Кузьма Чорны - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зыкі не парушалі цішы - былі яны, была і яна.

Віктар Зеніч сядзеў усё нерухома. Ужо не было адпачынку, а ўзнімалася вялікая работа істоты. Думкі нарыхтаваліся нешта выкінуць наверх, што самі захавалі недзе ў глыбіні, ды яшчэ ўсё нечага чакалі.

І гэта, мусіць, запатрабавалі настроі адзінокай дзяўчыны, бо раптам музыка перайшла ў ціхі плач, на момант як бы заціхла, а пасля выбухнула вялікім ліўнем - мусіць, не мог саўладаць з драмаўшымі дагэтуль зыкамі чалавек.

І тады ўжо думкі ў чалавека, што ціха сядзеў у цёмным пакоі за сталом, вызвалі смерць брата ад сухот. Ляжаў ён у больніцы і вельмі ж баяўся ўміраць, а як падышла гэтая хвіліна, нікім і ніколі не выказаная, было ў яго вачах, побач з нейкаю ціхаю просьбаю, і нешта такое, што хлынула раптам у тых зыках, некі вялікі бунт, можа проці таго, што радзіўся ён некалі на свет.

Віктар Зеніч мацней прыціснуўся да стала і стаў глыбей думаць.

Слаліся зыкі, і ляжаў вечар. Непакойна ўяўлялася зямля і людзі. Зямля - для людзей вялікая, ды ад людзей цесная. А людзі, не могучы цаніць ні цеснаты, ні шырыні, робяць жыццё сваё цесным. Вось адчувала нядаўна вялікія трагізмы сталярова жонка за сцяною і глыбакадумна і ўпэўнена лічыла, што жыццё для яе пакута, а бачыла ўсяго на адзін крок перад сабою. Вось дзяўчына за другою сцяною можа і ніяк не лічыць і лічыць нічым не хоча свайго, ці наогул, жыцця, ды само неяк адчуваецца яно - цёмнаю пустатою ляжыць яно перад ёю. А вось сам сталяр, вечна вясёлы і жартаўлівы, недзе ў майстэрні робіць ён днём, пад вечар прыходзіць дадому. Ад скептычных адносін да жончыных трагізмаў заўсёды нявіннымі, па-дзіцячаму простымі жартамі цвяліцца з ёю, а пасля вясёлы ідзе на цэлы вечар у клуб. Выступае з прамовамі, з вострымі словамі... А вось збоку стаіць Юзікаў Юзік, маленькі хлапчына, што ўжо пачаў праходзіць з вялікае ахвоты, употай ад бацькі, жыццёвую школу. І ён вясёлы.

А пасля зноў уваччу брат з неабдымным імкненнем жыць.

І раптам прапалі думкі, бо зыкі ўжо выявілі надзвычайную сілу. Яны нешта новае, ніколі не бачанае вызвалі ў пачуццях. Як бы паднялася нейкая ясната, і там загаварыла нязлічанасць маленькіх капель вады, яны зліліся ў надзвычайна дробныя пералівы і ўсё расказвалі аб нечым свету, а іх вялікую гаворку гулка і часта пакрывалі густыя зыкі вялікіх хваляў вады. Хвалі набягалі адна за адной і сцвярджалі глыбіню, што была ў галасах. Бо гэта было мора шырыні, глыбіні і тонкасці над зямлёй.

Тады ўжо не пачуў Віктар Зеніч, як сціхла музыка. Яна абарвалася зразу, раптоўна скончыліся зыкі, перайшлі ў цішыню і ўжо больш не ўзнімаліся; мусіць, або надзвычайна здаволілі яны за сцяной дзяўчыну, або з такой самай сілай вызвалі нездавальненне. І ці тое, ці другое, але было вялікае.

III

На вуліцы пачулася вясёлая песня. Яна вывела Віктара Зеніча з задумёнасці. Ён ціха падняўся і праз акно глянуў у ясны змрок вуліцы. Нічога там не было відно. Ціха стаялі будынкі, платы і дрэвы, і зусім ужо губіў сваю ружовасць захад.

Свяціліся ўжо вокны чалавечых прытулаў, і самае бліжэйшае акно напроці, у кватэры шаўца Адрыяна Раманчука, застаўлена было збанкамі, бутэлькамі, завалена капыламі, шчоткамі і яшчэ нечым іншым, што вельмі тонкімі абрысамі вызначалася на асвечаных шыбах. І здавалася, што гэта шавец Адрыян жыве сягоння ў сваёй кватэры да часу і загэтым накідаў так усяго на акно. Але як і запамятае Віктар Зеніч, заўсёды так у яго на гэтым акне. А калі часам даводзіцца быць па справе ў яго кватэры, дык і там усё гэтак. І, мусіць, у душы яго так: усё, што пападае туды з шырыні свету, кладзецца абы-як, як бы да часу, а пасля непрыметна знікае...

Ляскаталі недзе калёсы на вуліцы, за парканам, ды моцна брахалі сабакі... Раптам вясёлая песня загучала мацней і выйшла на адкрытае месца калона людзей. Ішлі камсамольцы з нязжытай вясёласцю жыццяздольнасці. А пасля, як за вуглом суседняй вуліцы нячутна стала іхняя песня, абазваўся гул бубённы, і пад гэты гул з важнасцю прамаршыравалі два атрады піянераў. А ззаду за імі беглі яшчэ «штацкія» хлапчукі пад кіраўніцтвам Юзіка Юзікава - гэтыя яшчэ чакалі больш сталага ўзросту, каб маршыраваць у ногу пад бубённы гул.

Юзік са сваім «штацкім» атрадам правёў сапраўдны атрад да суседняе вуліцы і скамандаваў назад. «Штацкі» атрад нястройна, але весела павярнуўся і пайшоў назад, а Юзік, не маючы сапраўднага бубна, ішоў паперадзе ды бубніў у бубен «штацкі» - трымаў леваю рукою аблубіцу* з старога рэшата і з усіх сіл лупіў па ёй меднаю качалкай з мажджыру* *, якую ціхом сцягнуў ад мацеры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x