Кузьма Чорны - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

1925

Вечар

I

Віктар Зеніч самым адвячоркам прыйшоў дадому з работы і сеў адпачываць - узлёг на стол і маўчаў.

Зусім ціха канчаўся дзень - так, як і ўсё робіцца ўвосень: менш звінючай вясёласці і больш ціхай радасці. З акна відны былі жоўтыя ад лістоў, напалову голыя галіны вішань, а за імі густа-зялёнае неба, з белым колерам угары і ружовае нізка, дзе за нейкімі чорнымі абрысамі падыходзіла да яго роўнасць зямлі - была яна відна далёка за пустым пляцам напроці скрозь рэдкія дрэвы. А па баках то панура, то весела думалі нешта домікі і хаты.

Плыў з шырыні вецер, радасны і лёгкі, і нёс вольнасць поля ў горад, а камяніцы, што недзе там, трохі далей, на гары, заціхалі на ноч, спынялі свае грымучыя гімны. А ў людзях рабілася звычайнае, вялікае і неабдымнае - людзі жылі, імкнуліся да радасці, баронячыся ад смутку...

На дварэ плылі, спляталіся зыкі, а ў пакоі было цішэй, яны глуха сюды даляталі, і лёгка было тут думаць у змроку.

Дом быў вялікі, дзеравяны, было ў ім многа кватэр, і многа жыло ў ім людзей. І з'яўляліся самі па сабе думкі, што каб гэтыя старыя сцены маглі раптам загаварыць, яны б многа сказалі чалавеку аб ім самім - так многа яны бачылі таямніц людскога жыцця; тады, пачуўшы аб сабе праўду, чалавек можа хутчэй адкінуў бы ад сябе ўсё паскудства, што ўрасло ў яго з самых цёмных далей вякоў і, будучы часам нават малым, псуе вялікае хараство чалавека.

Гусцілася вячэрняя ціш. А можа, гэта вячэрнія зыкі здаваліся цішынёю... І ўсё весялей было сядзець і маўчаць, адчуваць, глядзець і слухаць. Ды яшчэ было жаданне непрыкметна душой увайсці ва ўсе таямніцы, што ў жывых істотах захованы, увайсці ласкава і ціха, з чыстымі думкамі і адчуваннямі, і ў гэтым была б радасць.

Ціш, ці то гэта зыкі, сталі здавацца нейкай мелодыяй.

Віктар Зеніч сядзеў і маўчаў...

- Ведаеш што, жонка, - пачуўся раптам грубы і шырокі голас за сцяной, у суседняй кватэры.

- А што? - адказала нервовым голасам жанчына.

- Каб на яе ўпадкі, каза ў хляве ўгразла, - зноў сказаў мужчына.

- Ну?! - перапалохалася жанчына. - То чаму ж ты выцягаць не ідзеш?

Пачуўся грубы рогат і пасля зноў словы:

- Дурная ты: каза, каб ты і хацела, ніколі не ўгразне. Чорт яе нават не ўтопіць, каб, скажам, прыйшлося.

- То нашто ты мяне палохаеш дарэмна, гад ты печаны!..

І жанчына заплакала. Чутно было, як яна сярдзіта нечым стукнула.

- То чаго ты плачаш?

- Чаго плачаш?! Жыць спакойна не дае, заўсёды перапалохае, дый чаго плачаш!

- То гэта ты гэтага плачаш!

- А чаго! Табе нічога не трэба, ні казы, ні шмазы, раскідака чортава.

І зноў, яшчэ больш горка, заплакала жанчына.

Віктар Зеніч ведае, што гэта ад вясёлага настрою пацвяліўся з жонкаю сусед, сталяр Арсень Грабіч, і цяпер сам не рад, бо жончыны слёзы распачаліся надоўга. Амаль не кожны вечар сталяр так цвяліцца з жонкаю, пакепліваючы гэтым над яе бяздоннаю крыніцаю слёз.

На некалькі хвілін змоўк сталяр, і жонка пачала заціхаць, не пакідаючы толькі гаварыць сама сабе пад нос аб сваёй цяжкай долі. І, мусіць, гэты трагізм жаночага настрою яшчэ больш падвесяліў сталяра, бо Віктар Зеніч зараз жа зноў пачуў яго вясёлы голас:

- Жонка, ведаеш што, жоўтая курыца знеслася ў чужым хляве.

- А можа?! - зноў перапалохалася жонка, забыўшыся плакаць.

- От, балазе твае слёзы ўцерліся, - раптам канстатаваў факт сталяр.

- Ах, каб ты ніколі твару не абціраў ручніком, - загаласіла жонка і ўжо з енкам пачала плакаць.

Ухмыльнуўшыся ад думкі аб глыбокай крыўдзе сталяровай жонкі, Віктар Зеніч зноў пачаў слухаць.

- То ведаеш што, жонка, - чуўся голас сталяра, - калі так, то я пайду гляну на белы свет, а ты тым часам паволі выплаквай свае горкія слёзы. Па майму вылічэнню, іх у цябе хваціць на дзве гадзіны, дык ты, што робячы, іх выплач, а я да таго часу вярнуся, і зоймемся мы з табою тады якою іншаю справаю.

- Няхай ты не вярніся, - скрозь слёзы адказала жонка, і сталяр весела ляпнуў дзвярыма.

Зараз жа яго барадатая і трохі сагнутая постаць паказалася на двары. Ён пастаяў на адным месцы, пасвістаў трохі на ранні асенні месяц і пайшоў за вароты.

Жонка яго плакала. Выціраць яе слёзы, так як і заўсёды, з'явіўся Юзікаў Юзік - хлапчук-падшэрак, засморканы і з пасінеўшым ад холаду носам. За дзень ён апалераваў некалькі разоў увесь горад, зарабіўшы на гэтай справе рознымі хітрасцямі і штукамі чатыры капейкі, а гэта шмыгануў скоранька з сваіх цёмных сяней і падбег па мокрай зямлі да сталяровых дзвярэй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x