Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Першая справа Мэгрэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Першая справа Мэгрэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане Сімянона чытачоў вабіць рэалізм і верагоднасць у адлюстраванні жыцця простых людзей Францыі, глыбокае пранікненне ў іх псіхалогію, майстэрства востра-сюжэтнага апавядання.

Першая справа Мэгрэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Першая справа Мэгрэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Пра што ты думаеш, Жуль?

У той час яна яшчэ не называла яго Мэгрэ, але і тады ўжо яна поўнілася да яго той глыбокай прыроднай павагай, якую адчувала да свайго бацькі і, несумненна, перанесла б і на свайго сына, калі б ён з'явіўся ў яе.

- Я думаю...

І ён працытаваў ёй радкі, якія прыйшлі яму на памяць у той момант, калі ён расплюшчыў вочы пасля толькі двухгадзіннага сну. Гэта была цытата з правіл унутранага распарадку паліцыі:

«Службоўцы Вышукной паліцыі абавязаны ўвесь свой час аддаваць службе.

Любое распачатае следства ці назіранне павінна быць праведзена ў самы сціслы тэрмін, і ў гэтыя гадзіны ці дні службоўцу не можа быць гарантаваны адпачынак».

Ён пакінуў камісарыят а шостай раніцы, калі на змену яму прыйшоў сакратар-асістэнт Альбер Люс. На дварэ паветра было такое свежае, вуліцы Парыжа поўніліся такой зялёнай сакавітасцю, што ён зрабіў ладны круг, каб прайсціся па Цэнтральнаму рынку, падыхаць водарам вясковай гародніны і садавіны.

Не адзін Мэгрэ не спаў у гэту ноч. Візіт замежнага правіцеля быў разлічаны ўсяго на тры дні, але паліцэйскія службы, асабліва тыя, што вялі нагляд за кватарантамі мэбляваных пакояў, вакзаламі, чужаземцамі, дробнымі правапарушальнікамі, не мелі спакою ўжо шмат тыдняў падрад. І ўжо знемагалі ад стомы.

Улады не давалі дыхнуць ні жыхарам, ні паліцэйскім камісарыятам. Маршруты сустрэчы і праводзін манарха сурова, да секунд разлічаныя загадзя, не закраналі квартал Сэн-Жорж, і незанятыя людзі былі пасланы ў распараджэнне камісарыята квартала Гранд-Опера.

Адны анархісты здольны былі пазбавіць паліцыю сну. А тут жа яшчэ і ўсялякія «псіхі», каго падобныя ўрачыстасці заўсёды выводзяць з раўнавагі, зладзеі-кішэннікі і нячыстыя на руку прастытуткі, якія бурна аддаваліся радасцям з правінцыяламі, прывабленымі парадам.

- Гэта кава ад «Бальтазара»? - запытаўся Мэгрэ ў жонкі.

- Чаму ты пытаешся? Яна табе не падабаецца?

- Проста хачу ведаць, чаму ты купляеш менавіта гэту каву, а не іншую. Хіба яна найлепшая?

- Ва ўсякім выпадку - не найгоршая, да таго ж - і з карцінкамі.

Ён зусім забыўся пра альбом, у які жонка старанна ўклейвала карцінкі, схаваныя ў кожным пачку кавы. На карцінках былі намаляваны кветкі з усяго свету.

- Калі назбіраць тры поўныя серыі, можна бясплатна атрымаць арэхавую спальню.

Мэгрэ прыняў душ - тады ў кватэры яшчэ не было ванны. Потым паеў супу: ён заўсёды еў суп раніцай у сябе ў вёсцы і захаваў гэту звычку ў горадзе.

- Ты, канешне, не ведаеш, калі вернешся?

- «...у гэтыя гадзіны ці дні службоўцу не можа быць гарантаваны адпачынак», - з усмешкай сказаў ён.

Мадам Мэгрэ вельмі добра ведала свайго мужа. На яе галаве ўжо красаваўся капялюшык. Яна любіла праводзіць мужа на работу, быццам дзіцё ў школу, але да самага камісарыята не даходзіла, бо ён бы адчуваў сябе няёмка пры сустрэчы з якім-небудзь сваім калегам.

Роўна а дзесятай на вуліцы Лярошфуко спыняўся кабрыялет камісара, запрэжаны няўрымсным стаеннікам, і фурман забіраў лейцы з рук гаспадара. Максім Лё Брэ быў, мусіць, адзіны паліцэйскі камісар ва ўсім Парыжы, які меў уласны экіпаж і жыў у Мансо ў адным з новых гмахаў па бульвары Курсэль.

Перш чым з такім форсам з'явіцца ў камісарыяце, ён паспяваў адведаць клуб Гоша, пафехтаваць там, паплаваць у басейне і пабываць у масажыста.

Рапарт Мэгрэ ўжо ляжаў на стале камісара, і Мэгрэ думаў пра гэта з глухой трывогай. Гэта быў ягоны першы рапарт. Ён усю ноч да дня старанна працаваў над ім, сілячыся нічога не ўпусціць з зусім яшчэ свежых у памяці тэарэтычных выкладак.

Пасля падзей на вуліцы Шапталь флейтыст Жустэн Мінар так і не пакінуў Мэгрэ, правёў яго назад да самага камісарыята. Яны спыніліся ля ўвахода.

- Вы жанаты? - спытаў Мэгрэ.

- Жанаты.

- Жонка, напэўна, непакоіцца.

- Гэта не мае значэння.

І Жустэн зайшоў у камісарыят. Мэгрэ занатаваў паказанні музыканта, даў яму падпісаць. Аднак флейтыст усё не ішоў дадому.

- Жонка ўчыніць вам скандал.

- Гэта не мае значэння, - з мяккай упартасцю паўтарыў Жустэн.

Чаму Мэгрэ думаў цяпер пра гэта? Ён амаль сілай справадзіў яго на золку. Развітваючыся, флейтыст нясмела і разам з тым настойліва запытаўся:

- Вы дазволіце мне прыйсці пабачыцца з вамі?

Ён падаў скаргу на дварэцкага Луі, у якой рашуча настойваў на ўмяшанні паліцыі. Усе гэтыя паперы, прыведзеныя ў бездакорны парадак, ляжалі цяпер на стале камісара, паверх штодзённых, менш значных рапартаў.

Рэдка хто бачыў, як прыходзіў Максім Лё Брэ, таму што ішоў ён бакавым калідорам і трапляў проста ў свой кабінет, але прыход яго быў чуцён, і на гэты раз у Мэгрэ ёкнула сэрца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Першая справа Мэгрэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Першая справа Мэгрэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x