• Пожаловаться

Жорж Сімэнон: Першая справа Мэгрэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон: Першая справа Мэгрэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1982, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Жорж Сімэнон Першая справа Мэгрэ

Першая справа Мэгрэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Першая справа Мэгрэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане Сімянона чытачоў вабіць рэалізм і верагоднасць у адлюстраванні жыцця простых людзей Францыі, глыбокае пранікненне ў іх псіхалогію, майстэрства востра-сюжэтнага апавядання.

Жорж Сімэнон: другие книги автора


Кто написал Першая справа Мэгрэ? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Першая справа Мэгрэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Першая справа Мэгрэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён змоўк, запытальна гледзячы на Мэгрэ.

- Мэгрэ.

- Месье Мэгрэ, сакратар нашага сябра Лё Брэ, прыйшоў сюды, каб запытаць у мяне... Дарэчы, а што вас, на самой справе, цікавіць?

- Хто жыве ў пакоі над вамі - другое акно злева?

Мэгрэ здалося, што бацька занепакоіўся і што занепакоенасць гэта выклікана нейкімі незвычайнымі абставінамі. Як толькі стары зайшоў у пакой, ён кінуў на сына погляд, поўны страху і пакоры. Ён не адважваўся раскрыць рот. Здавалася, што чакае на гэта дазволу Рышара.

- Мая сястра, - адказаў, нарэшце, Рышар. - Гэта ўсё?

- Яна зараз дома?

Мэгрэ звярнуўся не да сына, а да бацькі. Аднак і на гэты раз адказаў сын.

- Не. Яна ў Ансевалі.

- Выбачайце. Не зразумеў.

- У нашым замку, замку Ансеваль каля Пуійісюр-Луар, у дэпартаменце Ньеўр.

- Значыць, пакой яе пусты?

- Маю ўсе падставы меркаваць.

І дадаў іранічна:

- Здаецца, вы гарыце жаданнем пераканацца ў гэтым? Я правяду вас. А заўтра змагу павіншаваць нашага сябра Лё Брэ з надзвычайнай стараннасцю яго падначаленых. Прашу за мной.

На здзіўленне Мэгрэ, бацька таксама нерашуча паплёўся за імі.

- Вось той пакой, пра які вы пытаецеся. На шчасце, ён не замкнёны.

Ён шчоўкнуў выключальнікам. Спальня была абстаўлена светлай паліраванай мэбляй, сцены ўбраны блакітным шоўкам. Бакавыя дзверы вялі ў будуар, дзе панаваў ідэальны парадак, кожная рэч, здавалася, была на сваім месцы.

- Толькі ўважліва перагледзьце ўсё, малю вас! Сястра прыйдзе ў захапленне, калі даведаецца, што паліцыя поркалася ў яе рэчах.

Не даючы збіць сябе з панталыку, Мэгрэ падышоў да акна. Цяжкія шаўковыя шторы былі трошкі цямнейшага блакіту, чым драпіроўка. Ён расхінуў іх, убачыў цюлевую фіранку, прызначаную змякчаць дзённае святло, і заўважыў, што адзін край фіранкі прышчэмлены аконнай рамай.

- Ніхто не заходзіў сюды вечарам? - спытаў ён.

- Хіба што хто-небудзь з пакаёвак.

- Іх шмат у вас?

- А як вы думалі? - з сарказмам перапытаў Рышар. - Дзве, Жэрмена і Мары. Ёсць яшчэ жонка Луі, яна ў нас за кухарку. І кастэлянка, але яна замужам, раніцай прыходзіць, а вечарам ідзе дадому.

Фелісьен Жандро-бацька моўчкі глядзеў то на аднаго, то на другога.

- У чым справа? - нарэшце, адкашляўшыся, спытаў ён.

- Далібог, не ведаю. Спытайцеся ў месье Мэгрэ.

- Адзін чалавек, які праходзіў міма вашага дома прыблізна паўтары гадзіны таму, пачуў, як раптоўна расчынілася акно ў гэтым пакоі. Ён падняў галаву і заўважыў перапалоханую жанчыну, якая клікала на дапамогу.

Мэгрэ заўважыў, як рука бацькі з усёй сілы сціснула залатую булдавешку трысціны.

- А далей што? - запытаў Рышар.

- Жанчыну адцягнулі ад акна, і ў той жа момант раздаўся стрэл.

- Ды што вы кажаце?!

Жандро-малодшы, быццам зацікаўлены і ўстрывожаны, азірнуўся, прыкідваючыся, што шукае след кулі ў шоўку, якім былі задрапіраваны сцены.

- А ведаеце, што мяне асабліва здзіўляе, месье Мэгрэ, - прабачце, я не пераблытаў ваша прозвішча? Месье Мэгрэ? - Дык вось, мяне здзіўляе, што пры наяўнасці такога сур'ёзнага абвінавачвання вы не прынялі элементарных мер перасцярогі, не папярэдзілі сваё начальства. Па-мойму, вы дзейнічалі трошкі легкадумна, кінуўшыся адразу сюды. Вы хоць ведаеце гэтага прахожага з такім багатым уяўленнем?

- А ён унізе.

- Мне дужа прыемна, што ён знаходзіцца пад маім дахам. Адным словам, вы не толькі самі ўварваліся сюды ноч-апоўнач, насуперак законам, якія стаяць на варце свабоды грамадзян, а яшчэ і прывялі з сабою нейкую даволі падазроную - прынамсі, у маіх вачах - асобу. Аднак, раз вы ўжо тут, то, дзеля таго каб заўтра вы змаглі далажыць падрабязна пра ўсё нашаму сябру Лё Брэ, прашу вас прыступіць да неабходных фармальнасцей. Думаю, вам не пашкодзіць пераканацца, што пасцеллю маёй сястры сёння ноччу ніхто не карыстаўся?

Ён сарваў з ложка шаўковае пакрывала, пад якім аказаліся просціны без ніводнай зморшчынкі і бездакорна чыстая падушка.

- Шукайце, прашу вас! Абмацвайце ўсе закуткі. Вы, канешне, захапілі з сабой лупу?

- У ёй няма патрэбы.

- Прабачце. За выключэннем Лё Брэ, я не меў гонару быць знаёмым з паліцыяй, хіба што па раманах... Вы кажаце, стралялі? То, можа, дзе-небудзь ляжыць і труп? Давайце паходзім! Пашукаем яго разам! Мо ў гэтай шафе? Усяляк бывае!

Ён расчыніў створкі шафы, і Мэгрэ ўбачыў мноства сукенак, акуратна развешаных на вешалках.

- Можа, тут? Гэта абутак Эліз. Яна, як бачыце, не ведае ў ім ні ліку, ні меры. Прашу ў будуар...

У рэпліках яго ўсё болей і болей адчувалася з'едлівая насмешка.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Першая справа Мэгрэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Першая справа Мэгрэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.