Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Першая справа Мэгрэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Першая справа Мэгрэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане Сімянона чытачоў вабіць рэалізм і верагоднасць у адлюстраванні жыцця простых людзей Францыі, глыбокае пранікненне ў іх псіхалогію, майстэрства востра-сюжэтнага апавядання.

Першая справа Мэгрэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Першая справа Мэгрэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мэгрэ добрасумленна запісваў.

- Калі я аказаўся прыблізна на сярэдзіне вуліцы, - яна амаль заўсёды бязлюдная ў гэты час, - бачу: стаіць аўто «дыён-бутон», а матор працуе. За рулём мужчына ў шэрай тужурцы, твар амаль цалкам схаваны вялікімі цёмнымі акулярамі. Калі я падышоў трошкі бліжэй, на трэцім паверсе асабняка раптам расчынілася акно.

- Вы запомнілі нумар дома?

- Запомніў. Семнаццаць-біс. Гэта прыватны асабняк, з вялікім парадным пад'ездам. Святла не было нідзе ў доме. Толькі другое акно, калі лічыць злева, было асветлена, тое самае, што расчынілася. Я падняў галаву. І заўважыў постаць жанчыны. Яна выткнулася з акна і закрычала: «Ратуйце!..»

- Што зрабілі вы?

- Пачакайце... Нехта, відаць, тузануў яе назад. І ў той жа момант раздаўся стрэл. Я - зірк на легкавушку, якую толькі што абмінуў, але яна раптоўна сарвалася з месца - толькі яе і бачыў.

- Вы ўпэўнены, што гэта быў стрэл, а не трэск матора?

- Абсалютна ўпэўнены. Тады я кінуўся да дзвярэй і пазваніў.

- Вы былі адзін?

- Адзін.

- Узброены?

- Не.

- Што ж вы збіраліся рабіць?

- Але ж...

Пытанне настолькі збіла з толку флейтыста, што ён не знайшоўся, што адказаць. Калі б не светлыя вусы і рэдкая бародка, яму можна было б даць гадоў шаснаццаць, не болей.

- Суседзі нічога не чулі?

- Відаць, не.

- Вам адчынілі?

- Не адразу. Я званіў мо разы тры. Потым стаў грукаць у дзверы. Нарэшце пачуліся крокі: нехта зняў ланцужок, адкінуў засаўку. У парадным святла не было, але насупраць дома стаіць газавы ліхтар.

Гадзіна сорак сем. Флейтыст раз-пораз занепакоена паглядвае на насценны гадзіннік і працягвае:

- Здаравенны дзяціна ў фраку, мабыць, дварэцкі, спытаўся, што мне трэба.

- Вы кажаце, ён быў апрануты па ўсёй форме?

- Ну вядома!

- У манішцы і пры гальштуку?

- Канечне!

- А між тым у доме было цёмна?

- Апрача пакоя на трэцім паверсе.

- Што вы яму сказалі?

- Дакладна не памятаю. Я хацеў зайсці ў дом.

- Чаго?

- Паглядзець, што там адбываецца. Але ён заступіў мне дарогу. Тады я пачаў тлумачыць, што нейкая жанчына крычала праз акно, клікала ратаваць яе.

- Ён сумеўся?

- Ён змрочна глядзеў на мяне і моўчкі стараўся ўсім сваім корпусам выпхнуць мяне з дзвярэй.

- А потым?

- А потым ён нешта буркнуў. Я не зусім разабраў. Адным словам, нешта накшталт таго, што я трызню або што я п'яны. У цемры нечакана раздаўся яшчэ нечы голас - мне здалося, што крыкнулі з пляцоўкі на другім паверсе.

- Што менавіта?

- «Не марнуйце часу, Луі!»

- І што?

- Тады ён штурхнуў мяне, але я не паддаўся, і ён ударыў мяне кулаком проста ў твар. І я апынуўся на вуліцы перад замкнёнымі дзвярыма.

- На трэцім паверсе па-ранейшаму гарэла святло?

- Не.

- Аўтамабіль не вярнуўся?

- Не... А цяпер, можа, нам варта было б схадзіць туды?

- Нам? Вы гатовы суправаджаць мяне?

Гэты кантраст паміж жаноцкай кволасцю флейтыста і яго безразважнай рашучасцю адначасна і смяшыў, і кранаў.

- Хіба не мне з'ездзілі па фізіяноміі?! Дык вось, я падаю скаргу.

- Што ж, ваша права.

- Але было б найлепш, каб мы пайшлі туды неадкладна. Як вы думаеце?

- Які, вы сказалі, нумар дома?

- Семнаццаць-біс.

Мэгрэ звёў бровы: адрас яму нешта цьмяна прыгадаў. Ён дастаў з паліцы адну з папак, вычытаў нейкае прозвішча і яшчэ больш схмурнеў.

У той вечар Мэгрэ быў у мундзіры. Гэта быў, можна сказаць, першы мундзір у яго жыцці. За некалькі дзён да таго, пра што будзе расказана ў сувязі з візітам каранаванай асобы, усе службоўцы паліцыі абавязаны былі з'яўляцца на працу ў поўнай параднай форме - у любую хвіліну любы з іх мог быць далучаны да кола афіцыйных асоб.

Яго новенькі прарызінены плашч быў копіяй плашча Жустэна Мінара.

- Пайшлі! Калі будуць пытацца мяне, Лякер, скажыце, што я хутка вярнуся.

Мэгрэ быў трошкі ўсхваляваны. Прозвішча, якое ён толькі што вычытаў у папцы, было такое інтрыгуючае, што яму стала не па сабе.

Яму, сакратару камісарыята, было дваццаць шэсць гадоў, і мінула ўсяго пяць месяцаў, як ён ажаніўся. За чатыры гады, што ён праслужыў у паліцыі, яму прыходзілася выконваць самыя сціплыя абавязкі, пачаўшы з дзяжурстваў на дарогах, потым на вакзалах, затым у буйных крамах; толькі з год таму ён быў назначаны на пасаду сакратара ў камісарыяце квартала Сэн-Жорж.

А ва ўсім квартале самае шаноўнае прозвішча было, безумоўна, прозвішча ўласнікаў дома 17-біс па вуліцы Шапталь.

Жандро-Бальтазар. Фірма па продажу кавы «Бальтазар». Гэтае прозвішча, выведзенае вялізнымі бурымі літарамі, красавалася на ўсіх станцыях метро. А фургоны гандлёвага дома «Бальтазар», запрэжаныя чацвёркай выдатных біцюгоў у раскошнай збруі, з'яўляліся як бы неад'емнай рысай аблічча Парыжа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Першая справа Мэгрэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Першая справа Мэгрэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x