Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Першая справа Мэгрэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Першая справа Мэгрэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане Сімянона чытачоў вабіць рэалізм і верагоднасць у адлюстраванні жыцця простых людзей Францыі, глыбокае пранікненне ў іх псіхалогію, майстэрства востра-сюжэтнага апавядання.

Першая справа Мэгрэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Першая справа Мэгрэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Спачатку ён прыняў пілюлю, якую даў яму доктар, у надзеі, што яна падбадзёрыць яго. Затым выпіў вялікую чарку гарэлкі.

Вось яны. Нядбайна разваліўшыся ў крэслах, сядзяць за сталом і абменьваюцца навінамі, такія задаволеныя сабой! Яшчэ б! Яны маюць доступ усюды, куды спатрэбіцца, яны ў курсе ўсяго на свеце!

Ці Мэгрэ ўсё яшчэ хацелася быць адным з іх? Ці не быў ён на шляху да адкрыцця, што погляд, які склаўся асабіста ў яго пра паліцыю, быў памылковы?

Пасля другой чаркі ён быў гатовы адправіцца да свайго высокага начальніка і заступніка Ксаўе Гішара і выказаць яму ўсё, што на душы набалела.

Яго пакінулі ў дурнях. Лё Брэ выведаў у яго ўсе звесткі. Ля дзвярэй яго чакаў экіпаж. Безумоўна, ён адразу ж адправіўся на Набярэжную Арфеўр, а Мэгрэ прымусілі чакаць.

«Мой сакратар проста звар'яцеў. Ён можа натварыць бог ведае што і давесці справу да скандалу».

Хто ведае, ці не звярнуўся ён вышэй, да прэфекта, напрыклад, або да самога міністра ўнутраных спраў?

А можа - чаму б не? - міністр унутраных спраў таксама сутрапезнік тых буржуа з вуліцы Шапталь?

Цяпер Мэгрэ быў перакананы: справу аддалі яму - ды яшчэ з гэткімі папярэджаннямі аб асцярожнасці! - толькі для таго, каб ён скруціў сабе шыю.

«Вы хочаце дапытаць Дэдэ? Чаму б не? Калі ласка, дружа!»

Толькі спачатку яны самі як след пагавораць з уладальнікам гаража. Бог ведае што было паабяцана Дэдэ за тое, каб ён маўчаў. Купіць яго маўчанне было лёгка: арыштоўваўся ён не ўпершыню. Што да Люсіль, то, калі яна не будзе маўчаць, яе ў любы момант маглі на адпаведны час запраторыць у Сэн-Лазараўскі вендыспансер.

«Ты толькі харыст».

Ён ухмыльнуўся, таму што некалі сапраўды быў харыстам, калі жыў у вёсцы.

Яны ўтапталі ў гразь яго веру, апаганілі яго паліцыю. Ён не меў злосці на тое, што яны ўкралі ў яго поспех. Пачуццё яго куды глыбей, яно хутчэй нагадвала расчараванне ў любві.

- Гарсон!

Ён хацеў заказаць трэцюю чарку, але перадумаў, расплаціўся і выйшаў з уражаннем, што тыя чацвёра з-за свайго стала правялі яго іранічнымі позіркамі.ь

Ён разумеў, што цяпер увесь час будзе натыкацца на падтасоўку. Што яму заставалася? Далучыцца да флейтыста. Таму што адзіным козырам, якім ён валодаў у сваёй гульні, быў флейтыст! Менавіта пра Жустэна Мінара Лё Брэ распарадзіўся ў першы ж дзень сабраць звесткі.

Хай сабе ён, Мэгрэ, злуе, а калі што якое, то можна будзе сцвердзіць, што ад удару па галаве ў яго, беднага, цяпер проста не ўсе дома.

Ён ускочыў у папутны аўтобус і застаўся стаяць на пляцоўцы, насуплена ўдыхаючы пах мокрага сабакі, які зыходзіў ад плашча. Яму стала душна. А можа, ён трошкі тэмпературыў?

Дабраўшыся да вуліцы Шапталь, ён ледзьве не павярнуў назад, прыгадаўшы Памэля, гаспадара «Старога Кальвадоса», які таксама глядзеў на яго з паблажлівасцю.

Хто ведае, можа, усе яны маюць рацыю? У рэшце рэшт, можа, ён проста перабольшыў свае магчымасці, можа, ён абсалютна няздатны да прафесіі паліцэйскага?

Аднак як слаўна адчуваў бы ён сябе, калі б яму развязалі рукі і ён давёў справу да канца! У гэтым доме, за якім Мэгрэ назіраў з вуліцы, не засталося б ніводнага невядомага яму куточка, ніводнага невядомага яму насельніка - і ўсё стала б яму ясна, ён раскусіў бы іх усіх, ад нябожчыка старога Бальтазара да Лізы Жандро і Луі.

Тое, што адбылося ў ноч з 15 на 16, якраз не самае істотнае, бо гэта ўсяго толькі завяршальны этап. Калі б ён выведаў думкі кожнага, яму было б няцяжка выявіць праўду, тое, што прывяло да развязкі.

Але гэты дом, як і дом на авеню дзю Буа, - крэпасць з замкнёнымі для яго дзвярыма. Па самай нязначнай трывозе да яе адсюль спяшаліся на помач. Дэдэ неспадзявана набіраў у рот вады, а Люсіль пакутліва працівілася жаданню адпомсціць за свайго Боба.

Ён злавіў сябе на тым, што на хаду размаўляў сам з сабою, пацепаўся плячыма і рэзка штурхнуў дзверы ў рэстаранчык.

Жустэн стаяў ля стойкі з чаркай у руцэ. Ён нібыта падмяніў Мэгрэ пры сустрэчы з Памэлем. Апошні не выказаў аніякага здзіўлення, убачыўшы новага кліента.

- І мне гэтага ж, - загадаў Мэгрэ.

Дзверы былі расчынены насцеж. Лівень сціхаў, праз рэдкую дажджавую сетку ззяла сонца. Маставая блішчала, адчувалася, што яна хутка прасохне.

- Я так і думаў, што вы яшчэ завітаеце сюды, - сказаў гаспадар. - Мяне толькі дзівіць, што вы не разам з тымі ветрагонамі.

Мэгрэ рэзка павярнуўся да Жустэна Мінара, які не рашуча памуляўся, але ж усё прамовіў:

- У доме людна. Наехалі з паўгадзіны таму.

Машын на вуліцы не было. Значыць, госці прыбылі на рамізніках.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Першая справа Мэгрэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Першая справа Мэгрэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x