Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Першая справа Мэгрэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Першая справа Мэгрэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане Сімянона чытачоў вабіць рэалізм і верагоднасць у адлюстраванні жыцця простых людзей Францыі, глыбокае пранікненне ў іх псіхалогію, майстэрства востра-сюжэтнага апавядання.

Першая справа Мэгрэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Першая справа Мэгрэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- У яе былі якія-небудзь любоўныя прыгоды?

Камісар яўна зманіў, калі адказаў:

- Не ведаю.

І трошкі сушэй дадаў:

- Мушу прызнацца, што я не дазваляю задаваць мне такія пытанні пра сяброў маёй жонкі. Ці бачыце, юны мой дружа...

Ён ледзьве не загаварыў зноў пагардлівым тонам, якім, відаць, прывык размаўляць на бульвары Курсэль, але своечасова спахапіўся:

- ...наша прафесія патрабуе бясконцай асцярожнасці і такту. Я нават пачынаю сумнявацца...

Мэгрэ адчуў, як яго спіну абдало халадком. Зараз яму скажуць, што следства спыняецца, што яму пара заняць сваё месца за чорным сталом і каратаць дні за рэгістрацыяй розных паперак, выдаваць даведкі аб месцы жыхарства.

На некалькі секунд канец фразы быццам павіс у паветры. На шчасце, дзяржаўны чыноўнік Лё Брэ ўзяў верх над свецкім чалавекам, і ён закончыў:

- Мая вам парада: будзьце вельмі і вельмі асцярожныя. У выпадку, калі вас нешта збянтэжыць, званіце мне дадому. Здаецца, я вам ужо казаў гэта. У вас ёсць нумар майго тэлефона?

І ён запісаў лічбу ўласнаручна на шматку паперы.

- Калі я прасіў вас зайсці сюды сёння, дык толькі таму, што я не хацеў, каб вы тапталіся на месцы. Я не мог уявіць сабе, што вы ўжо так далёка прасунуліся.

Тым не меней, ён не падаў яму рукі на развітанне. Мэгрэ зноў застаўся звычайным паліцэйскім, ды яшчэ паліцэйскім, які пасмеў груба ўварвацца ў той свет, куды дае доступ адзіна візітная картка «Месье і Мадам Лё Брэ дэ Плуінак».

* * *

Амаль апоўдні Мэгрэ пераступіў парог будынка Галоўнай паліцыі на Набярэжнай Арфеўр. На левым баку калідора праз расчыненыя дзверы ён убачыў пакой, сцены якога былі цалкам завешаны адрасамі мэбляваных кватэр. Упершыню ён паднімаўся па гэтай шырокай запыленай лесвіцы не па даручэнню камісарыята, як яму неаднойчы даводзілася рабіць, а ў пэўнай ступені выконваючы сваё ўласнае заданне.

Уздоўж доўгага калідора цягнуліся дзверы з шыльдачкамі, на якіх былі ўказаны прозвішчы камісараў, далей ішла зашклёная зала чакання. Міма Мэгрэ прайшоў інспектар, ведучы мужчыну ў наручніках.

Нарэшце Мэгрэ апынуўся ў кабінеце, расчыненыя вокны якога выходзілі на Сену. Пакой гэты нічым не нагадваў той, у якім працаваў Мэгрэ. Тут людзі тэлефанавалі ці разбіралі зводкі і рапарты; нейкі інспектар, прысеўшы на стол, спакойна пакурваў люльку; у гэтым пакоі, дзе пульсавала жыццё, панавала атмасфера бесцырымоннай таварыскасці.

- Ну што, хлопча, можна, канешне, пакапацца ў Сам'е, ды я не думаю, каб мелася дасье на графа. Ва ўсякім выпадку, не прыпомню, каб ён быў асуджаны калі-небудзь.

Брыгадзір, плячысты мужчына гадоў сарака, дабрадушна глядзеў на Мэгрэ. Гэта адбывалася ў аддзеле правапарушэнняў свецкімі асобамі. Тутэйшыя работнікі як свае ўласныя кішэні ведалі асяроддзе, у якім працвітаў граф д'Ансеваль.

- Паслухай, Ванэль, ты даўно бачыў графа?

- Боба?

- Але.

- У апошні раз я сустрэў яго на скачках, ён быў з Дэдэ.

- Дэдэ - гэта тып, які трымае гараж на вуліцы Акацый. Болей аднаго-двух аўтамабіляў ён не набірае. Скеміў, хлопча?

- Какаін?

- Не абыходзіцца і без гэтага. Граф закапаўся па вушы. Яго ўжо не раз маглі накрыць, але пакуль што лічым за лепшае проста не спускаць яго з вока. Як-небудзь ён мімаволі паможа нам падсекчы больш буйную рыбку.

- У вас ёсць яго апошні адрас?

- Табе не здаецца, што твой камісар рызыкуе ўшчаміць нашы інтарэсы? Асцярожней, хлопча! Не спудзь Боба. Уласна, нас цікавіць не асабіста ён. Але за гэткім, як ён, толькі і глядзі. У цябе праўда сур'ёзная справа?

- Мне сапраўды неабходна адшукаць яго.

- Ванэль, у цябе ёсць яго адрас?

І Ванэль з той пагардай, якую адчуваюць людзі з Набярэжнай Арфеўр да нікчэмных крабаў з камісарыятаў, буркнуў:

- «Атэль дзю Сантр», вуліца Брэй. Адразу за плошчай Этуаль.

- Калі ён там быў апошні раз?

- Чатыры дні назад. Сядзеў у «бістро» на рагу вуліцы Брэй разам са сваёй «цыпачкай».

- Як яе завуць?

- Люсіль. Яе лёгка пазнаць. У яе рубец на левай шчацэ.

Увайшоў нейкі заклапочаны камісар з паперамі ў руках.

- Скажыце, хлопчыкі...

Ён змоўк, заўважыўшы незнаёмца ў пакоі сваіх інспектароў, і запытальна паглядзеў на яго.

- Сакратар камісарыята Сэн-Жорж.

- А!

І гэтае «а!» было вымаўлена з такім майстэрствам, што Мэгрэ яшчэ адчайней захацелася трапіць сюды. Ён быў нішто! Нават меней, чым нішто! Ніхто не звяртаў на яго ўвагі. Камісар разам з брыгадным пачалі абмяркоўваць план аблавы, якую намячалася правесці наступнай ноччу ў раёне вуліцы Ракэт.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Першая справа Мэгрэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Першая справа Мэгрэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x