Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Першая справа Мэгрэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Першая справа Мэгрэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане Сімянона чытачоў вабіць рэалізм і верагоднасць у адлюстраванні жыцця простых людзей Францыі, глыбокае пранікненне ў іх псіхалогію, майстэрства востра-сюжэтнага апавядання.

Першая справа Мэгрэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Першая справа Мэгрэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я спытаўся, калі яна мяркуе вярнуцца на работу.

- Цяпер і нагі маёй там больш не будзе!

І ўсё дапытвалася ў мяне...

Музыка! Позірк флейтыста маліў Мэгрэ набрацца цярпення.

- Ну, вось! Тым горш, калі я схібіў. Але цяпер ужо нічога не паправіш. Я сказаў ёй усю праўду!

- Якую праўду?!

- Што паненка крычала з акна: «Ратуйце!», што Луі заехаў мне па фізіяноміі, што прыйшлі вы і вам паказалі нейкую дзяўчыну ў кашулі, даводзячы, што гэта Жэрмена. Яна страшэнна раззлавалася. Я, праўда, сказаў, што афіцыйна ніякага следства няма, што вы заняліся гэтым, так сказаць, прыватна, што вы будзеце шчаслівы сустрэцца з ёю, і, перш чым я дагаварыў, яна пачала збірацца ў дарогу. У адных панталонах з аборкамі і ў станіку, не саромячыся мяне, яна стала корпацца ў сваім чамадане, просячы прабачэння толькі ў сястры.

- «Разумееш, - кажа яна, - дзіця тваё ўсё роўна з'явіцца на свет божы, а я праз гэтую гісторыю магу ўліпнуць у такі пераплёт!..»

Я не ведаў, што рабіць, але падумаў, што вам будзе карысна выслухаць яе. Я не ведаў, куды яе весці. І прывёў да вас. Мне ўдалося перагаварыць з вашай жонкай на лесвічнай пляцоўцы. Божа мой! Якая мілая ў вас жонка! Я папрасіў яе прыгледзець за Жэрменай, каб яна не збегла. Вы злуяце на мяне?

Як можна было злаваць на яго? Але душа ў Мэгрэ была не на месцы.

- Можа, так яно і лепш, - уздыхнуў ён.

- Калі ж я пабачу вас зноў?

Мэгрэ ўспомніў, што апоўначы павінен сустрэцца з рамізнікам Карні.

- Магчыма, яшчэ сёння вечарам.

- Калі не пабачымся, то дазвольце мне прыйсці да вас заўтра раніцай, я ўжо ведаю, дзе вы жывяце. А! Яшчэ вось што...

Ён збянтэжыўся, не рашаючыся сказаць.

- Яна спыталася, хто аплоціць яе выдаткі, і я сказаў... Я не ведаў, што сказаць... Прасіў яе не хвалявацца... Але калі гэта наробіць вам турбот, то я...

Мэгрэ выйшаў з рэстаранчыка, не дачакаўшыся канца музычнага нумара, і заспяшаўся да метро.

Убачыўшы святло пад дзвярыма сваёй кватэры, яго ахапіла лёгкае хваляванне. Даставаць з кішэні ключ не было патрэбы: дзверы расчыніліся - мадам Мегр заўсёды пазнавала яго па кроках.

Яна дасведчана паглядзела на яго і весела кіўнула:

- Цябе чакае чароўная дзяўчына.

Слаўная мадам Мэгрэ! Яна не іранізавала. Ёй проста хацелася быць прыязнай. Жэрмена сядзела, аблакаціўшыся на стол, з цыгарэтай у зубах; перад ёю стаялі талеркі з рэшткамі ежы. Яе вялікія вочы ўпіліся ў Мэгрэ, быццам яна намервалася праглынуць яго. Было відно, што яна яшчэ не давярала яму.

- Гэта праўда, што вы з паліцыі?

Ён палічыў за лепшае паказаць ёй сваё пасведчанне, і з таго моманту яна ўжо не зводзіла з яго вачэй. Перад ёй стаяў кілішак: мадам Мэгрэ дастала-такі вішнёвую наліўку, якую зберагала для большай урачыстаці.

- Ты яшчэ не вячэраў?

- Дзякуй, перакусіў ужо трошкі.

- У такім разе, я пакідаю вас. Трэба памыць пасуду.

Яна прыбрала са стала, выйшла на кухню, але дзверы за сабою ўсё ж не зачыніла.

- Ваш сябар таксама з паліцыі?

- Не. Не зусім. Ён выпадкова...

- Ён жанаты?..

- Жанаты. Здаецца.

Яму было трошкі няёмка ў сямейнай абстаноўцы з гэтай цікаўнай дзяўчынай, а яна трымалася, як у сябе дома, устала, паправіла перад люстэркам на каміне прычоску.

- Можна? - дзеля прыліку амаль давяральна запытала яна і ўселася ў крэсла мадам Мэгрэ.

- Вы даўно знаёмы з мадэмуазэль Жандро? - запытаўся Мэгрэ.

- Мы разам вучыліся ў школе.

- Мне здаецца, вы з ансеваля, калі не памыляюся? У Ансевалі вы і вучыліся разам?

Яго здзівіла, што наследніца Жандро-Бальтазараў атрымала адукацыю ў невялічкай правінцыяльнай школе.

- Я хачу сказаць, што мы аднагодкі, розніца ўсяго некалькі месяцаў. У будучым месяцы ёй стукне дваццаць адзін год, а мне гэтулькі ж споўнілася два тыдні назад.

- І вы абедзве хадзілі ў адну школуў Ансевалі? - перапытаў Мэгрэ.

- Яна - не. Яна жыла ў манастыры ў Ньеўры. Але мы вучыліся ў адзін і той жа час.

Цяпер ён усё зразумеў. І з гэтага моманту зрабіўся недаверлівы, стаў уважліва размяжоўваць ману ад праўды, праўду ад амаль праўды ці ад праўдападобнасці.

- Вы чакалі нейкіх непрыемных падзей на вуліцы Шапталь?

- Я заўсёды лічыла, што гэта дабром не скончыцца.

- Чаму?

- Таму, што яны ненавідзяць адно аднаго.

- Хто?

- Мадэмуазель і яе брат. Я ўжо чатыры гады служу ў іх. Прыйшла адразу пасля смерці мадам. Вы ж ведаеце, што яна загінула пры крушэнні на чыгунцы, калі ехала на воды ў Вітэль? Які жах!

Яна сказала гэта так, быццам сама прысутнічала пры тым, калі з-пад друзу вагонаў выцягвалі ахвяр.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Першая справа Мэгрэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Першая справа Мэгрэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x