Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Жорж Сімэнон - Першая справа Мэгрэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Першая справа Мэгрэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Першая справа Мэгрэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане Сімянона чытачоў вабіць рэалізм і верагоднасць у адлюстраванні жыцця простых людзей Францыі, глыбокае пранікненне ў іх псіхалогію, майстэрства востра-сюжэтнага апавядання.

Першая справа Мэгрэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Першая справа Мэгрэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Пакуль мадам была жывая, самі разумееце, завяшчанне не мела значэння.

- Вы добра дасведчаны ў сямейных справах.

- Я ўраджэнка Ансеваля. І бацька мой там нарадзіўся. А дзед быў фермерам у графа і гуляў у більярд з самім дзедам.

- Якім дзедам?

- Так яго звалі ў нас. Вы нічога не ведаеце? Я думала, што паліцыя ведае ўсё на свеце.

- Вы, несумненна, маеце на ўвазе старога месье Бальтазара?

- Ну, так, месье Гектора. Яго бацька быў рымарам у нашай вёсцы. А яшчэ і званаром. У дванаццаць год месье Гектор стаў карабейнікам. Хадзіў ад фермы да фермы з корабам за плячыма.

- Гэта ён заснаваў кававае аб'яднанне «Бальтазар»?

- Ён, але гэта не замінала майму дзеду да самай смерці гаварыць яму «ты». Ён доўга не паяўляўся ў Ансевалі, а калі зноў з'явіўся, то быў ужо багаты. І купіў замак.

- Каму належаў замак?

- Графу д'Ансеваль, чорт вазьмі!

- Хто-небудзь з гэтай сям'і яшчэ жывы?

- Сын жывы. Дружок нашай мадэмуазель. Вы не пачастуеце мяне кілішкам наліўкі? Ці не з дому прыслалі?

- Не, жонка зрабіла.

- Як падумаю, што гэта карга - я не пра вашу жонку - набралася нахабства выдаць сябе за мяне і спаць у маёй пасцелі!.. Вы сапраўды бачылі яе ў адной кашулі? Яна куды таўсцейшая за мяне. Калі б я толькі захацела - такое б расказала пра яе!..

- Такім чынам, стары Бальтазар, гаспадар фірмы «Кава Бальтазар», адкупіў замак у д'Ансеваля. Ён быў жанаты?

- Быў, але жонка да таго часу памерла ўжо. У яго была дачка, не столькі прыгожая, колькі ганарыстая, і яшчэ сынок, месье Юберт, які за ўсё жыццё нічога талковага не зрабіў. Сястра яго - сапраўдная ведзьма, а ён - дабрун, ласкавы як цялё. І ўсё падарожнічаў па свеце.

- Вас тады яшчэ і на свеце не было?

- Канешне. Але там і цяпер нічагуткі не змянілася!

Мэгрэ машынальна дастаў з кішэні запісную кніжку і пачаў занатоўваць прозвішчы па парадку, як бы малюючы генеалагічнае дрэва Бальтазараў. Ён адчуваў, што з такой дзяўчынай, як Жэрмена, неабходна пастаяннае ўдакладненне.

- Такім чынам, спачатку быў Гектор Бальтазар, якога вы называеце дзедам. Калі ён памёр?

- Пяць год назад. Роўна за год да смерці дачкі.

Мэгрэ, прыгадаўшы Фелісьена Жандро, які сам быў ужо далёка не малады, здзівіўся:

- Ён, відаць, быў тады вельмі стары?

- Дзіва што! Яму восемдзесят восем было. Жыў адзін як сыч у агромністым асабняку на авеню дзю Буа. І яшчэ ўласнаручна вёў усе справы, памагала толькі дачка.

- А не сын?

- Божа барані! Яго сын не меў права нават нагой ступіць у офіс. Ён выдзяляў яму грошы на пражытак. Цяпер сынок жыве на набярэжнай непадалёк ад Пон-Нёфа. Шалапут!

- Хвілінку... Авеню дзю Буа... Дачка замужам за Фелісьенам Жандро?

- Была. Але месье Фелісьен - той таксама не смеў і носа сунуць у справы.

- Чаму?

- Кажуць, аднойчы яму паспрабавалі даручыць сёе-тое... А ён закляты ігрок... Яшчэ і сёння штодня прападае на скачках... Ходзяць чуткі, што ён нешта нядобрае ўтварыў з чэкамі ці вэксалямі, я там знаю?.. Дык цесць перастаў нават размаўляць з ім.

Пазней Мэгрэ давялося адведаць асабняк на авеню дзю Буа, адзін з самых пачварных у Парыжы будынкаў з сярэдневечнымі вежамі і вітражамі. Пабачыў ён і партрэт старога - васковы твар з выразна акрэсленымі рысамі, доўгія сівыя бакенбарды, наглуха зашпілены сурдут, з-пад якога па абодва бакі чорнага гальштука выглядвалі палоскі жылета.

Калі б ён быў болей дасведчаны ў жыцці парыжскага свету, ён ведаў бы, што стары Бальтазар завяшчаў свой асабняк з усімі карцінамі, якія ён сабраў там, дзяржаве. Ён хацеў, каб дом яго быў ператвораны ў музей. У свой час гэта выклікала шмат плётак. Болей года эксперты вялі заўзятыя спрэчкі... і справа скончылася тым, што ў рэшце рэшт урад адмовіўся ад завешчанай маёмасці, таму што большасць палотнаў аказаліся падробленыя.

Настане час, Мэгрэ пабачыць і партрэт дачкі - сівыя валасы, сабраныя ў вузел на патыліцы, профіль «а ля імператрыца Яўгенія», твар, гэткі ж ледзяны, як і ў заснавальніка кававай дынастыі.

Што да Фелісьена Жандро, то Мэгрэ ўжо меў магчымасць бачыць яго нафарбаваныя вусы, гетры і трысціну з залатой булдавешкай.

- Кажуць, стары ненавідзеў усю сваю сям'ю - і сына, і зяця, і месье Рышара, якога цудоўна раскусіў. Ён прызнаваў толькі дачку і ўнучку. Дзед убіў сабе ў галаву, што толькі гэтыя дзве асобы належаць да яго роду, і пакінуў завяшчанне, у якім сам чорт шыю зверне. Месье Бракеман не дасць схлусіць.

- Хто такі месье Бракеман?

- Яго натарыус. Яму таксама гадоў пад восемдзесят. Яго ўсе баяцца, бо аднаму яму ўсё вядома.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Першая справа Мэгрэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Першая справа Мэгрэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Першая справа Мэгрэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x