Віктар Гардзей - Бедна басота

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Гардзей - Бедна басота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бедна басота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бедна басота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім рамане “Бедна басота” Віктар Гардзей на прыкладзе сваёй роднай вёскі Малыя Круговічы паказвае жыццё Заходняга Палесся ў першыя гады пасля правядзення тут сталінскай калектывізацыі.

Бедна басота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бедна басота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Позна вечарам, калі зямлю агарнуў густы асенні змрок, гаспадыня правяла госцю ледзь не да самай хаты Сцяпана Аліфера, на развітанне пажадаўшы даўняй сяброўцы моцнага здароўя і шчаслівай дарогі. Стэфа Невяроўская паехала за Буг, у Зялёную Гуру, а Фядора Чыркун колькі дзён усё яшчэ праводзіла яе: выходзіла ў Капцы, доўга стаяла сярод ляшчынніку і старасвецкіх курганоў, сумнымі, пустымі вачыма ўглядалася ўдалячынь. Пасля Пакроваў амаль увесь час дзьмулі халодныя, сіберныя вятры, і блізкая зіма палохала кабету не толькі завеямі і маразамі, але і сваёй невядомасцю.

РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЕРТЫ

1

Снегу за ноч выпала як не па самыя забарсні. Пачаліся піліпаўскія заговіны, калядныя запусты, дык і не дзіўна, што Бог прывёў зіму на зямлю. Яшчэ ранішнім прыцемкам, збіраючыся ў Кругавічы, каб адтуль эмтээсаўскай машынай ці з якой іншай аказіяй патрапіць у Ганцавічы, Сцяпан Аліфер абуў новыя скрыпучыя лапці з вязавага лыка - нагам цэлы дзень будзе і лёгка, і цёпла. Кірзавыя боты, ашчаджаючы іх на веснавое разводдзе, на гразь і плюхоту, гаспадар паставіў сушыцца за печку, і цяпер па хаце шыбае застарэлы кіславаты пах дзёгцю. Рып-рып за акном, рып-рып. Услед за Сцяпанам Марка выйшла на панадворак, зажмурылася ад нязвыклай белізны, усміхнулася зіме, золкаму снегападу. Пушысты і мяккі, як вата, першы снег смачна храбусціць пад нагамі, быццам праз сіта, паціху сеецца скрозь голыя кроны прысядзібных дрэў.

Гаспадыня прайшлася ў хлеў, паглядзела, як там жыўнасць: карова, дзве мерыносавыя авечкі, падсвінак, куры, затым начэрпала ў калодзежы вады і, спакойная, вярнулася ў хату. Пасля таго як у Польшчы знайшлася Стэфа з сям'ёй, ды асабліва пасля таго як дачка тыдні два пагасціла ў бацькоў, сівенькая Марка акрыяла душой і целам, перастала кволіцца здароўем, нават паружавела з твару. Далёкая Зялёная Гура не забывае пра Малое Сяло, шле і шле яму па пошце нізкія, зямныя паклоны - паклоны сваякам і блізкім, паклоны Фядоры Чыркун і яе бядовай, неразважлівай Ядзюні.

«Трэба будзе неяк пайсці на Горскую ды і перадаць людзям тыя Стэфчыны літанні, - падумала Марка, чапляючы вядро з вадою на драцяны кручок каля печы. - Нешта ж Фядоры нідзе і не відаць».

Снег не пераставаў цэлы дзень - то сыпаўся сухі, дробны, то падаў густы, лапцяваты, злеплены ў ажурныя, узорныя выцінанкі. Здавалася, марозны ветрык бясконца камечыць і камечыць вялізныя белыя прасцірадлы, развешаныя на суках маркотных вязаў, на гнуткіх галінах старой вярбы, на абвіслым вецці Тафілінай бярозы. Увачавідкі пачало змяркацца, і калі б не гэты маўклівы і вясёлы снегапад, на дварэ ўжо было б па-асенняму цёмна і змрочна. За дзень хата выстыла, шыбы запацелі - нанач, мабыць, возьмецца добры марозік. Марка знайшла на прыпечку запалкі, прысела на яловы цурбак, каб запаліць у грубцы, але бярэзнік у стаяку распарыўся, увапрэў і зараз толькі шыпіць, хутаецца шызым дымком, з тоўстых плашак сочыцца вільгаць, капае на вугалі. Сырыя, нядаўна з лесу, дровы гарэць не хочуць: кволы агеньчык ледзьве цепліцца на самым сподзе - вось-вось патухне. Нервовая Марка злуецца, прыгаворваючы, што так адно мужык па жонцы плача, і пахвілінна соўгае ў жар гарэнкія, як тарпатына, смалякі, падкладвае шматкі бяросты, якая курчыцца ад зыру, скручваецца ў колцы, імгненна хапаецца агнём і, не прынёсшы ніякай карысці, згарае ў адзін момант.

«Нікчэмны ў мяне гаспадар. На зіму сухіх дроў не назапасіў, - падумала Марка, абдзіраючы бяросту з сырога кругляка. - І навогул дзяцінець пачаў стары псюк».

Смешна сказаць, але Сцяпан Аліфер падыбаў у Ганцавічы судзіцца. Перад высокім зямным судом ён павінен апраўдацца сам і апраўдаць свайго мала як не суседа кульгавага Якава Пеўніка. Не падабаюцца Марцы дзівацтвы старога, ой, як не падабаюцца! Хай бы лепш украў у калгасе авечку ці парася, хай бы залез у калгасны свіран - тады хоць не так сорамна было б. Судзяцца Аліфер і Якаў Пеўнік за хуліганства і дэбош. Падумаць толькі: адзін, лічы, век пражыў і другі не маладзён, а што адчыбучылі - пабіліся, як неразумныя дзеці. Сорамна ўсё ж - судзяцца кавенька і кульбака. На свой разважлівы і сталы розум Марка правільна мяркуе, што вінаваты тут абодва, як той казаў - абое рабое. Адзін гарачы, быццам кіпецень, і да другога блізка не падыходзь - апячэшся. Пасля бойкі Сцяпан Аліфер колькі часу спаважна хадзіў па вёсцы, высока задзіраў галаву, а як толькі атрымаў позву, адразу замаркоціўся, зніякавеў, бо невядома яшчэ, чый бок прыме народны суд. Стары хуліган і дэбашыр з такім паганым настроем і падаўся ў Ганцавічы - трэба ж будзе апраўдвацца і за сябе, і за гэтага кульгавага недалэнгу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бедна басота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бедна басота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бедна басота»

Обсуждение, отзывы о книге «Бедна басота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.