Віктар Гардзей - Бедна басота

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Гардзей - Бедна басота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бедна басота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бедна басота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім рамане “Бедна басота” Віктар Гардзей на прыкладзе сваёй роднай вёскі Малыя Круговічы паказвае жыццё Заходняга Палесся ў першыя гады пасля правядзення тут сталінскай калектывізацыі.

Бедна басота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бедна басота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дачка бацьку. Ойцец, то ж гузікі з паперу, размокнуць у вадзе. Яны адно зверху хварбай памуляваны. А ніткі і голку я ўзяла з сабою.

Бацька дачцэ. О Езус Марыя! Бачыш, гузікі з паперу! У нас яны і то касцяныя. Але ж, дачушка, мабыць, і ў вашай Польскай не вельмі соладка жывецца?

Дачка бацьку. Ойцец, пшыедзь - сам зобачыш. Мы з Язэпам актар сваёй зямлі маем. Е ў нас і шынка, і менца валовэ, і кэлбаса суха. Ядзім ад пуза з муштардай. Тут я, калі помніш, батрачкай была, а там я - пані. Я пані, а Язэп мой - пан.

Бацька сам сабе. Хай Бог панам барануе. - І яшчэ цішэй: - Хоць бы на поспыт прывезла тае муштарды.

Лёгка ўявіць, як весела і святочна будзе выглядаць Малое Сяло, калі на другое лета кабеты альбо іх дочкі-нявесты прыбяруцца ў яркія строі з выдатных польскіх тканін. Добрай крамы сабе на абноўкі паспелі ўхапіць і Тадорка Дрозд, і Луцэя Падгайская, адна толькі Фядора Чыркун не асмелілася ісці ў хату да Сцяпана Аліфера, хоць і мела ў вузельчыку на ладны кус штапелю ці крэпдэшыну. Стрымала боязь: яшчэ падумаюць зводніцы, што прыбегла распытваць пра пана Абуховіча. Але калі падумаць талкова, дык навошта ён, рыжавалосы, старой, нямоглай, спрацаванай кабеціне, а што было - тое з вадою сплыло, быллём парасло, у яры закацілася.

І ўсё ж яны спаткаліся, Фядора і Стэфа, спаткаліся твар у твар каля самай царкоўнай брамы. Былі Пакровы, людзі ў царкву прыйшлі з усіх навакольных вёсак, і, калі скончылася богаслужэнне, Фядора Чыркун ледзь выпхнулася з густога натоўпу. Тут, каля брамы, і адчула на сабе чыйсьці праніклівы, цікаўны позірк. Падняла вочы: Папіха! Пухнатая, чырвоная ад стылага ветру. Але ж не, Папіха высокая, мажная, а гэтая, што з праніклівым позіркам, меншая ростам і апранута зусім не па-нашаму: футравае паўпаліто, вязаная ваўняная кашміроўка, скураныя жоўтыя боцікі. Ну, канечне, Стэфа Невяроўская - сталінская вывязёнка, польская грамадзянка, удачлівая гандлярка. Кінуліся насустрач, абняліся, пацалаваліся. Не гара з гарою - чалавек з чалавекам.

- Гэта ты, Стэфка?

- Так, то я.

- Як пані здрова?

- Дзянькуе, добжа.

- У пані велька радзінэ?

- Я, монж, два сыны і една цурка, - ажывілася, выціраючы слёзы, Стэфа Невяроўская.

- То ж і ў мяне една цурка, - уздыхнула, усё яшчэ ўсхліпваючы, Фядора Чыркун.

Пасля такой доўгай і страшнай разлукі дзве былыя сяброўкі сустрэліся і, здаецца, не ведаюць, пра што гаварыць. Напэўна, яны і не разумеюць адна адну - усё-такі дзве розныя дзяржавы, два розныя ўклады жыцця. Стэфа, мусіць, начыста забыла родную, матчыну мову, а Фядора змагла ўспомніць не больш трох дзесяткаў польскіх слоў, з якімі ў прыстойную размову, вядома, не палезеш. Далей ад царквы кабеты шлёпаліся па гразкім завулку моўчкі, кожная ўнураная ў свае невясёлыя думы. Справа плот і злева плот, справа, за плотам, вішнёвы сад, спартыўны пляц, будынкі сярэдняй школы, злева - шэры спаховы поплаў з гнілым ручаём, які дзесьці там, за лесам, упадае ў Кудаху. Перад поплавам вытыркнуўся на пространь цёмны грывасты алешнік, а ў прагалах паміж дрэвамі раптам выбліснула матавая, як алавяная, роўнядзь Абуховічавай сажалкі.

Цяпер зразумела, чаму маўчаць Стэфа і Фядора. Вунь жа за сажалкай панскі маёнтак, у якім прайшло іхняе дзявоцтва, дзе праляцелі лепшыя маладыя гады, і сёння, напэўна ж, кожнай ёсць што згадаць - хай сабе харошае, хай сабе сумнае. Жылы дом абшарніка ў атачэнні каржакаватых бяроз і дуплаватых берастаў, густых параснікаў бэзу і акацыі носіць на сабе прыкметы запусцення, адзнакі старасці - як бы паніжэў, улез у зямлю, пачаў загніваць, сцены з круглага бярвення зацягнуліся сухім зеленцаватым лішайнікам. На здзіўленне, ацалелі, стаяць там, дзе і стаялі, панскі флігель, малітоўня, абозня, жывёльныя збудовы, хоць адтуль, рэжучы слых, далятае несупынны грукат жалеза, гул дызеля, лопат трактарных рухавікоў.

- Стэфа, вунь твая хатачка была, - паказала на флігель Фядора Чыркун. - Цяперачы там дзірэктар эмтаесу Хвядотаў са сваёй хеўрай атабарыўся. Але я ўсё помню: і цябе, галубка, і Язэпа твайго. Помню, як вас і сям'ю Абуховіча салдаты забіралі. Зіма, кудаса, маразіна. Не помню адно, каму я сваю цёплую світку на сані кінула - ці табе, ці пані Тэрэзе?

- Балі мне глова. Дзісь ест зімна, - як прастагнала Стэфа Невяроўская.

- Канечне, баліць. І не ад холаду. Успомніла, галубка, той ліхотны дзень, вось галава і пайшла кругам, - паспачувала Фядора і раптам спахапілася: - Што ж гэта я плявузгаю? Давай лепш у эмтаесаўскую краму заглянем. Мо купім якую трасцу.

- Гдзе ту крама?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бедна басота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бедна басота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бедна басота»

Обсуждение, отзывы о книге «Бедна басота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.