Віктар Гардзей - Бедна басота

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Гардзей - Бедна басота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бедна басота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бедна басота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім рамане “Бедна басота” Віктар Гардзей на прыкладзе сваёй роднай вёскі Малыя Круговічы паказвае жыццё Заходняга Палесся ў першыя гады пасля правядзення тут сталінскай калектывізацыі.

Бедна басота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бедна басота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ды вунь жа яна. У прыбудоўцы, дзе колісь панская чэлядзь жыла.

За апошні час у эмтээсаўскай краме, па сутнасці, мала што перайначылася: той жа драўляны, у хлебных крошках, прылавак, тыя ж аблупленыя лічыльнікі, тая ж па-птушынаму дзюбатая вага з цэлым вывадкам большых, меншых і самых маленькіх гір. Тавараў таксама не пабольшала. На паліцах ляжаць запыленыя скруткі корту, гадамі ржавеюць нікому не патрэбныя скабяныя вырабы - вілы, матычкі, замкі, нажы, пячное прычындалле, адна на адной грувасцяцца скрынкі з макаронамі, пернікамі, цукеркамі, халвой. Асобна, бліжэй да прылаўка, стаіць сітро; лаўровым лістам, перцам і морам востра патыхае традыцыйная для вясковых крам таго часу пукатая бочка-селядзёўка. Не змянілася сама крамшчыца - такая ж нахабная, такая ж сытая і ўетая, з хітрушчымі вачыма і з абвіслым, як торба, кіндзюхом. У краме пуста, ні душы, мабыць, таму, што дзень сёння не хлебны, і, чакаючы хоць якога залядашчага пакупніка, Лізавета Каятанаўна, здаецца, нават задрамала, прыстроіўшыся на зэдліку пры акне. Яе разбудзіў бразгат клямкі, рып дзвярэй, і яна ўмомант апынулася каля прылаўка, спрасонку не разумеючы, чаго патрабуюць ад эмтээсаўскай крамы гэтыя дзве балотныя цытры з чырвонымі ад холаду насамі і з такімі ж, трэба думаць, не дужа пашаноўнымі кашалькамі. Але вялікім было здзіўленне і абурэнне крамшчыцы, калі на свае вушы пачула запыт, які даўно ўжо не чула ад сваіх, нават самых настырных і нахабных, пакупнікоў.

- Прошэ чтэры бохэнкі цемнэго хлеба, - не ведаючы мясцовых парадкаў, папрасіла Стэфа Невяроўская.

- Які хлеб? Няма хлеба. Ні цямнэго, ні бялэго, - узвілася ледзь не да столі Лізавета Каятанаўна.

- Прошэ шэсьць булэчэк.

- Няма булачак. Сваім гады ў рады прывожу, - налілася чырванню Лізавета Каятанаўна.

- Прошэ пеньць штук вэндзоных сьледзі.

- Сьледзі ёсцека, але не вэнджаныя. У бочцы - з расолам, з лёкам, - уздыхнула весялей Лізавета Каятанаўна.

- Пеньць штук.

На твары Лізаветы Каятанаўны пагарда, нянавісць, гнеў: гэта ж трэба - хлеба папрасіла! Каб табе, цытра балотная, вочы павылазілі, калі засляпіла, калі не бачыш, што хлеба ніц няма, каб табе, авечка прыблудная, язык апух, як ты пасмела пра булачкі спытаць. Няма булачак, а прывязу, то ўсё адно не дам. Селядцы - вось гэтых бяры хоць цэлую бочку. Насупіўшы цёмныя бровы, крамшчыца папоркалася ў пукатай селядзёўцы, узважыла ржавых «пеньць штук», загарнула ў тоўстую паперу, назвала цану. З патайных нетраў футравага паўпаліто Стэфа Невяроўская выцягнула кашалёк, і ад здзіву вочы ў Лізаветы Каятанаўны палезлі на лоб, пагарда, нянавісць, гнеў адразу прапалі з твару. Такіх вялікіх, разбухлых кашалькоў яна даўным-даўно не бачыла ў мясцовай галечы. І ўсё ж, захоўваючы свой уласны гонар, крамшчыца без аніводнага слова пералічыла грошы, рэшту далікатна паклала на прылавак.

- Чы палічыла пані пенёндзэ добжа? - спытала Стэфа Невяроўская.

- Добра, добра я палічыла!

- Прошэ палічыць ешчо рас.

- Ды не памылілася я! Пяць рублёў сорак капеек.

- Згадза се.

- Дайце рады! Што ж вы за людзі? - зноў налілася гневам Лізавета Каятанаўна, і дзве маланкі з яе вачэй, здаецца, навылёт пранізалі надакучлівых пакупніц. - Адна сучка абзывалася «бляднай», а гэная навогул нейкай «гадзінай» дражніцца.

- Не думай, Лізка, благога, - умяшалася ў сварку Фядора Чыркун, якая да гэтага часу стаяла моўчкі. - Проста Стэфа сказала: правільна. Правільна ты, Лізка, палічыла.

- Іш ты, чужаземка мне знайшлася! А ці ж то не дачка Сцяпана Аліфера, які цэлымі днямі па эмтээсаўскім пляцы крулюе? Чула, бытта з Польшчы заявілася.

- Але, яна - Сцяпанава дачка.

- Бачыш ты, пані такая! Не паспела пшыкнуць у той Польшчы, а ўжо родную мову забыла. Прошэ хлеба цямнэго, прошэ сьледзі вэндзоных! - пайшла ў наступ раззлаваная крамшчыца. - Ану ж, полька, успомні хоць адно наша слоўца. Ну, пахвалі мяне, ну, пагань мяне!

- За што ж цябе хваліць, ступа? - нечакана нават для Фядоры Чыркун сказала чыста па-беларуску Стэфа Невяроўская і, ужо адыходзячыся да дзвярэй, секанула, як гарохам: - Хай табе на тоўсты зад сорак скул уваб'ецца! Хай табе бэбах лопне! Хай у тваю краму пярун лясне!

Ушчэнт зняважаная і зганьбаваная, з разяўленым ад здзіўлення ротам Лізавета Каятанаўна чэравам абвісла на прылавак, а Фядора і Стэфа наўзахапкі кінуліся да выхаду, бо абедзве адначасова і правільна падумалі, што скамянелая крамшчыца вось-вось ажыве, хопіць з прылаўка кілаграмовую гіру і папусціць наўздагон. Але менавіта яна, растлусцелая кругавіцкая Юнона, сама пра тое не здагадваючыся, вярнула напышлівую чужаземку з аднаго гаспадарства ў другое, апусціла з неба на зямлю, прычым на зямлю родную, бацькоўскую, дзе адразу павінны ўспомніцца і чароўная паляшуцкая песня, і лагодная матчына калыханка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бедна басота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бедна басота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бедна басота»

Обсуждение, отзывы о книге «Бедна басота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.