Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сакрат Яновіч - Доўгая сьмерць Крынак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток – Бельск, Год выпуска: 1993, Издательство: АМЭГА, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгая сьмерць Крынак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгая сьмерць Крынак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.

Доўгая сьмерць Крынак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгая сьмерць Крынак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзякую вам за суцяшэньне, пане сяржант, — Сьцяпан устаў. Яму надакучыла слухаць яго. — Я, здаецца, ужо магу йсьці?

— Так, — пацьвердзіў яму сяржант, неяк увесь суцішыўшыся. — На наступны допыт вы атрымаеце ад нас позву.

"Дабіўся я галоўнага: стварыў дакумант, на які змагу паклікацца ў гутарках з капітанам, — разважаў Сьцяпан. — Сёньня, не, заўтра зьвяжуся зь ім. Паверыць мне ва ўсё, калі даведаецца, чаго я начоўп! Тады й мы пагутарым сабе пра старшыню ды ўсялякую сволач!"

У бары Сьцяпан напіўся піва.

19.

— Дзе ты, Сьцяпан, быў?! — насупонілася Кіра. За ёю, пазмрачнелая, стаяла цешча, а з кухні, аблізваючыся ад абеду, выйшаў цесьць. — Куды гэта цябе носіць?! Што з табою?

— Нічога, — Сьцяпан: "Ого, ужо зьбегліся ўсе!" — Здарылася што?

— Яшчэ й пытаеш, — прабубніў цесьць.

— Iдзi, бацьку, бо спозьнісься... — сказала да цесьця старая, быццам баючыся, што ён, вось, адпярэжа дзягу ды возьмецца лупцаваць Сьцяпана. Сядай, Сьцяпанка, есьці, — замітусілася яна.

— Няхай сабе есьць, калі можа, — сказала пра мужа Кіра.

Сьцяпан, распрануўшыся, памыўся над ваннай. Мокрым ручніком націраў ён карак i плечы. "Гульнуў я, як голы ў крапіве, — уколамі распаўзалася па яго целе сьвярбячка. — Кіра як Кіра: хацела-б усё мець i, адначасова, нікога не чапіць. Ці яна кахае мяне? У дадзены момант важнае, бадай, тое, што Кіра да мяне неабыякавая. Каханьнем, магчыма, мы называем патрэбнасьць у партнэрстве, — ён выціснуў прышчык на барадзе. — Спальваньне чараўніцаў у Эўропе адбывалася ўпярэдадзень новага... Аўтадафэ ў Iталii палыхалі ўпярэдадзень..."

— ...сам ён накруціў усяго, вар'ят! — вывіскнула Кіра да маці. Гвалтоўна скрыпнулі дзьверы, зацокалі яе крокі, коратка.

Пабегла яна да гэтай Ані, здагадваўся Сьцяпан. Калі жонка шукае спагады ў сяброўкі, дык гэта i ёсьць трывожная праява пазьбяганьня адчужанасьці да мужа, пошукаў бясьпечнасьці там, дзе яе няма. Урэшце — гэта i перапалох ад самоты, i прыступ зацьменьня, у якім можна дзейнічаць толькі на шкоду ўласным інтарэсам. "Я аб нічым не папярэдзіў яе, не пагаварыў зь ёю... Гм, я-ж ня ведаў, што ўсё так атрымаецца..."

Паабедаў Сьцяпан адзін.

Цешча падыходзіла да яго, каб запытаць, ці даліць яму супу, або дадаць бульбы з сэльдэрэевым соўсам; катлета, сасмажаная па— варшаўску, мела адмысловы смак. Кампот зь ігрушаў, гаркавы ад лішняй дозы карыцы, давіў, i цяжка было піць яго. Дзіва — столькі зьеўшы, Сьцяпан далей адчуваў голад.

I сонную млеўкасьць.

Ён прылёг адпачыць.

"Ну, пайшла яна расказваць, што я спаліў старшыню..." — Сьцяпан перавярнуўся на правы бок, выцягнуў далонь з-пад скроні, і кроў запульсавала цішэй. Слабавалі яму ногі, нылі, абясьсіленыя...

* * *

Ляскатліва расчыніліся дзьверы ў пакой, і Сьцяпан, зь дзіцячай хітрасьцю, прыкінуўся сьпячым: падзьмуў скразьняк.

У пярэднім — прастуджаны голас Кіры:

— Мама, я купіла радыскі.

— А дзе ты, увечары, знайшла яе?

— Прадавалі... — расказвала яна. — Сьцяпан дома?

— Сьпіць.

— Яшчэ?! — яе крокі набліжаліся.

— Няхай ён пасьпіць, — як бы супыніла Кіру маці. — Во, паеш квашанінкі.

— Не магу, — зашахацеў на Кіры лёгкі плашч. Яна распраналася. — Хо, горача! — Заскрыпела шафа з адзеньнем. — Блага мне, мама.

— Залішне бярэш сабе ў галаву...

— За сябе я не бядую, мама, — сказала Кіра, пацягнуўшы носам. — За дурною галавою і нагам няма спакою... Возьмуць і пасадзяць яго!

— Цішэй, бо пачуе...

— Няхай сабе чуе! — грукнула шкло; запсычэла "ігрушка" з адэкалёнам. Прычоска мая, хвароба, рассыпаецца. У мяне, мама, мяккія валасы. Заўтра пайду я да Райкі: у яе — францускі ляк...

У прыцемку, у самюткім куце бібліятэчнай паліцы, паглядвала на Сьцяпана дзяўчына на каляровай паштоўцы. Яна прыціскала да аголенага пляча букет жоўтых і чырвоных цюльпанаў; мела выразныя, чорныя вочы і просты, грэцкі нос. Ад яе красы, тыповай у пачатках стагодзьдзя, рабілася яму цёпла і ўтульна. Хацелася Сьцяпану пасьмяяцца з турботаў, ад якіх брыняла потым яго піжама й мучылі сны.

Сьцяпан запаліў сьвятло й пашукаў сабе кніжку. Але не ўкладвалася яму чытаньне. I не было-ж як пайсьці на шпацыр, праветрыцца: час ад часу чулася гаворка маці з дачкою, у кухні.

Кіра сама прыйшла да Сьцяпана.

— Што чытаеш? — запытала яна.

— Ня ведаю, Кіра.

— Трымаеш-жа кніжку ў руках!

— Зараз скажу табе... — ён адгарнуў тытульны ліст у кніжцы.

— Сьцяпан, — Кіра падыйшла блізка да яго, але не прыхіліла, як зазвычай, яго галаву да сваіх пругкіх грудзей. — Што ты, Сьцяпан, нарабіў?! Людзі сьмяюцца зь цябе. Скажы: ты сапраўды спаліў аўтамабіль старшыні?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгая сьмерць Крынак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгая сьмерць Крынак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x