Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гранд Рапідс, Год выпуска: 1997, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікія дарогі [пра мінулае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікія дарогі [пра мінулае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла ад шумлівасьці людзкое сумятні й гармідару ў гэты спакой за колькі крокаў ад водгаласу трамвайнага скрыгату, і абмыты запозьнена-халодным, як для траўня, дажджом брук, і зацісьнены каменнымі панэлямі, але мацнейшы за ўсе штучныя перашкоды, рост маёвае сьвежа-зялёнае траўкі, што прабівалася праз найменшыя шчыліны, нясучы доказ няспыннага росту ўсяго жывога, і тая адзіная жанчына, твар якой зьверху трэцяга паверху нельга было бачыць — усё тварыля ўяву раптам адроджанага жыцьця.

Вялікія дарогі [пра мінулае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікія дарогі [пра мінулае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неўзабаве ён пераканаўся, што асока яго яшчэ ўзмоцнілася. Ужо й сам парторг Інстытуту, які дзеля выгляду таксама й у гэтым Інстытуце займаў пасаду навуковага работніка, хоць навуковае працы ад яго ніхто й на гарэлы шэляг ня бачыў, пачаў часьцей пераймаць яго на дарозе ды маніцца йсьці разам ці то ў рэстаран палуднаваць, ці так куды. Часьцей стала каля яго завіхацца й ягоная заступніца, гэтак сама ілжэ-навуковая работніца Інстытуту.

І трэба сказаць, што зь ёю яму не пашанцавала, - ізноў даў маху й зрабіў памылку. Гэта было на нейкім літаратурна-грамадзка-палітычным вечары, на якім прафэсар Вальфсон, вульгарызатар і дэмагог, колішні пагромшчык беларускай культуры ў 1930-36 гадох, гэтак расьпінаўся супраць нямецкага фашызму, як пагрозы міру. А было ўжо гэта ў сакавіку 1941 году, калі ўжо другі год саветы не казалі нічога дрэннага пра нямецкіх нацыстых, бо гэта было забаронена паводле мірнае ўгоды аб ненападзе ад жніўня 1939 году.

Жадаючы дапячы Вальфсону, як ворагу беларускае культуры, Кастусь не знайшоў нічога лепшага, як у гутарцы з тэю «супрацоўніцай» сказаць, што Вальфсонавы рэляцыі супраць фашызму не адпавядаюць палітыцы савецкай улады, бо, паводле ўмовы, крытыка нямецкіх фашыстаў недапушчальная.

Тая толькі коса зірнула на яго, бліснуўшы сваймі злосна вірлаватымі вачыма. Праўда, не выказалася супраць Кастусёвых довадаў, бо сама ня ведала пэўна, ці гэта ўжо пара настала на крытыку немцаў, ці не, ды баялася, каб як ня лучыць із сваёй артадаксальнасьцю без пары самой у якую палітычную пастку ды ня збочыць у «ўхіл». А гэта ёй было страшней самога Люцыфера. То-ж пра гэткіх было напісана:

Іду дарогаю каля слупоў,
Каб ня ўхіліцца ўлева ці ўправа.

Але, змоўчыўшы, яна пэўна-ж занатавала ў памяці Кастуся, як абаронцу фашыстаў і, няма сумлеву, давяла да ведама адпаведныя дзейнікі.

І чым больш успамінаў Кастусь у гэты памятны дзень па дарозе дамоў, тым больш прыгадваў факты сваёй апошняй дзейнасьці, якія маглі-б зьявіцца падставай, каб зрабіць яго палітычна ненадзейным і паднаглядным нат незалежна ад ягонага мінулага выгнаньня.

Дарма, што траха ніхто ня ведаў ягонае мінуласьці й, яна, здавалася, нічым ня засьціла яму цяпер.

І без яе, як выявілася цяпер Кастусёвай сьведамасьці, было даволі, каб некалі перапоўніць кубак ведамкамі палітычнага нагляду й кінуць яго ізноў у даўно ўжо знаёмыя яму каменныя скляпеньні.

Яму прыгадаўся яшчэ адзін факт, - ягоны рэфэрат у Інстытуце ўсяго колькі дзён таму назад, - 18 чэрвеня, у дзень чарговых угодкаў сьмерці Максіма Горкага, калі ён перад даволі вялікай аўдыторыяй зь вялікім лікам запрошаных гасьцей выступіў з доўгім дакладам пра М.Горкага, як гісторыка расейскай літаратуры. Ён ня меў магчымасьці выступаць на беларускія тэмы дзеля свае мінуласьці й небясьпечнасьці лучыць у лік беларускіх нацыянальных дэмакратаў-контррэвалюцыянераў. Таму ён абраў, здавалася-б, бяссумлеўную з гледзішча ідэялёгіі тэму - М.Горкага, скарыстаўшы надоечы надрукаваныя Інстытутам Сусьветнай Літаратуры імя М.Горкага ў Маскве канспэкты лекцыяў, што калісьці, яшчэ да рэвалюцыі гэты пісьменьнік чытаў у школе на абтоку Капры ў Італіі. Матэрыял даваў багата падставаў пакрытыкаваць сучасных сацыёлягаў-вульгарызатараў савецкага літаратуразнаўства, і спрытна прыхавацца пад бясспрэчны ў Саветах аўтарытэт М.Горкага.

Каб умеру прыціснуць вульгарызатараў савецкай і дакастрычніцкай літаратуры, Кастусь уважаў за патрэбнае прачытаць словы Леніна зь ягонага артыкулу «Леў Талстой, як люстра расейскай рэвалюцыі», дзе пісалася, што Талстой не разумеў рэвалюцыі, ейных мэтаў, рухаючых сілаў, нават сьведама адхінуўся ад яе, аднак, перайшоўшы на гледзішча расейскага селяніна й адлюстроўваючы ягоную псыхалёгію, міжволі, згодна з пачуцьцём вялікага мастака, адлюстраваў працэсы насьпяваньня гэтае рэвалюцыі, адбіў ў сваёй мастацкай творчасьці вялікія зрухі ў народнай псыхалёгіі, паказаў, наўсуперак сваім дваранскім перакананьням, цэлую эпоху ў жыцьці ўсіх пластоў тагачаснае Расеі.

І Кастусь з асаблівым націскам прыцягнуў увагу слухачоў да думкі ў згаданым артыкуле пра тое, што вялікія мастакі ня могуць не адмаляваць свае эпохі, дарма што й яны часта ў палоне застарэлае ідэялёгіі. Эпоха, як у люстры, знойдзе сваё адлюстраваньне, калі яны сапраўды вялікія мастакі.

Гэта ўжо гучэла апраўданьнем мастакоў-пісьменьнікаў, прасьледваных за ўяўную несугучнасьць савецкай ідэялёгіі. Рэфэрат выклікаў буру воплескаў у чулае аўдыторыі. Новы заступнік дырэктара Інстытуту, відаць яшчэ мала зарыентаваны й неасьведамлены ў тым, што тварылася за кулісамі, пасьпяшаўся выступіць ад імя дырэкцыі (ці не занадта адказна ў адрас беспартыйнага?!) і ад імя партыйнае арганізацыі з падзякай і пажаданьнем хутчэй убачыць працу надрукаванай у сэрыі навуковых выданьняў Інстытуту.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікія дарогі [пра мінулае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікія дарогі [пра мінулае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вялікія дарогі [пра мінулае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікія дарогі [пра мінулае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x