Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Гранд Рапідс, Год выпуска: 1997, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікія дарогі [пра мінулае]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікія дарогі [пра мінулае]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ніколі яшчэ ў жыцьці Кастусь не адчуў так глыбака й непераможна прынабліва тое зяленіва, якое пакрывала сабой вяршаліну гэтага адзінотнага ясеня, што шырака раськінуў вялізарную шапку свайго лісьця ў баку вуліцы якраз насупраць гэтага вакна. Усё, што ён пабачыў за адну часіну, нейкім раптоўным набегам ускалыхнула глыбока душу вязьня й скранула яе з тае абыякавасьці, што, здавалася, даўно й назаўсёды валодала ёй. І гэтая ціхая бязьлюдная вуліца, што збочыла ад шумлівасьці людзкое сумятні й гармідару ў гэты спакой за колькі крокаў ад водгаласу трамвайнага скрыгату, і абмыты запозьнена-халодным, як для траўня, дажджом брук, і зацісьнены каменнымі панэлямі, але мацнейшы за ўсе штучныя перашкоды, рост маёвае сьвежа-зялёнае траўкі, што прабівалася праз найменшыя шчыліны, нясучы доказ няспыннага росту ўсяго жывога, і тая адзіная жанчына, твар якой зьверху трэцяга паверху нельга было бачыць — усё тварыля ўяву раптам адроджанага жыцьця.

Вялікія дарогі [пра мінулае] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікія дарогі [пра мінулае]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І ўсё гэта сыходзіла б незаўважна, каб ня пільнае вока парторга інстытуту. Гэты апошні ня меў ня тое што пядзі, але й трох пальцаў у ілбе, быў няздатны да якое-колечы сур'ёзнай дасьледчае працы, - пустацьвет у поўным сэньсе гэтага слова. Аднак, ён трымаўся моцна за свой партбілет. Дзякуючы ня ўмеру праяўленай пільнасьці ў мэтах апраўданьня партыйнага білету й вялізнае сумы змарнаваных дарэмна грошаў, ён ужо колькі гадоў займаў у Інстытуце пасаду, якую, мусіць, сам дырэктар не азначыў-бы дакладна. Рэгулярна атрымоўваў плату, хоць работы ніякае зь яго Інстытут ніколі не вымагаў. Праўда, бальшыня моўчкі ведала ці здагадвалася аб функцыях гэтага «вока». Вынікі ягонае «працы» давалі сябе адчуваць можа яшчэ мацней, чымся ўся навуковая праца Інстытуту - час ад часу яна змушала здрыгануцца ўсіх супрацоўнікаў, калі нейкага дня не зьяўлялася на працу колькі чалавек, а пазьней ставалася ведамым, што іх праглынуў чарговы выезд «чорнага ворана». Як звычайна, неўзабаве зьбіраўся агульны сход Інстытуту, і ад імя дырэкцыі й партарганізацыі штатныя прамоўцы дапякалі супрацоўнікаў у страце пільнасьці, дзеля чаго ў іхным асяродзьдзі дзейнічалі ворагі народу, якіх трэба было даўно бязьлітасна высмальваць гартаваным зялезам, і заклікалі ўсіх да павышэньня пільнасьці. На гэтым знадворна чарговая інсэніроўка да наступнага выпадку. Але не канчалася яна для пільнага вока. Яно яшчэ больш рупна й аддана сьвідравала кожнага ад галавы да пятаў. Не прагледзіла яно й Кастусёвы ўчынкі. Здавалася нікога і ў пакою ня было, калі ён заваўтузіўся з сваім сябрам, каб разьмяць косьці. І здарылася на тое ліха выпасьці зь сябравае кішэні грашовай чырвонаватай паперцы ў тры чырвонцы з партрэтам Леніна на ёй. І трэба-ж было Кастусю незаўважыць гэтага й неўзнарок наступіць на яе... чым-бы вы падумалі?.. нагою. Не вялікая-б яшчэ бяда, каб не надарылася якраз-жа абурэньне, калі ўбачыла яно, як «попирают ногами» вышэйшы сымбаль партыі. Нічога дл яго не азначалі перапрошаньні й шчырае ў той момант замяшаньне й шкадаваньне, што такое здарылася, з боку Кастуся. Факт стаўся адразу ведамым дырэкцыі. Гэтая апошняя змушаная была дзеля гэткае, здавалася-б, драбязы зьбіраць сход.

На сходзе, пасьля паведамленьня аб учарашнім выпадку й доўгіх славесных рэляцыяў «пільнага вока», якое быццам-бы ад узбуджаньня цэлую ноч ня спала... (Кастусь разумеў... данос пісаў), вінавайцу нічога не заставалася рабіць, як каяцца, прызнавацца да вялікае віны. Хоць не прызнаючы ніякіх злосных сьведама-варожых намераў, Кастусь мусіў, аднак, вызнаць за сваім учынкам вялікую шкоду дзяржаве й сацыялістычнаму ладу, і што аб'ектыўна гэта было выгадна розным варожым элемэнтам унутры й звонку краіны.

Ці магчыма было-б яму працаваць у гэтай установе далей, - нямаведама, бо гэта здарылася наконадні ўжо даўно прадбачанай ліквідацыі таго Інстытуту. Вырабленая ўжо даўно навуковымі заслугамі Кастуся апінія ў дырэктара памагла яму перайсьці на падобную працу ў іншы навукова-дасьледчы Інстытут Школаў... Але й там яго не пакідаюць ў адзіноце. Адразу-ж да яго часта стаў чапляцца з рознымі палітычнымі пытаньнямі бібліятэкар Інстытуту, малаасьвечаны, цалкам у палоне савецкае дактрыны чалавек. Заўважыўшы неахвоту Кастуся да размовы, ён зьмяніў тактыку. Штораніцы, перад пачаткам працы ў вялікім пакоі, праз які хадзілі ў бібліятэку і ў якім працавала колькі навукоўцаў, той пачаў заводзіць гутаркі аб палітычных падзеях. Стараўся ўзьняць тэму й чакаў пачуць адказы. Бальшыня, не навучаная яшчэ дасьведчаньнем, якім валодаў Кастусь, ахвотна ўлучалася ў дыскусіі й перасыпала словамі з пустога ў парожнае. Кастусь у такі час маўчаў. Ён уважліва раскладаў кнігі й паперы й, утарапіўшыся ў рукапіс перад ім, быццам і ня чуў гаворкі, якая яшчэ доўга, аж да прыходу загадчыка аддзелу або выпадковага наведаньня дырэктара, лілася бясконцым цурком. Сапраўды, цяжка было часамі ўстрымацца ад таго, каб не зрабіць і сваю заўвагу. Але як не падсядаў да яго бібліятэкар, якім жэўжыкам каля яго ні завіхаўся, як ён ні прабаваў выцягнуць слова ў Кастуся, усё дарэмна - той маўчаў, як вады ў рот набраўшы.

- Даражэнькі, часу ня маю, другім разам, - ухіляўся звычайна ён, загадзя ведаючы, што доўга яшчэ прыдзецца тому чакаць гэтага другога разу.

Асабліва асьцярожным стаў Кастусь, калі заўважыў, што ведамае яму з ранейшага Інстытуту «вока» пачало наведваць час-ад-часу бібліятэку гэтага Інстытуту, доўга аб нечым радзіцца з бібліятэкарам сам на сам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікія дарогі [пра мінулае]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікія дарогі [пра мінулае]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вялікія дарогі [пра мінулае]»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікія дарогі [пра мінулае]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x