— Дзякую вам, таварышы дарагія,— праз слёзы заплямкаў ён,— і дзякуй уласцям нашым за заботу... і праяўленне...
Скаражонак спярша трохі злякнуўся; ён адступіў нават на паўкрока і трошкі прыўзняў руку са сшыткам, быццам сабраўшыся бараніцца ад нейкае небяспекі — здалося, што дзед можа шпурлянуць па ім патэльняю. Драздоўскі, наадварот, падышоў бліжэй і ўсміхнуўся.
— Мы ніякая не ўласць,— узбадзёраны гэтай усмешкаю, строга сказаў Скаражонак,— а запіс-ваем, хто тут жыве. Каб плацілі страхоўку за хату.
— Таварышы, я хворы чалавек,— працягваў стары, як і не пачуўшы нічога.— Ніхто діяне не глядзіць, а да людзей выйсці няможна... Нявестка сварыцца, што хай бог бароніць, а сын дажыдаецца смерці... Каб хату сабе забраць і ўсё селішча,— ён усхліпнуў і выцер далонню нос.— Я прашу і вас, і ўласць нашую, каб далі нейкае рады...
— Ды якой рады?
— Забярыце мяне ці ў больніцу, ці куды ў горад, бо німа ўжо сілаў,— пачаў на гэты раз стары.
Дзед сеў на табурэтку і выцягнуў рукі на каленях. Драздоўскі чамусьці адвярнуўся да акна і ўсё ўсміхаўся. Але Скаражонка кранула дзедава шчырасць, яму зрабілася шкада яго.
— Дык сын, як я зразумеў, не хоча адпраў-ляць вас у больніцу? — нясмела спытаўся ён і выняў з сумкі ліст паперы.— Так? Што ж, мы гэта ўсё запішам... і разбяромся. Так, я абяцаю ва ўсім разабрацца, але вы павінны расказаць ўсё, як ёсць...
Дзед адказваў хутка, з гатоўнасцю, і было відаць, што ён непахісна верыць у патрэбнасць пытанняў.
— А вось як прыедуць да вас з вобласці, паўторыце ўсё, што мне казалі, не станеце адмаўляцца? — спытаў Скаражонак.
Дзед зноў з натугаю падняўся і перахрысціўся на абраз у куце, за доўгай гардзінаю.
— Усё, як казаў, так і паўтару.
— Што ж, мы запісалі вашу скаргу,— сказаў Скаражонак, устаў і надзеў шапку.— Абяцаем прыняць меры.
— Дай вам бог здароўя,— прыклаў дзед да грудзей рукі.— Памажыце мне толькі, а я ўжо вам і заплачу грошы...
— Э-э, дзед, не-не! — адступіў зноў Скаражонак, нібы збаяўшыся, што дзед зараз жа, неяк сілай будзе даваць яму грошы.— Нам за гэта свая зарплата ідзе,— казаў ён ужо ў парозе, падштурхоўваючы наперад Драздоўска-га,— так што не і не думайце!
За варотамі яны спыніліся і закурылі.
— Вось табе маеш... гісторыя,— сказаў сумна Скаражонак і сплюнуў.— У хаце брудна, не прыбрана, дзядок гэты бедны, як арыштант які... Ён нацягнуў пальчаткі і паціху пайшоў па сцежцы, думаючы нешта.
— У хаце ў яго, як і ва ўсіх,— засмяяўся Драздоўскі, даганяючы,— можна падумаць, у цябе матка, як поркаецца, дык не ставіць дзе папала чыгуны. Альбо мая. Я вунь у горадзе жыў... ну, як быў жанаты... Ужо ж, здавалася б, горад — няма ні печы ні чыгуноў. А ўсё роўна цяжка за парадкам угледзець.
Скаражонку не спадабалася, што ягоную хату параўналі са Стральчэневаю.
— Будзе добрая жонка, дык будзе і парадак,— сказаў ён.— Думаеш, адкуль усё гэта бярэцца: п'янка, крадзяжы, разводы? З драбязы, з таго, што цэбар стаіць не там, дзе трэба.
— Можа быць. Але чаго ты мне гэта кажаш?
— Ды хоць бы таму, што ведаеш гэтага дзедава Адама, як мяне, а наўрад ці хоць раз пагаварыў з ім, каб бацьку пакінуў у спакоі. Каб у бальніцу яго адправіў...
— Разбяруцца яны і без мяне, а ты вось слу-жыў у сваім войску і не ведаеш, што гэты дзед паспеў пабыць ужо і ў больніцы, і ў доме для са-старэлых. Ён сам не ведае, што хоча.
— Канечне, з такімі сынам ды з нявесткаю ўведаць,— гмыкнуў Скаражонак.— Гэта ж, ма-быць, вялікая заслуга — аддаць роднага бацьку ў дом для састарэлых. I хацець, каб бацька за гэ-та дзякаваў, кланяўся да зямлі.
Драздоўскі памаўчаў і сказаў:
— Я ж кажу, гэта хітры дзед. Ён умее прыраб-ляць.
— Ужо прырабляць умее?
— Смех смехам. Я яшчэ малы быў, як да яго кароў вадзілі, каб адрабіў хваробу. Ён можа след браць. Вось калі толькі чалавек прайшоў і след яшчэ цёплы, ён гэты след неяк бярэ ці то пясок з таго месца бярэ, а ў тое месца ўтыркае іголку.
— I што?
— Захварэць пасля можаш, ці згарыць што-небудзь у селішчы.
Скаражонак павярнуўся, каб паглядзець Драздоўскаму ў твар, адступіўся і набраў у чаравік снегу.
— Ты што, сур'ёзна, Рыгор? — сказаў ён, на-хіліўшыся і выкалупваючы пальцам снег.— Ты, у наш час, верыш, што можна захварэць з таго, што ў твой след утыркнулі іголку?
— Можа, веру, а можа, і не.
— Ратуйце мяне — як жа так можна? Мне проста дзіка і страшна. А я яшчэ дзіваваўся, што едуць з вёсак... Канечне, калі такімі дрымучымі забабонамі забіць галаву, дык дзе ўжо думаць аб нейкай там помачы чалавеку!
Читать дальше