Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя хваробы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя хваробы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Складанае і трагічнае жыццё студэнта і паэта Уладзіміра Вяргейчыка, гісторыю яго кахання і няпростыя ўзаемаадносіны з аднакурснікамі даследуе аўтар у аповесці. Апавяданні – роздум аб месцы моладзі ў працэсах, якія адбываюцца ў нашым жыцці.

Гісторыя хваробы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя хваробы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты добра вытрасі, бо прастудзішся,— кла-патліва сказаў Драздоўскі.

— Што? Не бойся, мой след не возьмуць,— буркнуў, разгінаючыся, бібліятэкар. Яму расхацелася гаварыць з Драздоўскім.

Снег у чаравіку сапраўды растаў, нага стала мерзнуць, і таму яны хутка і моўчкі дайшлі да вёскі.

На другі дзень, у абед, Драздоўскі матацыклам ехаў з суседняе вёскі на ферму, быў сярдзіты і ўспамінаў учарашнія Скаражонкавы словы. «Не было чаго мне злаваць,— думаў ён, нахіляючыся да руля.— Цямнота і дзікасць...» Справа была ў тым, што ў аднае жанчыны ржавелі драцянкі, якія вядуць ад знадворнага дроту ў хату — на лічыльнік, і калі святло патухала, то яна брала шуфель ці рыдлёўку і скрэбла па гэтых драцянках. Святло ўспыхвала, але доўга ж так цягнуцца не магло; урэшце драцянкі парваліся і ледзь не згарэла хата. Жанчына, напужаная, замест таго, каб дзякаваць Драздоўскаму, які замяніў драцянкі і прыбіў над імі цынкавую бляху ад вады зверху, пачала крычаць, што напіша пра яго ў газету, бо ён быў павінен зрабіць гэтую работу даўно. «Мо-жа, мне яшчэ хадзіць па хатах, як таму Скара-жонку, ды глядзець, ці не забыліся выключыць тэлевізары, прасы, ці поўнасцю заліваюць вадой кіпяцільнікі...»— думалася яму, і было прыкра.

Падняўшы галаву, ён убачыў наперадзе машыну, падобную да міліцыянерскае. Драздоўскі з'ехаў з дарогі і прытармазіў. «Зараз прычэпяцца, што без шлема, ці яшчэ знойдуць якую хібу, каб прычапіцца...» Угледзеўшыся больш уважліва, дый машына ўжо пад'язджала, ён убачыў, што гэта «хуткая дапамога», завёў матацыкл і ўжо спакойна паехаў паўз дарогу. Машына хутка праляцела побач, і Драздоўскі нікога ў ёй не пазнаў. «Хіба што Стральчэню старога забралі,— падумаў ён,— а то спрачаліся ўчора, пратаколы нейкія пісалі».

Драздоўскаму пачуўся свіст. Спыніўшыся, на сцежцы, што вяла да хутара, ён убачыў чалавека ў фуфайцы, які махаў яму рукою.

— ...Добра, што падвярнуўся,— задыхана загаварыў Адам Стральчэня, падбегшы і паціскаючы Драздоўскаму руку. Гэта быў дробны, у бацьку, чалавечак у салдацкай шапцы і з голымі счырванелымі рукамі. Хоць і не зусім гладка, ён, аднак, быў паголены, і Драздоўскаму гэта спадабалася.— Бачыў «скорую»? Бацьку забралі, каторы ўжо раз. Ты на ферму? То скажы брыгадзіру, што Адама сягоні не будзе, скажы, да бацькі ў больніцу паедзе.

— Скажу, а дзе жонка?

— Яна ж цяпер у «скорай» паехала, хіба ты не бачыў? Я хоць збольшага свінства сваё па-кармлю (так Адам зваў кабана і карову) ды зра-зу на пасажырку... Хай яно згарыць з такою жыткаю, у самога смаркачы бягуць, прастыў учора на гэтай адлізе, дый спіна баліць, што няма рады...

— Добра, я скажу.

— Ну, ну,— заківаў Стральчэня.— Няма, я ж кажу, рады, Рыгорка, адныя тыя фокусы бацькавыя пераносіць... Есці — ён не есць; гэта як што, дык сала з хлебам пасмокча. Раз, калі ён у больніцы ляжаў, на травені, прывёз яму яблыкаў, грушаў... Хоць бы смехам чаго ўзяў — кажа, чаго ты мне каўбасы не прывёз, ты грошай пашкадаваў... Крыўдна слухаць, а людзі ў палаце смяюцца і з мяне, і з яго, як з дурненькіх. А то здумае, што я яго хаты хочу, а то — што пенсію хочу ў яго адбіраць... Слухаеш, слухаеш ды хочацца кінуць-рынуць усё, з'ехаць куды ды пажыць па-людску хоць трохі... — Не забудзь жа, — Стральчэня зноў сунуў Драздоў-скаму руку і паспяшаўся да хутара, назад.

Драздоўскі паглядзеў яму ўслед і падумаў: «Тут кепска, а дзе-небудзь дык ужо будзе табе рай». Ён даў газу і паехаў на ферму.

Вечарам Драздоўскі вырашыў схадзіць у бібліятэку.

Але, як толькі ступіў у дворык старое школы, дзе цяпер у адной палавіне размяшчалася пошта, а ў другой — бібліятэка, святло ў акне патухла. Пакуль Драздоўскі дайшоў да ганка, Скаражонак ужо вешаў на дзверы замок.

— А-а! — узрадаваўся ён і патрос перад Драз-доўскім дзвюма кніжкамі.— Я тут табе ўзяў Эдгара По і раннія апавяданні Гогаля. Пачытаеш «Заколдованное место» яшчэ... Я, карацей, пазначыў галачкамі, што чытаць. Паглядзіш, як смяяліся з забабонаў людзі яшчэ сто гадоў назад.

— Давай,— сказаў Драздоўскі і ўзяў кніжкі пад паху.— Але нешта ранавата ты.

— Вам усё ранавата,— пакрыўдзіўся бібліятэ-кар.— Тут хоць суткамі сядзі — толку.

Яны выйшлі на вуліцу.

— Вы ж думаеце, кнігі для таго, каб іх елі мышы,— кіўнуў Скаражонак на хату, каля якой яны праходзілі.

— Закіпеў, слова ўжо не скажы табе.

— Ды не, я ж не крыўдую...

Было ўжо зусім цёмна, на небе толькі дзе-ні-дзе слаба свяціліся зоркі. У хатах глядзелі тэлеві-зары, і пад вокны і на дарогу клаліся сінія палосы святла. Падмёрзлая на ноч дарога была слізкая; Скаражонак не ўтрымаўся, прабег — і праехаўся па ёй некалькі метраў, як па лёдзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя хваробы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя хваробы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Гісторыя хваробы»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя хваробы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x