Сяргей Харэўскі - Зьвяры-суайчыньнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Харэўскі - Зьвяры-суайчыньнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Singapore, Год выпуска: 2000, Издательство: Наша Ніва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зьвяры-суайчыньнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зьвяры-суайчыньнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Найкаштоўнейшым камэнтаром да творчасьці заўсёды ёсьці жыцьцяпіс творцы. Усьведамленьне гэтае старое ісьціны й змушае адразу папярэдзіць чытача, што апошнія энцыклапэдычныя даведнікі памылкова сьцвярджаюць, нібыта беларускі мастак, літаратар, мастацтвазнаўца і біёлаг Сяргей Харэўскі нарадзіўся ў Менску (Мінску). Перад намі або вынік дрымучае недасьведчанасьці айчынных "энцыкляпэдыстаў", або іхны рэвэранс ідэалягічным устаноўкам і прыхамацям улады. Насамрэч зямны шлях аўтара кнігі, якую вы трымаеце ў руках, пачаўся водбліз гарадка Кінгстан у паўднёвых адгор'ях навазэландзкіх Альпаў. Ціхія завадзі возера Тэ-Анаў, падобнага абрысамі да раз'ятранага аўсталійскага апосума, яшчэ не забылі маўклівага летуценнага хлапчука, чый продак - беларускі паўстанец 1863 году - ступіў на бераг экзатычнае краіны роўна за сто гадоў да нараджэньня праўнука Сержа.

Зьвяры-суайчыньнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зьвяры-суайчыньнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жыве ён ціха й незаўважна для людзкога вока, але заўсёды побач зь людзьмі. Селіцца пад шпалерамі і ў кніжных шафах. Даўжыня ягонага пляскатага цела, пакрытага лускою з драбнюсенькімі шчацінкамі, - 3-4 мм. Нягледзячы на вялікія цяжкія клюшні, ён порстка рухаецца ўва ўсе бакі, уцякаючы ад сьвятла ў цень. І хоць выгляд у яго суворы, на самой справе Неспраўдны Кніжны Скарпіён вельмі карысны ў кнігазборах і архівах, бо зьнішчае кніжных сенаедаў, кляшчоў, лічынак розных інсэктаў. Гэтак, дзякуючы яму, ацалелі ад нашэсьця кніжнае блыхі камплекты рэдкіх беларускіх газэт 1918-1920 гадоў ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы ў Упсале (Швэцыя).

Пэўную небясьпеку ўяўляе сабою сапраўдны кніжны скарпіён, які вядзецца, праўда, толькі ў вялікіх зборах старадаўніх кніг, да прыкладу, у Вільні. У Новай Зэляндыі іх няма, бо кнігі зьявіліся там толькі ў 18 ст.

Беручы з паліцы кнігу, асабліва вялікую й старасьвецкую, будзьце ўважлівыя й асьцярожныя.

ГЛЕЙНІК НЯЗНАНЫ

Калі ў 1887 годзе тапограф Фрэд Мэйсан і маарыйскі правадыр Танэ Тынараў першымі зь людзей патрапілі ў пячоры, у якіх зьнікала рэчка Ваітома, перад іхнымі вачыма ўзьнікла прыгожае й вусьцішнаватае відовішча. Поўны змрок пячоры быў расквечаны мірыядамі блакітна-зялёных зорачак, чыё сьвятло дрыжэла й зьвівалася ў хуткаплыннай маўклівай рацэ. Пазьней высьвятлілася, што гэтыя сьветлякі насамрэч толькі лічынкі павуковае мухі, дагэтуль нязнанае ня толькі ў сьвеце, але й сярод абарыгенаў Новае Зэляндыі.

Калі ў 1927 годзе польскі энтамоляг Шольц прабіраўся лесам уздоўж ручаіны, што ўпадае ў рэчку Пад'яварку, што на Дзятлаўшчыне, ён, бадай, і думаць ня думаў, што адкрые тутака нікому ў сьвеце невядомага жука-плывунца. Між тым, цуд адбыўся. Як толькі Шольц нахінуўся бліжэй да вады, ён разгледзіў там россып забаўнае жамяры, якая сноўдала ўверх-уніз, то ледзь кранаючы вусікамі вадзяную паверхню, то імкліва зьнікаючы ў глеі. Пра гэтых жучкоў - глейнікаў нічога ня чулі й тубыльцы - беларускія сяляне.

Глейнік нязнаны ( Rhatus incognitus ) - самы малы прадстаўнік беларускіх плывунцоў, якіх у нас 6 відаў. Ягонае цельца ўсяго толькі блізу 10 мм. Аднак жа ён ці ня самы элеганцкі з выгляду: амаль дакладна авальны, бліскучы, адметнай чырванавата-жоўтай афарбоўкі. Вусы-нітачкі й лапкі памаранцавыя, а крапінкі-штрышкі наверсе чорныя, якія амаль зьліваюцца ў канцы надкрыльляў, якія маюць таксама пунсова-жоўтую аблямоўку.

Чым падабаецца гэтым глейнікам менавіта Дзятлаўшчына, сказаць цяжка, ці то краявідамі, ці то чыстаю вадою. Паводле аднае з вэрсіяў, яны сюды патрапілі разам з саксонскімі ткачамі, якіх у 1775 годзе прывез сюды Антоні Тызэнгаўз, апошні падскарбі Вялікага Княства. У Саксоніі яны даўно павывеліся, а на Дзятлаўшчыне ацалелі. Але з пэўнасьцю можна сказаць, што глейнік нязнаны - адзін з найлепшых санітараў у лясных рэчках, бо зьядае тое, да чаго астатнія не даўмеліся - парэшткі чарвякоў і водарасьцяў, якія патрапляюць у лёгкі глей.

Ігнат Двачанін узгадваў, што як быў малы, дык не было ў яго цікавейшае забавы, чым сачыць за падводным палётам порсткіх жучкоў, якіх ён лавіў у адмысловую шкляную старасьвецкую бутлю-кварту, мусіць таксама з часоў Тызэнгаўза. Цяпер гэтых глейнікаў нязнаных лавіць забаронена, бо гэты надзвычай рэдкі від - Rhatus incognitus - унесены ў Чырвоную Кнігу.

Ну а цяпер які ж ён нязнаны, калі мы пра яго дазналіся?..

ШЫРАКАВУШКА

Як вядома, сваіх сысуноў у Новай Зэляндыі не было. А першымі да гэтых выспаў дасягнулі два віды кажаноў, бо таму, хто ўмее лётаць, адлегласьць - невялікая перашкода. У Беларусі ж відавы склад скрыдларукіх нашмат багацейшы. 4 зь іх ужо нават патрапілі ў Чырвоную кнігу. Разам з шыракавушкай эўрапейскай.

Называецца гэтая шыракавушка ( Barbastella Barbastella ) эўрапейскай таму, што жыве выключна ў Эўропе. Натуральна, усходняя мяжа ейнага арэалу прыпадае на Беларусь. Гэта зусім маленькі кажанок сямейства гладканосых, усяго 9-14 гр. вагі, мае надта вялікія (з чвэрць тулава даўжынёю) вушы, якія зрасьліся каля галавы разам. Крылы мае досыць вузкія для кажаноў, але лётае порстка, зьнянацку рэзка паварочвае ў паветры. Жыве ў дуплах, часам за шалёўкаю будынкаў, а па начох нястомна сілкуецца кузюркамі ды інсэктамі.

Падобна, што шыракавушка хітрэйшая за іншых кажаноў, бо ня толькі палюе ў паветры, але й ахайна выцягвае сонных матылёў зь іхных схованак. А пасьля цэлы дзень сьпіць разам са сваёй калёніяй. У першай палове лета гэтыя калёніі яшчэ невялікія, а пад зіму ў іх зьбіраюцца сотні шыракавушак, і зімуюць, як тое належыць кажанам, у скляпеньнях, дзе «замінаюць» людзям.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зьвяры-суайчыньнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зьвяры-суайчыньнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Кавалёў - Як пакахаць ружу
Сяргей Кавалёў
Сяргей Чыгрын - Чамяры і чамяроўцы
Сяргей Чыгрын
Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Абламейка
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
Отзывы о книге «Зьвяры-суайчыньнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зьвяры-суайчыньнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x