Сяргей Харэўскі - Зьвяры-суайчыньнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Харэўскі - Зьвяры-суайчыньнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Singapore, Год выпуска: 2000, Издательство: Наша Ніва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зьвяры-суайчыньнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зьвяры-суайчыньнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Найкаштоўнейшым камэнтаром да творчасьці заўсёды ёсьці жыцьцяпіс творцы. Усьведамленьне гэтае старое ісьціны й змушае адразу папярэдзіць чытача, што апошнія энцыклапэдычныя даведнікі памылкова сьцвярджаюць, нібыта беларускі мастак, літаратар, мастацтвазнаўца і біёлаг Сяргей Харэўскі нарадзіўся ў Менску (Мінску). Перад намі або вынік дрымучае недасьведчанасьці айчынных "энцыкляпэдыстаў", або іхны рэвэранс ідэалягічным устаноўкам і прыхамацям улады. Насамрэч зямны шлях аўтара кнігі, якую вы трымаеце ў руках, пачаўся водбліз гарадка Кінгстан у паўднёвых адгор'ях навазэландзкіх Альпаў. Ціхія завадзі возера Тэ-Анаў, падобнага абрысамі да раз'ятранага аўсталійскага апосума, яшчэ не забылі маўклівага летуценнага хлапчука, чый продак - беларускі паўстанец 1863 году - ступіў на бераг экзатычнае краіны роўна за сто гадоў да нараджэньня праўнука Сержа.

Зьвяры-суайчыньнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зьвяры-суайчыньнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сусьлік - зусім не аб'ект для ловаў, ды й ніхто яго ў Беларусь не завозіў. Косткі сусьліка вялікага ( Citellus major ) былі выяўленыя пад час раскопаў верхнепалеалітычнай стаянкі Бердыж у Чачэрскім раёне.

Сёньня ж рабы сусьлік ( Citellus suslicus ) - звычайны тубылец у Верхнім Панямоньні, на Случчыне, Капыльшчыне, Наваградчыне... Вялікае шкоды ад яго няма, бо селіцца ён на непрыдатных і абложных землях, там, дзе ёсьць які пагорак ці насып. Сілкуецца травой, дзікімі злакамі, а часам і казюркамі. Каб пад'есьці, сусьлік вылазіць падвечар ці на сьвітаньні. Гэта вельмі палахлівы зьвярок. Калі-нікалі можна бачыць, як ён сьмешна стаіць пушыстым слупком, бы вартавы ля свае норкі. Пабачыўшы вас, першы дазорца сьвішча астатнім, і ўся калёнія вокамгненна зьнікае ў густым дзірване, хаваецца ў норкі.

Так яны й жывуць да верасьня, гойсаючы па сваім пагорку, назапашваюць тлушчу, каб пасьля спаць да вясны.

Нягледзячы на вялікі веснавы прыплод (ад трох да 10 сусьлянятаў), іх колькасьць ня надта й павялічваецца, - з-за атруты, якую лье на свае палі чалавек, з-за ласых драпежнікаў (каты, лісы, каршуны...).

Гэты невялікі грызун (да 26 см з хвастом і каля 300 грамаў вагі) мае жоўта-белую поўсьць на трыбушку і рудую, шэра-бурую ў белыя плямкі - на сьпіне, за што й быў празваны рабым.

Наяўнасьць іх у Беларусі - парадокс для зоагеографаў, бо сусьлік, як і драхва, - клясычны прадстаўнік стэпавае фаўны. У нас яны жывуць далёка па-за межамі асноўнага арэалу свайго віду, утварыўшы сваю, аўтаномную беларускую папуляцыю.

Вось так.

СОМІК АМЭРЫКАНСКІ

Паданьне, якое прыводзіць У.Сыракомля, сьведчыць, што сусьлікі трапілі ў Беларусь з прыхамаці Радзівілаў, якія завялі іх у Нясьвіжы. Але, ведама ж, гэта толькі паданьне.

Што да амэрыканскага соміка ( Amiurus hebulosus ), дык момант ягонага прывозу вядомы пэўна - 1935 год. Яму прыйшліся даспадобы азёры на захадзе Берасьцейшчыны і ён пасьпяхова распаўсюдзіўся там.

Іхтыяфаўна Новае Зэляндыі надта бедная, не параўнаць зь беларускай. І каб выправіць становішча, новазэляндцы накідалі ў свае рэкі й сажалкі самых розных рыбаў, не заўсёды бяз шкоды для мясцовай флёры й фаўны.

А вось амэрыканскі сомік зусім бясшкодны. Ён жыве ў самых неспрыяльных для іншых рыбаў умовах і актыўна санітарыць. Дзякуючы сваёй непатрабавальнасьці, сомік атрымаў рэкамэндацыю - зарыбляць ім непрыдатныя для іншых рыбаў вадасховішчы. У асобныя гады ўлоў амэрыканскіх сомікаў складаў 30 т. Ня цяжка сабе ўявіць, якую карысьць мела б беларуская гаспадарка пры кваліфікаваным разьвядзеньні гэтай сьціплай рыбіны.

Даўжыня соміка 15-30 см, вага ад 50 і 100 аж да 600 г. Цела голае, крыху сьціснутае з бакоў, ад жаўтаватага да чорнага колеру. Трыбух белаваты, часам плямісты. Сярод сомікаў трапляюцца й цалкам чорныя альбо зусім белыя (альбіносы). На шырокай пысе 4 пары вусоў. У дадатак неразгалінаваныя прамяні плаўнікоў утвараюць шыпы. Натуральна, што такая істота ня выклікала ў нашых тубыльцаў асаблівага даверу. Што й паспрыяла амэрыканскаму соміку прыжыцца ў гасьцёх.

Зараз у прыродзе ён жыве ў Паўночнай Амэрыцы, ад Вялікіх азёраў да Флёрыды, і на Берасьцейшчыне. Багатыя на тлушч, сомікі асабліва смачныя ў смажаным выглядзе з цыбуляю. На сьвежым паветры... на беразе возера...

ГРЫФ

Лётаць - прывілей птушак. Аж да Новае Зэляндыі лётаюць галубы, вераб'і, вароны. З новазэляндзкіх птушак да нас ніхто не далятаў. А вось з Афрыкі прылятаюць грыфы - чорныя або шэрыя, ці «мніхі» ( Aegynius monachus ).

Гэта дзіўная птушка. У будыстаў яна сьвятая. У Тыбэце яна дапамагае ў пахаваньні (ці як гэта лепей назваць?), бо мерцьвячына - яе галоўная ежа.

У Беларусі няма буйнейшай драпежнай птушкі. Размах яе крылаў сягае 2,5 м. У даўжыню грыф мае каля мэтра, а вага яго 7-12 кг. Пер'е цёмна-бурае, амаль чорнае. На галаве і верхняй частцы шыі - толькі пляшывы пух, затое вакол шыі - шыкоўнае «боа» з бледна-бурага пер'я.

Гадзінамі высока-высока ў небе лунае гэтая велізарная птушка, цікуючы сабе пачастунку. Цяжка параўнаць з кім грыфа-санітара, ні з чыім не параўнаеш ягоны палёт. А бачылі грыфа і на Цэнтральным Палесьсі, і ў Сеньненскім раёне, і нават у Менску, у 1928 годзе.

Калі-небудзь, пабачыўшы ў небе вялікі чорны цень грацыёзнага грыфа, памятайце - гэта самы вялікі беларускі крылаты драпежнік, родам з Афрыкі.

НЕСАПРАЎДНЫ КНІЖНЫ СКАРПІЁН

Павукападобныя кузюркі атраду несапраўдных скарпіёнаў жывуць па ўсім сьвеце. Толькі ў Новай Зэляндыі іх больш за 10 відаў. З тых, што сустракаюцца ў Беларусі, нас цікавіць адзін - несапраўдны кніжны скарпіён ( Chelifer coneroides ).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зьвяры-суайчыньнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зьвяры-суайчыньнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Кавалёў - Як пакахаць ружу
Сяргей Кавалёў
Сяргей Чыгрын - Чамяры і чамяроўцы
Сяргей Чыгрын
Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Абламейка
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
Отзывы о книге «Зьвяры-суайчыньнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Зьвяры-суайчыньнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x