Зміцер Вішнеў - Тамбурны маскіт

Здесь есть возможность читать онлайн «Зміцер Вішнеў - Тамбурны маскіт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Санкт-Петербург, Год выпуска: 2001, ISBN: 2001, Издательство: Невский Проспект, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тамбурны маскіт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тамбурны маскіт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чарговая кніга беларускага постканцэптуаліста Зміцера Вішнёва апроч вершаў, апавяданняў уключае дзённікавыя нататкі, апісанні перфомансаў і візуальныя творы. Неардынарнасць творчага падыходу да слова і вобраза, парадаксальнасць успрымання элементарных рэчаў даўно паставілі аўтара ў адзін шэраг з вядомымі дзеячамі мастацтва, такімі, як Сальвадор Далі, Канстанцін Алімпаў, Аляксандр Брэнер. Балансуючы на мяжы розных мастацкіх накірункаў, аўтар стварае сваю "беларускую Афрыку", бо ў ягоным арсенале не толькі эпатаж і эстэтычны радыкалізм, але і сваё філасофскае бачанне свету. Шмат што з прадстаўленага ў новым выданні перакладалася на шведскую, фінскую, французскую, польскую, балгарскую ды іншыя мовы свету.

Тамбурны маскіт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тамбурны маскіт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

19 лістапада 1999

***

Кран паэтычны вурчыць
Трап карабельны мурчыць
Вобразы набліжаюцца хмурна
Вялікімі зграямі-урнамі
Свяцільня аплеценая светлай цінай
высвечвае вечнае
Я прыкладаю сваё папасатае вуха
якое гудзе зняволенай мухай
да бязносага імбрыка які ўвесь у пене
і адчуваю гарачае хрыпенне
твая рука выплывае з-за аблачынак
(летам заўсёды патрэба ў дзяўчынках)
карцінным батыскафным ланцугом
што расфарбаваны падводным царом
Холад акрэслівае мае крыштальныя бровы
гэта выпадак мацерыковы
Таму яны аддзяляюцца і коршакам вырываюцца
у комін-какаін у кратэр-поўню
што па баках абрамлены мармурам куродыму
адным словам над домам мачтавы дым
Думкі як балотная камарэча
прыгожыя сумныя капамутныя
сакавітыя П'юць маю кроў
чэрапа мак
Яны зліваюцца з тваімі вачыма
аксамітнымі чароўнымі вішнямі...
вішнямі... вішнямі... вішнямі...
Кран вурчыць
На кіліме курчыцца гумовы мішка
Мая рука Мая шабля Пераможная фішка
падзяляе кайданы і ланцугі на ўзоры
Ты не адчуваеш гэтай прыгажосці
Ты – інфузорыя

20 красавіка 1999

НАРОДУ-ТРАКТАТ

Я на боты апранаў камяні. Я рабіў раны на канторах. Я кіраваў кантонам. Кант чытаў трактат народу. У 1999 годзе ў Менскім Палацы мастацтваў нарадзілася выстава «Сhron-А-Тор". Я выставіў некалькі прасторавых карцін з серыі «Інфузорыі». У буклеце быў змешчаны тэкст пра мае творы. На творчай шашы ўзнікалі макаронныя заторы.

ІНФУЗОРЫІ

Аб'ёмныя карціны з серыі «Інфузорыі» даюць магчымасць у поўнай меры наблізіцца гледачу да ідэй аўтара. Гэтаму спрыяюць незвычайныя сродкі для прагляду твораў. Фактычна адбываецца падарожжа ў цудоўны свет аднаклетачных арганізмаў. Дзеля ажыццяўлення грандыёзнага праекта спатрэбіліся кірзавыя боты, красоўкі, пантофлі, тупачкі... Спецыяльныя вентыляцыйныя дзірачкі ў абутку набліжаюць скуру аматара прыгожага да прыгожага. Праўда, ёсць варыянты шпацыраванкі басанож, але ў некаторых выпадках гэтае выключаецца, бо знікаюць пачуцці, звязаныя з абхопам ступні разнаскурым матэрыялам. Яшчэ адным сродкам набліжэння наведніка да ідэяў аўтара служаць спецыяльныя напоі. Кожны твор мае свае асаблівасці смаку: так, да прыкладу, шкло асацыятыўна спалучаецца з самагонкай, зброя — з атрутай і г. д.

Карціны з серыі «Інфузорыі» унікальныя сваёй мутацыйнасцю. Пры кожным судакрананні з наведнікам яны набываюць новыя фантастычныя рысы, што з'яўляецца працягам дыялогу з аўтарам. Практычна любы глядач падключаны да творчага працэсу. Трансфармацыя ў прасторы часу сцвярджае ісціну навізны ў кожным шэдэўры. Падобныя «Інфузорыі» застануцца актуальнымі для чалавецтва, пакуль яно існуе.

ЧЫНАЖАН ПАД КОМЛАТМА

Адбойным малатком зраблю табе трэцяе вока, дарагая. Яно будзе свяціцца і блішчэць дыяментам. Сакавік прыйдзе ў нашу кватэру.

***

моль грызе сцяну
паглядзі гэта ж цень Неферціці
гэта кнот цягнецца з твайго рота
гэта кампутарны порт перад выбухам
мы бухаем па-чорнаму
вакол манеты і дождж
моль ламае сцяну
але я чамусьці слухаю цішыню
дзверы маўчаць
звяры цябе чакаюць у подыху зефірным
я трохі прыкалваюся
але дзе тваё цела-сакавік
сакавіты рот
і ягоная чорная горная каса
я цябе чакаю сем гадзін
я - адзін
я смакчу гаручы кафеін
я вядома ў каханні бедуін
на душы маёй бяда і гераін
дождж

моль прыйдзі

4 красавіка 2000

СЛІВЫ РЭМАРКАВА-АЛІФНЫЯ Ў ГАЛІФЭ

буду частаваць
сургучом часта буду чапаць
бо мой кулак пячатка на дакумент
я — не мент Але ў душы маёй лак
ты ўсё роўна не выжывеш
вунь цытрынавы столік-барак
прыме страву з белага цела
ты будзеш распушчальнай кавай у страўніку
са сваімі вялікімі ільдзістымі вачыма
і чорнымі вейкамі-трапамі
Я буду адкусваць пальчыкі родныя
разам з пылам Адзін за адным
як саспелыя смачныя слівы
хрумстаць буду
і тады ты заўважыш
хто ў доме гаспадар
сярод газавых пліт адзінокі радар
гэта я - твой Рэмарк

Лета 1999

НЕКРАФІЛІЧНАЕ КАХАННЕ ЯК ЛОЗУНГ

Задыхаюся ад гэтага салодкага паху
напэўна ты ляжыш тут дні тры
калі куля кусала валаскі на скуры і
запаўзала пад рэбры жарсцю афрыканскай
шаблі
дакранаюся да цябе як да егіпецкай муміі
бінты што сінеюць хмарным небам
ствараюць момант краявіднасці
а плямы крыві гэта парасоны тваёй душы
я сам амаль у гіпсе Хранічна кашляю
узгадваю ў гэткія хвіліны друкароў
якіх душыць не пах а жаба
грудная газетная квадратная
яны сукі але я ім прабачаю
не захлынайцеся
трымайце асалоду некрафілічную кніжную
бо толькі яна выратуе вашыя
сапсаваныя сушкамі страўнікі
я фіксую вусны ў раёне пірамідаў
мне пляваць

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тамбурны маскіт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тамбурны маскіт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тамбурны маскіт»

Обсуждение, отзывы о книге «Тамбурны маскіт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x