— Нясіце голле на вогнішча. Ды пабольш! — зноў загадаў Вяшчун.
Нарэшце полымя зашугала гарачынёй i выбухнула вышэй чалавечага росту. Тады Вяшчун узняў рукі да Сонца, нешта пашаптаў i ступіў на вогнішча.
Крык жаху i ўтрапення скалануў прысутных. Людзі адхлынулі, многія ўпалі ніцма на зямлю. Рэшта ж ca светарамі кінуліся наўцёкі.
Калі дагарэла вогнішча, вучні Вешчуна насыпалі над ім высокі капец.
Вестка пра такое нечуванае здарэнне разышлася па блізкіх i далёкіх наваколлях. Уражаныя тубыльцы паступова таксама пачалі пакланяцца агню.
* * *
— Нешта ў цябе тут цьмяна i скорагаворкай. Так i у сне бачылася?
— Ну, не зусім так. Тое-сёе дабавіў. Пачатак бронзавага веку быў звязаны з радыкальнымі зменамі ў светатіоглядзе першабытнага чалавека. У тым ліку i ў рэлігійных вераваннях, якімі былі прасякнуты самыя розныя бакі тагачаснага жыцця. Справа ў тым, што земляроб бронзавага веку інакш успрымаў i тлумачыў свет, чым неалітычны паляўнічы. Для земляробства важныя змены пораў году, pyx нябесных свяціл, па якіх ён вызначаў набліжэнне гэтых змен, важнае сонечнае цяпло, плодная моц зямлі. Старажытнага сейбіта займала таямніца нараджэння расліны з зярняці, чаму спрыялі i дождж i сонца. Канешне, змены ў духоўным жыцці адбываліся не раптоўна, а паступова. Старое не здавала легка свае пазіцыі, працягвала існаваць нейкімі элементамі i ў новую эпоху. Гэта таму, што ранейшыя заняткі, звязаныя з лесам, возерам, працяглы час усё яшчэ мелі важнае значэнне ў забеспячэнні чалавека прадуктамі харчавиння.
У сне ж мне бачылася, быццам я — малы хлапчук, сядзім з дзедам на азёрным бе разе i пячом мы на невялікім цяпельцы ракаў. Ix поўна было ў норах пад нізкім берагам. Толькі што налавілі — гупалі па беразе нагамі, a ўстрывожаныя небаракі выпаўзалі на пясчанае плыткаводдзе на відавок. Там мы ix i хапалі за спінкі. I вось мы сядзелі каля агню i чакаліу пакуль ракі пачырванеюць — тады ix можна лупіць i есці — i дзядуля апавядаў пра Вешчуна. Запомніліся толькі ўрыўкі з гэтага падання, рэшту ж дапоўніў сам, што ведаў з археалагічных раскопак, прачытаў у кніжках па этнаграфіі першабытных народаў.
Земляробства гэтага часу ў аснове сваёй было падсечна-агнявым. Глебу на выгарынах рыхлілі рознымі завоетранымі каламі, каменнымі i рагавымі матыкамі. Дарэчы, такіх каменных матык на Беларусі знойдзена даволі шмат. Падобныя спосабы апрацоўкі поля былі вядомыя яшчэ з новага каменнага веку. Але маюцца сведчанні, што ў бронзавым веку зараджалася i распаўсюджвалася i ворыўнае земляробства з дапамогай драўлянага ралау запрэжанага валамі. Хачу яшчэ раз падкрэсліць важнейшую ролю агню ў гэтай справе. Толькі IM можно, было для сяўбы вызваліць дастатковыя плошчы сярод суцэльных лясоў ды хм ыз някоў. Да таго ж зямля, угноеная попеламУ станавілася надзвычай урадлівай. Першага чалавека агонь саграваўу ахоўваў ад звера, даваў магчымасць згатаваць ежу. Зараз жа ён стаў першым памочнікам i земляробу. Успомнім, што толькі агонь даў чалавеку ўладу над рудамі, з якіх ён пачаў выплаўляць металы.
Заняўшы такое важнае значэнне ў штодзённым жыцці людзей бронзавага веку, агонь i сонца, як яго найвышэйшае ўвасабленне, сталі важнейшай часткай іхніх вераванняў, светапогляду.
ДОБРА TOE, ШТО Ў ПАРУ КАНЧАЕЦЦА
У палату ўвайшла медсястра, дзелавіта зрабіла нам anouiнія на сёння ўколы, выключыла святло, пакінуўшы над дзвярыма толькі маленькую зеленаватую лямпачку. Хворыя пачалі рыхтавацца да сну. Я выцягнуўся пад коўдрай, выбіраючы зручнейшае месца для ладна ўжо адлежаных за мінулыя паўмесяца бакоў i сцішыўся ў чаканніу калі надыдзе прыемнае паўзабыццё, а затым i сон...
Навокал было толькі, чорнае, без канца i краю, верху i дна, неба. I на ім нерухома свяціўся россып зор. Вялікіх i дробных, ледзь прыкметных. Сярод ix фасфарыцыруючымі мядузамі завіслі спіралі далёкіх галактык.
Я агледзеўся, але не ўбачыў ні зямлі, ні месяца. Навокал быў чорны космас i тыя ж рэдкія зоры. Я паспрабаваў абмацаць сябе i не змог, бо ў сапраўднасці не было i мяне, як матэрыяльнай істоты. Сярод гэтай бясконцай пустэльні знаходзіўся толькі згустак маёй свядомасці, якая не мела цялеснага ўвасаблення. I тады я пачаў разумець, што, пакуль спаў, гэты д'ябальскі гадзіннік часу перанёс мяне на мільярды гадоў, можа нават на светлавыя гады... Толькі невядома куды — у буду чае, ці ў мінуўшчыну? Навокал былі чужыя абрысы сузор'яў i самае галоўнае — ужо ці яшчэ не было не толькі Зямлі, але i усей Сонечнай сістэмы. Не было маіх родных, блізкіх, знаёмых. Я з імі размінуўся ў часе! I ад усведамлення гэтага мяне агарнула жахлівая, безнадзейная туга. Я ўяўляў, які тут ледзяны холад, якая сусветная пустэча i невыказная адзінота. I мая свядомасць сцялася ў балючую кропачку.
Читать дальше