— А як жа, дачушка, інакш? — падумаўшы, адказаў бацька.— Typ жа нідзе сябе не шкадаваў — ні ў пушчы, ні на полі. Таму i належалі яму па справядлівасці i наша пашана i лепшы кавалак.
— A ці ж вінавата Трохпаліца, што яна была старая, нямоглая ўдава? Не, несправядліва гэта.
«Бач ты яе,— здзіўлена падумаў бацька,— яшчэ такая малая, а ўжо думае, як дарослы».
* * *
— Вёска Тура хутчэй за ўсё была паселішчам вялікай патрыярхальнай сям'і, або, як мы кажам,— патраніміі, у якую ўваходзілі родзічы розных пакаленняў. Патраніміі, разрастаючысЯу дзяліліся на меншыя сем’i блізкіх родзічаў, якія будавалі сабе асобныя хаціны i пaчыналі весці ўласную гаспадарку. Уся навакольная зямля была ўласнасцю патраніміі, палі апрацоўваліся калектыўна, а вось ураджай дзяліўся паміж асобнымі сем'ямі, па едаках. Спачатку агульнай была i жывёла, але, відаць, у бронзав ым веку нярэдка сем'і пачыналі валодаць уласнымі статкамі. Выдзяленне невялікай сям'і, як гаспадарчага калектыву, вяло да ўзнікнення i ўмацавання прыватнай уласнасці.
— Адсюль i маёмасная няроўнасць?
— Так. У нейкай сям'і ўрадлівейшы ўчастак поля, жывёла дала больш прыплоду — вось яна i пабагацела. А недзе вымакла ці высахла, каровы захварэлі, пажар надарыўся — збяднела сям'я.
Малых дзяцей ужо паклалі спаць, а мужчыны, пасля добрай вячэры, яшчэ сядзелі каля агнішчаў i заспакоена гутарылі пра зробленае за летні дзень, радзіліся аб заўтрашніх клопатах. Жанчыны дараблялі свае хатнія справы. Непаседлівыя падлеткі палезлі ў возера, каб у апошні сёння раз выкупацца ў яшчэ цёплай вадзе.
Сонца зайшло даўнавата. Неба на ўсходзе было ўжо цёмным, хоць на захадзе яшчэ добра палымнела i стужка высокіх перыстых воблакаў падсвятлялася з-за далягляду. Але падсветка гэта была ўжо прыглушаная, быццам прысыпаная попелам. Мусіць, сонца таксама паклалася спаць i недзе ўжо драмала, набіраючыся сілы для заўтрашняй працы.
I сярод гэтага ўціхаміранага напаўсоннага настрою людзей i ўсёй навакольнай прыроды высока ў паўднёвай частцы неба ўзнікла рыска святла, якая стала наўскос выцягвацца да зямлі, большаць, яскравець. I нарэшце ператварылася ў вогненны слуп, які, цягнучы за сабой распалены хвост i страляючы іскрамі, урэзаўся ў лес за ўзгоркамі. Зямлю страсянуў грымотны выбух, а затым хваля ўраганнага ветру пранеслася над лесам i абрынулася на возера, успеніўшы ваду. Узвіліся з агнішчаў у паветра вугалі, пасыпаліся на людзей абламаныя з дрэў галіны i трыснёг са стрэхаў хадін. I адразу затым закрычалі спалоханыя жанчыны, заплакалі дзеці, замітусілася ў загарадзе жывёла i па-ваўчынаму завылі сабакі. Але так жа раптоўна вецер сдіх, i толькі за ўзгоркамі пачало яснець неба. Маладзейшыя паўзлазілі на хвоі i закрычалі: «Гарыць лес!»
Як заўсёды бывае пры лясных пажарах, аднекуль пацягнула лёгкім ветрам, які паступова мацнеў i раздзьмухваў полымя. Напалоханыя людзі прыкмецілі, што яно расцягваецца ўшыркі i набліжаецца да іхняга возера.
Трэба было думаць пра паратунак.
Запасы ежы, вопратку паклалі ў чоўны, туды ж пасадзілі дзяцей, старых i жанчын i адплылі на мелізну, што была на адлегласці палёту стралы ад берага. Прылады працы, рыбацкі рыштунак i ўсё, што траплялася пад руку, у поспеху закопвалі ў мокры прыбярэжны пясок, тапілі ў вадзе каля камянёў, каб потым, як праміне навала, можна было знайсці. Далека за трыснёг загналі жывёлу, i мужчыны трымалі яе там лыкавымі вяроўкамі.
Малая Палавейка гэтую ноч потым памятала праз усё жыццё. Да самых драбніц. Спачатку набліжаўся гул i трэск, быццам ішла вялікая жнівеньская навальніца. Над возерам ужо густа клубіўся дым у водблесках пажару. I ад гэтых водблескаў барвовыя сполахі трапяталі на вадзе i тварах людзей. Потым з-за ўзгоркаў узвіліся першыя языкі полымя. Яны, як жывыя, вырываліся з гушчару, зыркімі змеямі перабягалі з сука на сук, ад дрэва да дрэва. Звіваліся, з сыкам скручваліся ў клубкі, пырскалі іскрамі i, як стрэлы, выстрэльвалі ўверх. Распаленыя галавешкі з шыпеннем падалі ў возера. Некаторыя даляталі да самых чоўнаў. Нарэшце вогненныя змеі спляліся ў вялізны слуп агню. Стала нясцерпна горача.
— Трымай гавяду! — крычалі мужчыны, але ашалелую ад лютай спёкі жывёлу было не ўтаймаваць. Яна вырывалася з рук, кідалася на бераг i там згарала; спрабавала ратавацца ў глыбіні — i тапілася.
I вось успыхнулі хаціны i вокамгненна згарэлі — зніклі ў вогненнай навале.
Потым агонь падступіў да самага берага i, на шчасце, захлынуўся на пяску. Яму не было тут што пажыраць. Полымя каля вёскі паслабела, прыбілася ніжэй да зямлі. Затое пажар рос ушыркі, агінаў возера шырокай лукою. Пад раніцу ён дасягнуў паўднёвых прыбярэжных балот i там спрабаваў прабрацца па кустоўі, але пачаў абціхаць. 3 паўночнага ж боку, у сухадолых барах, яму было дзе разгарнуцца i там ён шалеў з новаю сілай.
Читать дальше