Міхась Чарняўскі - Вогнепаклоннікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Чарняўскі - Вогнепаклоннікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Народная асвета, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вогнепаклоннікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вогнепаклоннікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прапануемая кніга археолага, кандыдата гістарычных навук М. М. Чарняўскага з'яўляецца працягам кнігі «Страла Расамахі», якая выйшла ў 1985 г. У мастацка-навуковых нарысах аб жыцці людзей бронзавага веку займальна расказваецца аб першых металічных прыладах працы, аб развіцці земляробства i жывёлагадоўлі, зараджэнні культуры. Адрасуецца вучням еярэдняга школьнага ўзросту.

Вогнепаклоннікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вогнепаклоннікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А вось абутак нябожчык меў сціплы. Гэта былі даволі паношаныя, але яшчэ моцныя чобаты з бычынага лабяка, перацягнутыя на шчыкалатках раменьчыкамі. Менавіта ў гэтым абутку гаспадар апошні год выходжваў навакольныя пушчы i балоты з лукам i дзідаю.

Тура асцярожна паклалі на дно магільнай ямы, на правы бок, злёгку падагнуўшы ногі, быццам чалавек i не мёртвы, а прылёг, натаміўшыся, адпачыць. Смерць для ягоных суродзічаў уяўлялася нейкім доўгім дзівосным сном. Пройдзе нейкі час, i чалавек прачнецца, ачуняе i будзе жыць надалей, але ўжо ў іншай невядомай краіне...

Затым пачалі складаць розныя патрэбныя нябожчыку рэчы. Ля самага краю паклалі дзіду з ясеневым запаліраваным рукамі дрэўкам, з бронзавым наканечнікам. Наканечнік быў стары, i яго вастрыё нават прытупілася. Відаць, гаспадару дзіда служыла доўга, i ён сам яе бярог i песціў, вастрыў наканечнік каменным бруском, пра які таксама не забыліся. Каля рук Тура апынуўся цяжкі паляўнічы лук i берасцяны ўзорысты калчан з дзвюма дзесяткамі баявых i паляўнічых стрэлаў. Паклалі ў дол i меднае шыла з драўлянымі тронкамі, пару доўгіх крамянёвых нажоў з абкручанымі скурай дзяржаннямі. Нажы спатрэбяцца, калі трэба будзе злупіць з упаляванай жывёліны шкуру, а шыла — калі ён захоча з той шкуры што пашыць. Не шкадуючы, сыпнулі спорную жменю крамянёвых пласцінак i адшчэпаў, каб нябожчыку пад рукою быў патрэбны матэрыял для разца, праколкі, скрабка i для нажа, калі стары зломіцца. Абярэжліва паклалі i навостраную крамянёвую сякеру, якой можна будзе пасекчы на часткі ўпаляваную дзічыну, нарыхтаваць жэрдак, калі прыйдзе час збудаваць жытло. Другую сякеру, з прыгожага ружовага каменю, з запаліраванай паверхняй, шырокім выступаючым лязом i плоскім абушком, насаджаную прасвідраванай адтулінай на моцную ядлоўцавую рукаятку, памясцілі каля пояса. Гэта ўжо была зброя. Таму, можа, рукаятку так ахайна аплятаў раменьчык з пятлёй, якая надзявалася на запясце, каб у гарачай бітве зброя не зрывалася з рукі.

— А гаршчок з пшанічнай кашай...— спахапілася распарадчыца пахавання.

— Навошта Туру каша? — здзівіліся паляўнічыя.— Хіба ён жанчына? Ці ён не заслужыў лепшага чаго, чым каша, хоць сабе i пшанічная?

I паляўнічыя паклалі ў кут магілы галаву i сэрца ўпаляванага нябожчыкам зубра. Гэта быў модны i адважны бык. Няхай Тур хоць там з'есць ягонае сэрца, хай яму яшчэ дабавіцца храбрасці i дужасці гэтага звера...

Потым накрылі дол стрэшкай з жэрдак i кары i пачалі засыпаць пад галашэнне жанчын. Кожны падыходзіў i сыпаў на магілу прыгаршчы зямлі. Паступова магіла расла і, нарэшце, пад вечар, з'явіўся жоўты капец вышэй чалавечага росту. Праз год капец абсядзе, і тады яго трэба будзе ў дзень памінак падсыпаць. А потым будуць яго яшчэ павышаць кожны год, пакуль будзе доўжыцца i жыць іхні род.

Зараз засталося толькі прынесці мяса i рыбу i іншыя прысмакі, чарнічны забрадзілы сок, ад якога кружыцца галава i весялее засмучанае стратай сэрца. Родзічы сядуць навокал капца i добрым словам ушануюць нябожчыка, чалавека з мудрай галавой, храбрым сэрцам i моцнымі рукамі. I ніхто не скажа i не ўспомніць благога, што, можа, калі Тур каго пакрыўдзіў ці ўзяў сабе смачнейшы кавалак, ці часам мог занадта хваліцца сваімі паляўнічымі або ваеннымі подзвігамі. Але калі i было такое, зараз прабачалася.

I так здарылася, што праз два дні ў гэтай жа вёсцы памерла ўдава Трохпаліца — бяздзетная старая з пашкоджанай рукой, за што i атрымала такое імя. На такіх хворых i нямоглых нярэдка ў родзе глядзяць, як на лішні рот, цяжар для суродзічаў. Якая з яе карысць? Да таго ж яна не паспела да смерці мужа нарадзіць дачок i сыноў, з якіх бы выраслі паляўнічыя, работнікі на полі, жнеі, праллі i гаспадыні. Таму Трохпаліца i жыла на ўскрайку вёскі, ля самага тынучастаколу. Жытлом яе быў бедны буданчык, так-сяк абторканы ў шчылінах травой ды мохам. I заставалася яна, бывала, галодная, бо суродзічы забываліся часам прынесці ёй жменю зярнят ці кавалак мяса. A калі i ўспаміналі пра яе, то хутчэй, каб папрасіць прыгледзець якога малога, калі самі адхіналіся з дому.

I вось Трохпаліца памерла. I пахавалі яе ў невялікай магілцы пад невысокім насыпам, i на той свет нябожчыцы далі толькі трэснуты гаршчок з кашай i крамянёвы тупаваты нож. I на памінках былі толькі бліжэйшыя родзічы, якія ўспамянулі яе похапкам, спяшаючыся да сваіх пільных клопатаў.

Суседская дзяўчынка, якая сваім добрым сэрцам любіла старую, аднойчы потым спыталася ў бацькі:

— А чаму так, тата? Бабуля Трохпаліца была галодная i бедная i пахавалі яе абы-як. З сем'яў старэйшын нават ніхто не прыйшоў развітацца. A Typ i пры жыцці ўсё лепшае меў i на той свет колькі ўсяго забраў!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вогнепаклоннікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вогнепаклоннікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхаіл Чарняўскі - З глыбінь тысячагоддзяў
Міхаіл Чарняўскі
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі - Страла Расамахі
Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі - ДзесяцЬ Бітвау
Міхась Чарняўскі
Отзывы о книге «Вогнепаклоннікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вогнепаклоннікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Владлен Сидоревич 7 ноября 2022 в 22:47
Познавательно.
x