Міхась Чарняўскі - Вогнепаклоннікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Чарняўскі - Вогнепаклоннікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Народная асвета, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вогнепаклоннікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вогнепаклоннікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прапануемая кніга археолага, кандыдата гістарычных навук М. М. Чарняўскага з'яўляецца працягам кнігі «Страла Расамахі», якая выйшла ў 1985 г. У мастацка-навуковых нарысах аб жыцці людзей бронзавага веку займальна расказваецца аб першых металічных прыладах працы, аб развіцці земляробства i жывёлагадоўлі, зараджэнні культуры. Адрасуецца вучням еярэдняга школьнага ўзросту.

Вогнепаклоннікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вогнепаклоннікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На паляўнічых імчала такая раз'юшаная аграмадзіна са скуры, мяса i вастраколін рагоў, што нават загартаваныя ў такіх сутычках мужчыны не вытрымалі i з усіх ног кінуліся да выратавальнага лесу. За ўцекачамі рвануўся i Тур, бо i сапраўды было безнадзейным схапіцца з такім зверам, які адзін мог раскідаць цэлы гурт. Але чалавек хутка зразумеў, што ад зубра не ўцячы — да лесу было крокаў пад сотню, а бык ужо роў за спіной i праз імгненне ўсадзіць рогі ў спіну, перакіне праз сябе. Потым другога, трэцяга.

I тут Тур у апошнім ці то адчаі, ці то приступе незвычайнай адвагі павярнуўся насустрач зверу. Калі крывуліны рагоў ужо былі перад самым яго жыватом, адступіў крок убок і, уклаўшы ўсю моц рук у дрэўка дзіды, ударыў ёю наўскасяк, цэлячы пад лапатку зубру. Жывёліна захрапла i крутанулася да паляўнічага. Той не паспеў адчуць ні ўдару, ні болю. Апошняе, што ўбачыў, як некуды пад ногі перакулілася раптам пачарнелае неба, i ён паляцеў у гэту цемру.

Азірнуўшысячна зубрыны храп, паляўнічыя ўбачылі, як высока над маліннікам узляцеў Тур, як закруцілася i пачала цяжка асядаць на траву жывёліна, як потым яна завалілася на бок, пускаючы крывавую пену.

Паляўнічыя гэтак жа імпэтна кінуліся назад i, калі падбеглі, зубр ужо даходзіў. З яго боку тырчэў кароткі абломак дзіды. Непадалёку, шырока абдымаючы цёплую зямлю, ляжаў Тур.

Высеклі жэрдкі. Злучылі ix скуранымі рамянямі — атрымаліся насілкі, на якія i паклалі мёртвага. На жэрдках-валакушах цягнулі адсечаную зубрыную галаву. Па астатнюю здабычу трэба будзе прыехаць коньмі.

Хавалі Тура назаўтрае, на родавых могілках, якія былі на высокім рачным беразе. Тут, на былым лядным полі, было бязлесна, бо пастаянна высякаўся i вытоптваўся пад час штогодных памінак кожны парастак. Толькі траве дазвалялася пакрываць сваёй зялёнай зрэбніцай высокія земляныя насыпы-капцы над магіламі.

Прыйшлі маўклівыя светары i пачалі рыхтаваць каля драўлянай бажніцы пахавальнае вогнішча, каб цела нябожчыка свяшчэнны агонь — сын Нябеснага Светача ператварыў у дым-дух, які падымецца ў неба. А потым трэба было спаленыя рэшткі ссыпаць у магільную яму, пакласці туды рэчы нябожчыка, каб пад капцом быў прытулак, дамоўка для духа, калі ён часам будзе вяртацца з нябесных вандровак.

Але светары дарма стараліся. Мужчыны, што былі на апошнім Туравым паляванні, запярэчылі:

— Не трэба яго спальваць. Пахаваем па-даўнейшаму. Тур сам заўсёды ганіў новы звычай. Не любіў, што агонь нішчыць цела, хоць i мёртвае.

Але сапраўдная прычына нелюбові Тура да спальвання нябожчыкаў хутчэй была ў тым, што яшчэ ў маладосці ён трапіў у палон да воінаў задняпроўскага племені. I тыя дапытвалі яго агнём, каб сказаў, дзе загон i куды яны пахавалі чоўны, на якіх пералравіліся праз раку. Typ вытрымаў катаванні i нічога задняпроўцам не сказаў, а ноччу ўцёк. Але з таго часу ў ім пастаянна жыла памяць пра нясцерпна пякучы агонь i нарадзілася непрыняцце новага пахавальнага звычаю, які не так даўно — нейкае пакаленне назад — распаўсюдзіўся на іхніх землях.

Пра ўсё гэта таварышы нябожчыка пэўна ведалі, але яны не сталі тлумачыць светарам, толькі катэгарычна заключылі:

— Так трэба Туру.

Светарам толькі засталося ca шкадаваннем паківаць галовамі i адысді, мармычучы пад нос пра гнеў багоў. А што такому дужаму i храбраму мужчыну, як Typ, гнеў багоў? Ен i з багамі здолее дамовіцца i паладзіць. Ен жа быў добрым гаспадаром i паляўнічым, не краў, не забіваў супляменнікаў i мірных суседзяў з іншых плямёнаў, прыносіў кожным святам ахвяры тым жа багам.

Кіраваць пахаваннем узялася адна старая жанчына. Яна ўжо ледзь соўгалася па зямлі i родзічы-тымсветнікі даўно клікалі жанчыну да сябе, але нешта яе ўсё яшчэ трымала i на гэтым свеце. I вось яна яшчэ памятала штокольвечы пра даўнія звычаі.

Драўлянымі рыдлёўкамі мужчыны выкапалі дол, не асабліва вялікі, але каб i не цесна было нябожчыку. Дно i сценкі вычысцілі, выраўнялі ласінымі лапаткамі. Затым магілу выклалі сухім дубовым голлем i падпалілі, каб агонь ачысціў яе ад усяго благога. A калі . агонь патух i астыў попел, выслалі дол бяростай, як рабілі ў хацінах,— магіла павінна была паходзіць на былы родны дом Тура, у якім яму добра жылося-былося не адзін дзесятак гадоў.

Нарэшце на засланых скурамі дзідах прынеслі i нябожчыка. Ен меў на сабе ўсё самае лепшае i дарагое. Усё сваё багацце i славу ён браў з сабою, каб i ў замагільным жыцці багі, духі i тымсветнікі бачылі i разумелі, што Typ быў першы сярод лепшых людзей іхняга роду. На ім была белая льняная адзежа i шэры суконны плашч. Світку перацягваў шырокі скураны пояс з нашытымі меднымі бляшкаMi. Гэтым поясам Тур пры жыцці карыстаўся рэдка — на большыя святы, ці калі выбіраўся на Вялікую раду племені, ды на вайну. Таму бляшкі пазелянелі ад вокісаў i зараз, спехам пачышчаныя жонкай, блішчэлі толькі выпуклінамі. Затое грыўня на шыі — шырокая медная пласціна з насечкамі па краях — ажно зіхацела, i на ёй іскрылася нізка шклянога бісеру, выменянага ў прыезджых з нізоўяў Дняпра людзей за пяць тузінаў лісіных шкурак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вогнепаклоннікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вогнепаклоннікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхаіл Чарняўскі - З глыбінь тысячагоддзяў
Міхаіл Чарняўскі
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі - Страла Расамахі
Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі - ДзесяцЬ Бітвау
Міхась Чарняўскі
Отзывы о книге «Вогнепаклоннікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вогнепаклоннікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Владлен Сидоревич 7 ноября 2022 в 22:47
Познавательно.
x