Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так і жывём, брат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так і жывём, брат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 

Так і жывём, брат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так і жывём, брат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Запалкі!– працягнуў руку да калег барадаты Пырх.

Яму запярэчыў Марасанаў:

– Дык а карасін дзе? Спярша карасін! Быў жа! Хто нёс карасін? Сам бачыў! Без яго ж крэсла не запалім! А?

Так спяшаліся спаліць крэсла, на якім яшчэ ўчора сядзеў дырэктар вучэльні Мельнік, што газу недзе згубілі, ніхто, акрамя Марасанава, не бачыў, што нехта нават з ёй бег на двор. Пайшла ў ход мінулагодняя падшыўка раённай газеты. Яе расшкуматалі, растрэслі, і атрымалася цэлая гара паперы,

– Падпальвай!– загадаў Марасанаў Пырху, які нарэшце раздабыў запалкі.– Не марудзь. Чым хутчэй не будзе гэтага крэсла, на якім сядзеў паскуднік Мельнік, тым хутчэй мы забудзем, што ён, падла, піў амаль пяць гадоў нашу кроў. Не будзе больш ятрыцца! Палі, Пырх! І запомніце: мы спальваем не проста крэсла, мы спальваем стыль кіраўніка, яго методу, яго нахабства і жорсткасць! Ура-а!

«Ура-а!» падтрымалі, і неўзабаве гара паперы захапілася вясёлым полымем, пачало лізаць вострымі язычкамі ножкі крэсла...Яно вось-вось гатова было ўспыхнуць... Усе толькі і чакалі гэтага моманту. Аднак ледзь не сапсаваў усю містэрыю намеснік дырэктара па гаспадарчай частцы Плюшкін, як звалі Гаўрылаўца за вочы ў вучэльні, ён нечакана прыбег аднекуль і узняў такі лямант, што было далёка чуваць:

– Яно ж на мне вісіць! Я ж за яго адказваю! Самае дарагое крэсла-а-а! Пусціце-е-е!

Плюшкіна ніхто і не трымаў, але ён малайчына: усё ж зразумеў, што прыбег позна, хоць і выцягнеш крэсла з полымя, але яно ўжо прапала, пакрэмсанае полымем, таму часта затрос галавой, пракаўтнуў нейкую таблетку, і пашоргаў ад людзей у бок дзвярэй, што вялі ў вучэльню. А людзі, здавалася, і не заўважалі яго, яны весела гаманілі, смяяліся, і бачылі, як крэсла на іх вачах пераўтваралася ў клубок зыркага полымя.

– Добра гарыць як!

– Х-ха, яшчэ б!

– І вымыць, і вымыць кабінет!..

Прыбіральшчыца Цітаўна якраз стаяла побач, таму адрэагавала адразу ж, для чаго нават выпрамілася і падала наперад тулава:

– Ды ужо ж!– сказала яна. – Сваё дзела знаем! За мяне не турбуйцеся! – Яна памаўчала, пацёрла вочы кулачком, хлюпнула носам і кіўнула: – А крэсла шкада. Згарэла. Яно ж толькі тут прычым? Добрае, добрае крэсла было. Я ўсё завідавала на яго. Думала: каб мне такое ў квацеры, то я б сядзела на ім, як каралева...

Нехта зарагатаў:

– Хопіць што кароль пасядзеў! Іш, і Цітаўна разагналася. Куды, куды табе? Ты, добрая душа, пасядзіш і на зэдліку.

– Не, ну вот вы ўсе вучоныя , разумныя, а хай я дурная, забітая баба: калі чалавек паганы, то крэсла за што парашылі? – быццам апраўдвалася прыбіральшчыца Цітаўна, і не дачакаўшыся якога-небудзь спагадлівага адказу, рушыла таксама з двара. Ёй, падобна на тое, было ўсё роўна, хто кіруе вучылішчам – ці той паскуднік і крывасмок Мельнік, як кажуць цяпер пра яго, ці хто іншы. Не вялікі начальнік Цітаўна – у падпарадкаванні толькі мятла ды ануча, з гэтага нейкую фатыгу яна мець, вядома ж, не магла, а сваю справу ведае і добра робіць, таму папрокаў не чула. А крэсла шкада. «А калі яшчэ гаўно якое пападзецца, дык што тады, га, канапу паліць, на якой ён, можа, будзе ляжаць?» З гэтым Цітаўна пагадзіцца не магла. Яна шкадавала грамадскае дабро, а далей нікуды носа не сунула: страсці, што бушавалі апошнім часам у вучэльні, яе не тычылі.

Неўзабаве двор апусцеў, і каля горкі попелу, што засталася ад крэсла, тапталіся двое – барадаты Пырх і Марасанаў, які першаму спадобіўся б у бацькі і лічыўся лепшым выкладчыкам і нават някепскім кампазітарам: некаторыя песні, створаныя ім, выконваліся ў межах вобласці, аднак далей прабіцца не маглі. Вінаваты ў тым быў, на думку Марасанава, і Мельнік, які прыціскаў усяляк, як толькі мог, таленавітых выкладчыкаў – не любіў, калі хто выторкваўся вышэй за яго самога. Быццам нават заяўляў: «Вучыце дзяцей, а песню напішуць і ў Мінску. Лучанкоў хапае сёння...хоць гаць гаці, а выкладчыкаў – не. Добрых выкладчыкаў, я маю на ўвазе...» Намёк ,як кажуць, шматзначны. А зусім нядаўна, ужо нават тады, калі ўверсе быў падпісаны загад аб ягоным пераводзе ў іншы горад, не пусціў у сталіцу на конкурс навучэнку Варатынскую, калі даведаўся толькі, што яна павязе туды песню Марасанава. Цмок дык цмок! І хто ж пасля ўсяго гэтага, калі не сам Марасанаў, павінен быў цягнуць, надрываючыся, але лічачы гэта за гонар, крэсла з кабінета Мельніка, дбаць пра газу і запалкі?! Было і яшчэ некалькі такіх чалавек, якім Мельнік напартачыў больш, чым трэба. Што ж да барадатага Пырха, то з Мельнікам ён і пазнаёміцца як след не паспеў, пэўна ж, бо працуе ў вучэльні зусім мала, толькі нядаўна скончыў ён інстытут культуры, а крэсла падхапіў адным з першых і падпальваў толькі таму, як прызнаўся сам, што ў Мінску любіў па закліку выходзіць на плошчу Незалежнасці і таму лічыў сябе мэтрам у гэтай справе. Трэба дык трэба.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так і жывём, брат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так і жывём, брат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Ткачоў - Крутыя хлопцы
Васіль Ткачоў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Высокі страх
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Варона
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Карасі на пяску
Васіль Ткачоў
Алексей Балабанов - Брат, Брат-2 и другие фильмы
Алексей Балабанов
Алексей Балабанов - Брат и Брат 2
Алексей Балабанов
Алексей Наст - Брат и Брат
Алексей Наст
Отзывы о книге «Так і жывём, брат»

Обсуждение, отзывы о книге «Так і жывём, брат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x