Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так і жывём, брат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так і жывём, брат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 

Так і жывём, брат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так і жывём, брат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Валодзька быў на дварэ, скіпаў бярозавыя круглякі на дровы.

– Заходзь, заходзь, дачнік,– прыветна ўсміхнуўся гаспадар, уторкнуў вострай дзюбай у калоду сякеру, палез рукой у кішэшю – па самасад, і пакуль заходзіў Ціханчык, пакуль віталіся, ён дастаў пушачку, насыпаў на газетны шматок самаробнага тытуню. – З чым, шаноўны, пажалаваў? Што прывяло? Ці, мо, у хату зойдзем?

– Не, не!– запратэставаў Ціханчык. – Тут пагамонім. На дварэ. Паветра якое, га? Піў бы і піў.

Валодзька пагадзіўся:

– Што праўда, тое праўда. Я ў горадзе калі бываю, то не вытрымліваю доўга: дамоў, толькі дамоў! Тут і дыхаецца лепш, і апетыт – скардзіцца нечага. Добра дома. – Ён кіўнуў на «Мерыдыян», залізваючы слінай шоў на самакрутцы. –Радзіва слухаеш?

– Не,– Ціханчык паглядзеў на радыёпрыёмнік,– гэтае не слухаю. У мяне новае ёсць. А «Мерыдыян» табе прынёс. Возьмеш?

– Мне?– лыпнуў вачамі Валодзька. – А мне навошта яно?

– Слухаць будзеш...

Валодзька ўзбурыўся:

– Калі мне слухаць, братка дачнік? Тут за дзень так нападаешся, што ледзьве да ложка дапаўзаю. Бабу сваю намацаць не магу – нічога не шавеліцца. Праўду кажу.

– Дык гэта яго... так... і сапраўды... – разгубіўся Ціханчык, талопіў позірк на радыёпрыёмнік і шкадаваў, што прыпёрся з ім да чалавека. – Але ж, можа, не кожны дзень стамляешся? Ёсць жа дні, калі можна і паслухаць. Лёгкія дні.

– Ёсць, бываюць,– Валодзька зацягнуўся густым і смуродлівым дымам, закашляўся, ажно на шыі выперліся вены. – Дык я тады прырастаю да тэлевізара – як сабака да косткі. Гэта каб раней мне гэты апарат, калі вартаўніком на кароўніку рабіў – во было б здорава! А ён, мабыць, у цябе даўно?

– Даўно.

– Чаго ж не даў раней?

– Тады ў мяне новага не было.

– А-а-а! А цяпер дзякуй, не трэба. Хочаш, я табе так шклянку налью?

Ціханчык апантана запратэставаў:

– Не, не, не ! Я ж не п’ю... можна сказаць. Па святах толькі. А прыёмнік я так аддаю. Бясплатна.

– Так? Бясплатна?– выкругліў вочы Валодзька, вытрымаў паўзу. – Калі бясплатна, тым больш не вазьму. Мы ж не такія ўжо і бедныя. Ды і пры выпадку папракнеш мяне, бывае... Усё можа быць у гэтым жыцці. Папросіш у мяне што, а я не дам. А што? Вазьму – і не дам. А ты незалюбіш: «Я ж яму прыёмнік аддаў бясплатна, а ён, цяцера старая, мне пашкадаваў...» Можа быць такое?

Ціханчык паціснуў плячыма, сказаў шчыра:

– Відаць, не.

Валодзька прыдавіў абцасам акурак, папляваў на далоні, узяў сякеру.

– Дровы кончыліся,– выдыхнуў ён з сябе. –У лесе жывём, а дроў, ядры тваю, няма. Непарадак гэта. Перакос. Я правільна кажу, дачнік?

– Без дроў кепска,– настрой у Ціханчыка зусім прапаў, і ён яшчэ больш пашкадаваў, што звязаўся з гэтым «Мерыдыянам». – Пайду я.

– Заходзь, калі што,– не гледзячы на Ціханчыка, сказаў Валодзька і ўскінуў над галавой сякеру, і кругляк пырскнуў у бакі белымі цуркамі. – Яшчэ слухаецца рука ! А ты заходзь,заходзь, дачнік!

Куды падацца з гэтым радыёпрыёмнікам? «Хіба што дамоў?» Ціханчык патаптаўся каля ясакара, што рос перад вокнамі дабротнай Валодзькавай хаты, і пашыбаваў да свайго жытла. «Не бяруць – і не трэба. Хай стаіць. Хай пыліцца... Есці не просіць». Каля Качкінай – перад цветнікам – стаяла купка вясковых кабет, і Ціханчык звярнуў да іх. Павітаўся. Жанчыны адказалі. Ціханчык паказаў на прыёмнік:

– Працуе. Як новы. Нікому не трэба? Бясплатна аддаю.

Качкіна ўскінула бровы і паказала пальцам на «Мерыдыян»:

– Гэты?

– Гэты.

– А чаму – бясплатна? Каб за грошы – узяла б. А бясплатна няёмка... Давай, добры чалавек, за грошы, так?

– Не магу за грошы,– хаваючы вочы, не згадзіўся Ціханчык. – Прынцып у мяне такі—ніколі нічога не прадаваць. Калі ёсць што лішняе, непатрэбнае мне,– аддаю так.

– А жонка вушы табе не надзярэ?– падначыла тоўсценькая, кругленькая, бы мячык, жанчынка, якую Ціханчык бачыў упершыню.

Ціханчык мог бы сказаць, што якой жа кабеце будзе падабацца,алі муж такі вось раскідон, як ён, але схлусіў:

– Мы з жонкай заадно.

Памаўчалі.

– Хай бы радзіва было,– Качкіна шкадавала, што дачнік не прадае прыёмнік, а « за так» і яна не магла ўзяць – у яе, гэтай спрацаванай адзінокай жанчыны, таксама, мусіць, меўся нейкі прынцып. – Але ж... не прадаеш?

– Не прадаю.

Тая кругленькая , бы мячык, жанчына млява пацягнулася, скрыжавала на галаве рукі, заплюшчыла вочы:

– Мне б такі прыёмнік , як ты, дзед. Вось на такім бы я гузікі пакруціла! Асабліва добра, мусіць жа, працуе ён ноччу – перашкод няма. Га? А гэты.. – Яна махнула рукой на «Мерыдыян », як на нейкую непатрэбшчыну,– мы б пад ложак схавалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так і жывём, брат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так і жывём, брат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Ткачоў - Крутыя хлопцы
Васіль Ткачоў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Высокі страх
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Варона
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Карасі на пяску
Васіль Ткачоў
Алексей Балабанов - Брат, Брат-2 и другие фильмы
Алексей Балабанов
Алексей Балабанов - Брат и Брат 2
Алексей Балабанов
Алексей Наст - Брат и Брат
Алексей Наст
Отзывы о книге «Так і жывём, брат»

Обсуждение, отзывы о книге «Так і жывём, брат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x