Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так і жывём, брат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так і жывём, брат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 

Так і жывём, брат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так і жывём, брат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– А што. І паеду!– загарэўся адразу ж Колька, плюнуў на бясхлебны горад, кватэру падзяліў з жонкай і дзецьмі: яму дасталася маласямейка. – А... а кім я там буду... у калгасе?

– Ды знойдуць табе работу,– запэўніў Данілавіч. – Якраз на ферме не хапае людзей.

Колька па першасці ўцёрся не даглядчыкам і не пастухом, а – механізатарам, палохаў курэй на шырокай вясковай вуліцы на старэнькім «Беларусу», за якім матлялася вялікая бочка: вазіў ад вежы на пашу ваду. Але каб жа палохаў толькі курэй! Даставалася і людзям страху, таму неўзабаве трактар адабралі, а пугу Колька зрабіў сам – доўгую, з раменкі. Пазней прыехала да яго і жонка. У яе была гарачая сетка, рана атрымала пенсію, гатавала Кольку ежу, мыла бялізну, а калі заслугоўваў – давала прачуханку. Харчаваліся яны добра. Паколькі грошы ў калгаснай касе меліся не заўсёды, то замест паперак можна было ўзяць мяса-сала на ферме, а то давалі калгасу – па бартэру – хадавыя прадукты: алей, цукар, тушонку. Не пуставаў і свой склеп – у ім мелася ўсё, што і павінна быць у вясковых жыхароў. Колька ж, калі сварыўся з Ларыскай, абяцаў усё кінуць- рынуць і зноў вярнуцца ў горад.

– Цябе там чакаюць,– спакойна, але колка гаварыла Ларыска.

– І чакаюць! Я, можна сказаць, выпраміўся ў сельскай мясцовасці! А ты, калі будзеш квакаць, адправішся на балота да сваіх!..

Раніцай Колька нікуды, вядома ж, не ехаў, браў пугу і «зсабойку» , тупаў на ферму.

Прыгадваючы ўсё гэта, Ціханчык ледзьве не прайшоў міма Колькавай хаты. Тыцнуўся ў веснічкі – на зашчапцы, з вуліцы рукой не дастанеш яе. Паклікаў:

– Коль-ка-а! Землячо-о-ок!

Паказаўся Колька, заспаны, расхрыстаны.

– Чым займаешся, землячок?– схіліў перад ім галаву Ціханчык. – Добрага здароўечка!

Колька крэкнуў:

– Ды з Ларыскай... за грубкай... бораліся.

Ціханчык пакруціў галавой, папракнуў:

– Пра гэта ж нельга гаварыць іншым... Гэта ж інтымнае дзела... святое... асабістае, так бы мовіць.

– А хлусіць я не ўмею!– буркнуў Колька. – Чаго хацеў, прахвесар?

Ціханчык адразу перамяніўся ў твары – той запаліўся, бы лямпачка – і падняў упоравень з галавой радыёпрыёмнік, цмокнуў:

– Як, га? Хоць Лондан, хоць Парыж, не кажучы пра Маскву і Мінск. Усё бярэ! Усё !

– Ты заходзіш ці так і будзеш стаяць на вуліцы?– ссунуў бровы Колька, паморшчыўся.

– Зайду! Зайду!

На дварэ селі на лаўку. Колька закурыў, а Ціханчык адганяў ад сябе дым то адной,то другой рукой, ёрзаў, крывіўся.

– Што, нясмачна?– хехекнуў Колька. – А я ж ем.

– Кідай курыць, Мікалай, кідай!– параіў Ціханчык. – Як земляку, як гамяльчанін гамяльчаніну, табе гавару. Кідай. І грошы, што таксама сёння нямалаважна, цалей, і кірхаць не будзеш. Дык я да цябе, землячок. Хачу абрадаваць цябе...

– Пляшку, не інакш, прынёс?– навастрыўся Колька.

– Не, не пляшку – прыёмнік. Вось ён. «Мерыдыян».

– А навошта ён мне?– паціснуў плячыма Колька.

– Каля кароў слухаць будзеш. Ага. Так-так. Хоць Парыж, хоць...

Колька ўстаў з лаўкі, прытворна скрывіўся, кінуў кароткае:

– Усё ў цябе?

– Дык так аддаю, бясплатна, – устаў і Ціханчык.– Не падумай пра мяне нічога кепскага. Нічога мне не трэба. Я хачу, каб табе весялей было жыць... А з прыёмнікам весялей будзе, павер мне, старому чалавеку. Ты ж ад жыцця адстаў. Не ведаеш, што ў свеце робіцца. Вазьмі, Колька, «Мерыдыян». Вазьмі.

– Пачакай! – раптам гучна і бадзёра сказаў Колька і знік у хаце.

Краем вуха неўзабаве ён улавіў – на Кольку сварылася Ларыска: «Дык і ён, аказваецца, такі,як і ты, п’яніца, гэты дачнік! А яшчэ акуляры носіць! Бач, прыёмнік прадае. Хай толькі прыедзе яго маладзіца, я ўсё раскажу. А ты, шалапут, сядзі дома. Не пушчу на вуліцу-у! »

І веснічкі, якія пакінуў незачыненымі Колька, вакамгненна захінулі чорны зяп сенцаў. Адчувалася рука Ларыскі: хлясць!

– Я ж бясплатна!– сказаў гучна, апраўдваючыся, Ціханчык.

Аднак Ларыска яго не пачула.

Не сказаць, каб настрой у Ціханчыка сапсаваўся. Прыкра зрабілася, ды нічога – хіба ж гэта ён вінаваты, што Колька рашыў выцаганіць – пад выглядам набыцця радыёпрыёмніка – у жонкі на бутэльку. Гэта іх асабістыя справы. А тое, што кінула камянюку ў яго агарод , бяды тае: колькі іх, камянёў тых, за жыццё ляцела ў бок Ціханчыка? О-го-о! Ды каб жа хоць у бок, а то траплялі яны і па галаве. Цюкалі. Дзяўблі. Але – выжыў. Перажывём і папрок Колькавай жонкі. Каб і праўда піў, то ўсхадзіўся б. Бо п’яніцы не любяць, калі ім гавораць праўду ў вочы, калі называюць рэчы сваімі імёнамі.

«Колька , канешне,– чалавек страчаны. Не чытае. Не слухае радыё. Толькі б цадзіць яму горкую... – скрушна падумаў пра пастуха Ціханчык. – Ці дацягне хоць да пенсіі бедалага? Гадкоў пяток яму трэба яшчэ шкрабацца. Ну, і куды ж мне з гэтым прыёмнікам цяпер, а? Мо Валодзьку аддаць? А калі і ён не возьме? Чаго, скажа, набіваешся? Не, Валодзька павінен узяць. На пенсіі першы год. Сумна, відаць, у хаце сядзець. Хаця ж у яго тэлевізар ёсць. Але тэлевізар круглыя суткі не робіць. А радыё, калі бяссонніца нападзе, заўсёды пад рукой. Пайду да Валодзькі ».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так і жывём, брат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так і жывём, брат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Ткачоў - Крутыя хлопцы
Васіль Ткачоў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Высокі страх
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Варона
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Карасі на пяску
Васіль Ткачоў
Алексей Балабанов - Брат, Брат-2 и другие фильмы
Алексей Балабанов
Алексей Балабанов - Брат и Брат 2
Алексей Балабанов
Алексей Наст - Брат и Брат
Алексей Наст
Отзывы о книге «Так і жывём, брат»

Обсуждение, отзывы о книге «Так і жывём, брат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x