Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так і жывём, брат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так і жывём, брат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 

Так і жывём, брат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так і жывём, брат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жанчыны зарагаталі.

– Прабачце,– Ціханчык паправіў акуляры і пакрочыў у бок хаты.

Назаўтра ў дзверы нехта паляпаў. Ціханчык падняў вочы ад газеты, падаў голас:

– Адчынена. Заходзьце.

На парозе вырас Колька і шырока ўсміхаўся:

– Здароў, зямляк!

– Прывітанне,– ледзь чутна адказаў Ціханчык, устаў з табурэткі. – Праходзь.

– Можна і прайсці, але я хачу звярнуцца да ўчарашняй размовы, – Колька таптаўся ў чалесніку. – Наконт прыёмніка. Адмовіўся, а пагадзя трохі пашкадаваў. Праўда. Каля кароў слухаў бы – глядзіш, і паразумнеў бы, і развіваўся б. Дык што, не перадумаў? Аддаеш? Я наконт прыёмніка. Ты што, захварэў, зямляк?

Ціханчык загадкава ўсміхнуўся:

– І не думаю хварэць. А наконт прыёмніка... Забірай. Вунь ён стаіць. Каля цябе. На стале. Карыстайся. Толькі батарэйкі купіць трэба.

– Ну, гэта не праблема,– Колька ўзяў прыёмнік. – Купім. Было б куды іх устаўляць. Было б гняздо. А гняздо ёсць. Значыць, пакладзем яйкі. Значыць, бясплатна?

– Бясплатна.

– Дай я табе хоць руку пацісну,– Колька схаваў у сваім кулаку далонь Ціханчыка, доўга трос яго руку. – Дзякуй. Ёсць, аказваецца, яшчэ людзі на белым свеце. Ёсць. Не перавяліся. Не ўсіх моль пажрала. І ў горадзе жывуць, што цікава. Ты ж гарадскі, ты ж мой зямляк і па вёсцы, і па гарадскому мікрараёну. Данілавіч, пухам зямля яму, звёў нас у кучу. З усіх бакоў зямляк. Круглы.

Ціханчык толькі цяпер заўважыў, што Колька пад «мухай» . Папярэдзіў:

– Не згубі «Мерыдыян». Ён яшчэ доўга паслужыць табе.

– Ды паслужыць... ага,– Колька, як гэта часта рабіў ён, хехекнуў, а тады пацалаваў радыёпрыёмнік, і нічога не сказаўшы больш, знік у сенцах.

У акно Ціханчык бачыў, як ён пашыбаваў да крамы, там адразу ж перадаў радыёпрыёмнік нейкаму незнаёмаму дзяцюку, той – было добра відаць – адлічыў яму грошы, якія Колька нават не хаваў у кішэню, адразу ж пацёгся ў краму, несучы іх перад сабой на выцягнутай руцэ...

– Паразіт!– вырвалася ў Ціханчыка.

Жонка прыехала раніцай наступнага дня дызелем – апалове дзевятай. Ціханчык, як заўсёды, хадзіў сустракаць яе. І аслупянеў: кожнага разу Поля ўсміхалася, сустрэўшыся позіркам з мужам, ён цмокаў яе ў шчаку, а тут было не пазнаць кабету – надзьмутая, строгая, калючая.

– Што з табой, Поля? – зніякавеў Ціханчык. – Здарылася што?

– А то не ж!– выпаліла жонка. – Дакаціўся. Далей ужо некуды. Цябе ж людзі не зразумеюць... Ды і гаварыў, кляўся ж, што завязаў, больш нічога і ніколі раздаваць не будзеш. Тратнік ты! Тратнік! Цяпер жа не той час, каб раскідвацца, як гэта ты робіш, усім, чым толькі можна. «Мерыдыян» таксама аддаў. Ды каму? П’янтосу гэтаму, Кольку? А ён прапіў.

Ціханчык слухаў жонку, крыва ўсміхаўся, і не разумеў аднаго: адкуль яна пра ўсё так хутка даведалася? Хто данёс? Суткі назад ўсё было, а, бач ты, паспелі перадаць. І як умудрыліся? І хто б мог? «Ну і людзі! А вам, а вам што да майго прыёмніка?!» А потым ён, крыху супакоіўшыся, усміхнуўся куточкамі вуснаў, узяў пад руку жонку, зашаптаў на вуха:

– Слухаеш? Твой тратнік гаворыць. Не шкадуй той старэнькі прыёмнік. Жыццё, дарагая мая, не спыніцца ад таго, што аддаў я «Мерыдыян». Прыкра, што Колька прапіў. Але нічога, нічога... У нас ёсць іншае радыё – і, мусіць, вечнае яно – якое ніхто не бачыць, якое не патрымаеш у руках, якое нават Колька не прап’е, а яно гаворыць і гаворыць... усе навіны перадае... і не толькі на ўрадавым узроўні, аказваецца, але і з такіх глухіх куточкаў, як вось гэтыя Беражкі. І бясплатна, бясплатна працуе! Безганарарнае радыё, заўваж! Вось дзе вышэйшае дасягненне сумленнасці! А?

– Даруй,– пастарался ўсміхнуцца жонка. – Пагарачылася. Цябе ўсё роўна ўжо не пераробіш. Бо ты тратнік са стажам. Толькі б траціў, траціў, траціў!.. Гэта, відаць, тваё жыццё...

І ў вёсцы – чаму здзіўляцца, калі і да горада данеслася? – людзі шапнулі жонцы Ціханчыка: твой учора, ты паслухай толькі, прапіў радыёпрыёмнік. З Колькам!

– Я ведаю,– уступліва-мякка сказала Паліна. – На здароўе.

КРЭСЛА

Хто выносіў крэсла з кабінета дырэктара, цяпер паспрабуй разбярыся. Кажуць: усе. Быццам і так. Пасля многія прыгадвалі, як усё было, і атрымлівалася, што яно, крэсла, ці не само плыло над натоўпам, які гуў, нёсся, як ўсёроўна селявы паток з гор, на шырокі двор вучылішча, і раптам – бац! – яно усімі чатырма ножкамі-рожкамі ўваткнулася з усяго размаху ў лысы пляц. І людзі, узрушаныя, шчаслівыя глядзелі адзін на аднаго, весела гаманілі, каб яшчэ трохі ім волі, то пачалі б штурхацца, як дзеці. Хоць усе яны дарослыя, як не адзін з вышэйшай адукацыяй і немаленькім педагагічным стажам. Але нічога не паробіш: кажуць, калі генералы збіраюцца разам, то пачынаюць шчыпацца. А што ж тады возьмеш з іх, выкладчыкаў музычнай вучэльні? Ды яшчэ ў тыя рэдкія шчаслівыя хвіліны, што доўгачаканым каракумскім дажджом шуганулі на іх!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так і жывём, брат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так і жывём, брат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Ткачоў - Крутыя хлопцы
Васіль Ткачоў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Высокі страх
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Варона
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Карасі на пяску
Васіль Ткачоў
Алексей Балабанов - Брат, Брат-2 и другие фильмы
Алексей Балабанов
Алексей Балабанов - Брат и Брат 2
Алексей Балабанов
Алексей Наст - Брат и Брат
Алексей Наст
Отзывы о книге «Так і жывём, брат»

Обсуждение, отзывы о книге «Так і жывём, брат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x