Піліп Ліпень - Гісторыя Ролянда

Здесь есть возможность читать онлайн «Піліп Ліпень - Гісторыя Ролянда» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя Ролянда: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя Ролянда»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пасьля дзёрзкіх уцёкаў са змрочных засьценкаў катаў-праграмароў, рэклямны бот Ролянд гоіць раны й суцяшаецца ўспамінамі пра дзяцінства, поўнае ўцехаў, і бясхмарнае высьпяваньне. Тым часам у пагоню за Роляндам выпраўляецца маўклівы і злавесны Белы Паляўнік

Гісторыя Ролянда — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя Ролянда», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Але як жа Ён у такім выпадку стварыў неба і зямлю? – слушна пытаўся Толік.

– Вось так і стварыў, як умеў, і вельмі добра атрымалася, асабіста мне ўсё даспадобы без выключэньняў. І калі вас спытаюць, дзеткі, вы таксама адказвайце: вам нешта не падабаецца? вы чымсьці незадаволеныя? дык у чым жа справа? ідзіце к чорту!

70. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра замежныя мовы

Калі нам з брацікамі надышоў час вывучаць замежныя мовы, дырэктар школы прызначыў настаўнікам сэньёра Рунаса, былога абата, народжанага пуэртарыканца. На першыя заняткі мы надзелі бярэткі і гетры, каб быць падобнымі да замежных дзяцей, і, наперад смакуючы сапраўдных Вэрлена і Фроста, расьселіся за партамі. Сэньёр Рунас, узышоўшы на катэдру, ухваліў нашыя гетры, але абвясьціў, што ніякай лексыкі і граматыкі выкладаць нам ня будзе – гэткія практыкаваньні толькі для мужыкоў.

– Запомніце, дзеткі! – патлумачыў ён. – Галоўнае – успрымаць тэмбры, назіраць твары, адчуваць эмоцыі! Слухайце сэрцам, а не прыземленым мозгам! Каб разумець іншую гаворку, вам патрэбныя не зубрэньне і памяць, але засяроджваньне і чуласьць! Калі сустрэнеце замежніка, дык расчыніцеся яму насустрач, і ўсё адчуеце, што ён мае вам паведаміць!

Мы ня надта ўразумелі спачатку, і дужа засумняваліся – як жа даведацца, напрыклад, пра што сьпяваецца ў замежнай песьні?

– А пра што там, па-вашаму, можа сьпявацца? – чмыхнуў сэньёр Рунас. – Звычайна сьпяваюць пра каханьне, часам, хто дурны – пра сьмерць, часам, хто ўзьнёслы – пра Творцу. Навошта вам дакладнае значэньне словаў? Слухайце музыку!

– Ну а калі кінастужку наважымся паглядзець? Ці зразумеем бяз моваў замежныя сюжэты?

– Дык нашто вам гэныя сюжэты! Няўжо важна, хто менавіта забіў якога-небудзь Біла? Шукайце прыгажосьць, глядзіце на актораў, сачыце кампазыцыю кадру!

– Ну а кнігі, кнігі?

– Цьфу! Лайдакі напісалі, а вы чытаць намерыліся?

– Ну а калі політэхнічны слоўнік?

– Цьфу!

– Ну а калі, – уздыхнуў летуценна Хуліё, – калі я запытаюся ў замежнае, але невымоўна прыгожае дзевы, ці кахае... і яна апусьціць погляд і шапне ціха і горача адно толькі слова... Як тады ўразумець – «так» ці «не»?

Гэтая задача спачатку зьбянтэжыла сэньёра Рунаса, але ён хутка выправіўся і адказваў, што пытацца ў такіх выпадках трэба ня дзеву, а ейнага вартага бацьку, сівога і ўладнага, з моцнымі пальцамі ў персьценях, і ўжо па выразу ягонага твару і грамавому голасу пэўна ніяк не пераблытаеш.

Тэорыя сэньёра Рунаса не зусім нас пераканала, і мы завіталі да дырэктара школы, які, аднак, выслухаўшы, выказаў зь ёю найпаўнейшую згоду. Потым мы пайшлі да мамы з татам, і яны таксама горача пацьвердзілі, а каб мы больш не сумняваліся, напісалі ліст міністру адукацыі. Неўзабаве прыйшоў адказны ліст, з гербавай пячаткай, у якім міністар шматслоўна нахвальваў нашу школу, дырэктара, сэньёра Рунаса, маму і тату, і ў самых ласкавых выказах суцяшаў і супакойваў нас. Тады мы нарэшце з палёгкай уздыхнулі і паверылі.

71. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра нянавісьць

Калі я быў ​​маленькім хлопчыкам і яшчэ не патрапіў у Вучылішча, мне марылася вырасьці і зрабіцца статыстыкам. Статыстык – гэта чалавек, які апытвае людзей і зьбірае статыстыку. Я марыў клясыфікаваць ўвесь сусьвет! На вуліцу мяне праз малалецтва не пушчалі, і я апытваў сваіх, запісваючы адказы ў тоўсты сшытак, у блакітную клетку.

Я: што (ці каго) ты ненавідзіш больш за ўсё на сьвеце?

Толік (мой брат): сьпякоту!

Кодэкс праўдзівага статыстыка абвяшчае – няварта патрабаваць тлумачэньняў. Толькі пытаньне і адказ. Для адказу Толіка тлумачэньні і непатрэбныя – да таго змучаны ягоны мясісты твар, да таго велізарныя плямы поту атачаюць падпахі і хрыбетнік. Ён абцірае лоб рукой, і на руцэ застаюцца шырокія мокрыя палосы.

Я: што (ці каго) ты ненавідзіш больш за ўсё на сьвеце?

Тата (мой тата): шашаляў!

Тата сядзіць пад сталом са сьмертаносным слоічкам у руцэ і мэтадычна абрызгвае ножкі, стальніцу і сучляненьні. Старадаўняе чырвонае дрэва, фамільныя скарбы. Шашалі з году ў год мутуюць, прыстасоўваюцца да яду і зноў нязмушана псуюць мэблю.

Я: што (ці каго) ты ненавідзіш больш за ўсё на сьвеце?

Мама (мая мама): марціні!

Мама ляжыць на ложку ў халаце і цёмных акулярах. Учора яна вярнулася вельмі позна і толькі нядаўна прачнулася. Ідзі прынясі мне халоднай вадзіцы, Ролю, мне млосна, каламуціць. Толькі глядзі гатаванай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя Ролянда»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя Ролянда» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя Ролянда»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя Ролянда» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x