Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзень добры, Іван Ягоравіч! — здаля павітаўся бацька.

— Здароў, Сцяпан Восіпавіч! З прыездам цябе! У адведкі ці насаўсім?

— У адведкі. Во, памагу накасіць сена, дый паеду. Прабач, Ягоравіч, але ёсць пытанне… Што ты крыўдзіш маю жонку? Паласу адвёў з кустоўем. Ты, калі ласка, стаўся да Просі і да Косці па-добраму, па-людску.

— Паласу надбавілі ўшыркі. Камісія ўлічыла куст і лужу. Так што, Восіавіч, ты дарэмна кажаш пра нейкую крыўду. Ты лепш раскажы, як табе жывецца там, у Амерыцы?

— Ого, братка, ета доўгая песня. Жыццё і ў Амерыцы няпростае і нялёгкае. Праўду людзі кажуць: добра там, дзе нас няма. Я жыву ў Аргенціне. Ета Паўднёвая амерыка. Злучаныя Штаты ад нас вельмі далёка.

— Неяк фільм гладзеў пра Аргенціну. Вялізныя статкі жывёлы. Пастухі на конях. У такіх брылях шырокіх, як у цябе, Восіпавіч.

— Так, у нас прасторы велізарныя. Пампа. Ета стэпы нашы так называюцца. Сена там не косяць. Жывёла пасецца круглы год. Каля вялікіх гарадоў цяпер, бывае, і сена косяць. Выпасу паменела.

Косця слухаў і радаваўся, што бацька і мясцовы начальнік Сырадоеў гутараць прыязна, па-суседску, што між імі няма ніякай варажнечы. На развітанне Сырадоеў сказаў:

— Тут во каля куста асака пракідаецца. Каровы маладую асаку ядуць ахвотна. Толькі троху солі трэба пасыпаць. Ну, калі будзеце складваць на сенавал. Ты, Сцяпане, можа, пра ета і забыўся, а Косця павінен ведаць. Дый Прося ета ведае.

Сырадоеў, як з'явіўся нечакана, так і знік раптам за кустам. А Вароніны ўзяліся касіць. Бацька ішоў паперадзе, быцццам паказваў сыну, як трэбна шчытна, нізка выкошваць сваю дзялку — працэнты ўсе выгрызалі дужа старанна, кожную купіну абкошвалі пад нулёўку. Косця махаў касою і душа яго радавалася, што прыехаў бацька, што косяць разам, удвух. Яму ад радасці ажно хацелася плакаць. А яшчэ карцела напіцца вады, бо дужа смажыла ў роце. Яны ўжо дакашвалі паласу, калі прыйшлі Аксеня і Прося. На Аксенні бялелася тонкая хустка-касынка, а маці была ў чорнай хусце, завязанай нізка, па самыя вочы. Косцю гэтп моцна ўразіла, ён хацеў спытаць, чаму маці як у жалобе, але не паспеў — прачнуўся. Вочы яго былі вільготныя..

У галаве нейкі туман, не адразу ўцяміў, што галава баліць пасля ўчарашняга: увечары адзін выпіў дзве пляшкі чарніла — пладовага віна. Пра гэта віно Ксеня казала:?Етым віном толькі заборы фарбаваць. А ты жлукціш бутэлькамі. Таму рукі ўжо калоцяцца, як у злодзея, што курэй пакраў”. І той добры настрой, з якім касіў з бацькам сена, хутка знік, і прыйшло гнятлівае разуменне, што яму няма чым сплаціць штраф. І жыць яму, Косцю Варонтну, зусім не хочацца, адно жаданне — адпомсціць сваім крыўднікам. І яго раптам апякло: чаму матка прыйшла на луг у чорнай хусце? Можа, з бацькам што здарылася? А можа, прадчувае яго, Косцеву смерць? Ён сцішана ляжаў у ложку і адчуваў, як мацнее жаданне завыць па-воўчы ад гэтага жыцця.

А праз тры начы прысніўся іншы сон. Нібыта ён, Косця, выбраўся ў Аргенціну, прыляцеў у Буэнас-Айрэс, а яго ніхто не сустракае. Ён глядзеў на ўсе вочы, углядаўся ў людзей, якія выходзілі з шыкоўных рознакаляровых машын, але чалавека, падобнага на бацьку не было. І ніхто не падыхлдзіў да Косці. У школе ён вучыў нямецкую мову, памятаў з дзесятак слоў, але ж у Аргенціне людзі гавораць па-іспанску. У маладыя гады Косця любіў чытаць. Шукаў у Хатыніцкай бібліятэцы кніжкі пра Аргенціну, але не знаходзіў. Не было такіх кніг і ў бібліятэцы вайсковай часці, у якой ён служыў, затое меліся кнігі пра Кубу, пра Эрнеста чэ Гевару, некалькі іспанкіх слоў Косця запомніў: “Буэнас дыяс, кампаньера!” — “Добры дзень, таварыш”, запомніў назву грошай — песа, шыракаполы капялюш — самбрэра, палюбіў песню “Бэсаме муча..”, у якой гаварылася: цалуй мяне моцна, нібы цалуеш апошні раз.

Дык вось, без слова ў роце і без капейчыны ў кішэні, як некалі ягоны бацька, Косця апынуўся ў далёкім, чужым горадзе. І ніхто яго не сустрэў. Чакаў ён чакаў, урэшце набраўся смеласці, звярнуўся да палісмена, маладога вусатага, але назваў яго не таваршыам, а сеньёрам, паказаў адрас, які напісала яму Ніна лацінскімім літарамі. Косця дадаў па-нямецку, што па гэтым адрасе жыве “майн фатзр”. “Фатэр? Гут, гут”,— зразумеў Косцю паліцыянт, тыцнуў рукою ў белай пальчатцы на чараду машын.

— Таксо! Немен зі таксо! Окей! — казырнуў і адышоўся ад Косці. У яго быў свій клопат — сачыць за парадкам.

Таксі — гэта добра. Але ж грошай няма. Зршты, даедзем да месца. Бацька заплаціць, вырашыў Косця. І вось шыкоўная белая машына, з адкрытым верхам.. — такую Косця бачыў адно ў замежных фільмах, імчыць па шырокіх вуліцах. Вакол таўшчэразныя пальмы, высозныя дамы. Падкацілі да прыгожага катэджа, таксіст нешта сказаў па-іспанску.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x