Карсан Маккалерс - Балада пра сумнае кафэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Карсан Маккалерс - Балада пра сумнае кафэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Балада пра сумнае кафэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Балада пра сумнае кафэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар аповесцяў, уключаных у гэтую кнігу, амерыканская пісьменніца К. Маккалерс (1917-1967) з сардэчнай цеплынёй і спачувальнасцю піша пра людзей цяжкага лёсу, у жыцці якіх дарагія нават маленькія радасці. Паказваючы ўнутранныя праблемы расчараванага чалавека, яна здолела передаць сацыяльныя праблемы свайго грамадства і стварыць новы тып псіхалагічнай трагедыі.

Балада пра сумнае кафэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Балада пра сумнае кафэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Снег праляжаў нядоўга. Паказалася сонца, і праз два дні горад быў такі ж, як і раней. Міс Амелія не адчыняла вокнаў, пакуль не растала апошняя сняжынка. Потым яна прыбрала ў доме, прасушыла ўсе рэчы на сонцы. Але раней яна выйшла ў двор і на самай тоўстай галіне сапіндуса завязала вузлом адзін канец вяроўкі. Да другога канца яна прывязала мяшок з пяском. Атрымалася баксёрская груша, і міс Амелія пачала практыкавацца з ёю кожную раніцу. Яна і без таго была ўмелым байцом — праўда, ёй крыху бракавала вёрткасці, але валоданне рознымі хітрымі прыёмамі і прыхватамі кампенсавала гэты недахоп.

Як ужо гаварылася, міс Амелія была росту шэсць футаў і дзве цалі. Марвін Мэйсі быў на адну цалю вышэйшы за яе. Важылі яны прыкладна аднолькава — каля ста шасцідзесяці фунтаў. Але Марвін Мэйсі быў спрытнейшы, і ў яго былі моцныя грудзі. I наогул, знешне ўсё сведчыла пра тое, што перавага павінна быць на яго баку. Тым не менш, амаль усе жыхары горада рабілі стаўку на міс Амелію, наўрад ці хто паставіў бы на Марвіна Мэйсі. У горадзе яшчэ помнілі, як міс Амелія білася з адвакатам з Фокс-Фолса, які паспрабаваў яе ашукаць. Той быў высачэзны бамбіза, але калі міс Амелія яго адпусціла, ён быў ужо адной нагой у магіле. Усіх здзіўлялі не толькі яе баксёрскія здольнасці, але і ўменне дэмаралізаваць праціўніка, крывячы твар з такімі жахлівымі крыкамі, што нават прысутных часам ахопліваў страх. Яна была адважная, добрасумленна практыкавалася з грушай, і ў справе з Марвінам Мэйсі праўда была на яе баку. Таму людзі верылі ў яе і чакалі. Зразумела, ніхто не вызначаў дзень паядынку. Але прыкметы непазбежнасці сутычкі былі настолькі відавочныя, што іх нельга было не заўважыць.

Усе гэтыя дні гарбун хадзіў з важным выглядам, жмурачыся ад задавальнення. Карыстаючыся тонкімі і хітрымі прыёмамі, ён усё больш распальваў паміж імі варожасць. Каб звярнуць на сябе ўвагу, ён увесь час тузаў Марвіна Мэйсі за калашыну. Часам хадзіў па пятах за міс Амеліяй, але цяпер толькі каб перадражніць яе няўклюдную хаду. Ён скошваў вочы і паўтараў рухі міс Амеліі, выстаўляючы напаказ яе нязграбнасць. Відовішча было настолькі агіднае, што не смяяліся нават самыя прыдуркаватыя наведвальнікі кафэ, як Мэрлі Раен. Толькі Марвін Мэйсі крывіў рот і чмыхаў.

Міс Амелію ў такіх выпадках ахоплівалі процілеглыя пачуцці. Яна з сумным і глыбокім дакорам глядзела на гарбуна, потым паварочвалася да Марвіна Мэйсі.

— Каб з цябе дух выперла! — гаварыла яна са злосцю.

А Марвін Мэйсі ў адказ браў звычайна ў рукі гітару, якая заўсёды валялася на падлозе побач з крэслам. У яго ў роце заўсёды было поўна сліны, і таму спяваў ён нейкім мокрым і слізкім голасам. Песні, быццам вугры, выслізгвалі з яго горла. Моцнымі пальцамі ён спрытна перабіраў струны, вабячы і ў той жа час нервуючы слухачоў сваімі песнямі. Міс Амелію яны звычайна выводзілі з сябе.

— Каб з цябе дух выперла! — крычала яна.

Але ў Марвіна Мэйсі адказ быў заўсёды напагатове. Ён прыціскаў струны далонню і, калі сціхаў апошні гук, паволі гаварыў з самаўпэўненай нахабнасцю.

— Глядзіце, каб вам самой усё гэта не вылезла бокам, міс! Ха! Ха!

Міс Амеліі заставалася толькі бездапаможна змоўчаць, бо ніхто не мог падказаць ёй выйсце з пасткі, у якую яна трапіла. Яна не магла прыдумаць ліха, якое, пажаданае Марвіну Мэйсі, сапраўды не вылезла б бокам ёй самой. Апошняе слова заўсёды было за Марвінам Мэйсі, і яна тут не магла нічога зрабіць.

Вось такім чынам усё і ішло. А што адбывалася паміж імі ноччу, там, на друтім паверсе, гэтага ніхто не ведаў. А наведвальнікаў у кафэ увесь час станавілася ўсё больш. Давялося паставіць яшчэ адзін стол. Нават пустэльнік, вар’ят па прозвішчы Рэйнер Сміт, які шмат гадоў назад перасяліўся на балота, пачуў пра тое, што адбываецца, і аднойчы вечарам прыйшоў паглядзець на ярка асветленыя вокны кафэ і паразважаць наконт кампаніі людзей, што сядзела за імі. Кульмінацыяй кожнага вечара быў той момант, калі міс Амелія і Марвін Мэйсі сціскалі кулакі і, падрыхтаваўшыся да бойкі, пачыналі ва ўпор глядзець адно на аднаго. Звычайна гэта не было вынікам сваркі, падзеі разгортваліся таямніча, абодва бакі рухалі інстынкты. У кафэ рабілася так ціха, што было чуваць, як шамацяць на скразняку папяровыя ружы. I кожны раз яны стаялі так, падрыхтаваўшыся да бойкі, крыху даўжэй, чым напярэдадні.

Бой адбыўся на Дзень сурка [1] Дзень сурка — сярод амерыканцаў існуе павер’е, што ў гэты дзень сурок вылазіць з нары і, калі ўбачыць свой цень, зноў вяртаецца дазімоўваць у сваё сховішча, г. зн. што, калі ў гэты дзень сонечна, наперадзе — халоднае і ветранае надвор’е, а калі пахмурна — вясна будзе ранняя і цёплая. , значыць, другога лютага. Надвор’е спрыяла — яно было не дажджлівае, не сонечнае, не халоднае, але і не цёплае. Ужо з раніцы адчувалася, што бойка адбудзецца менавіта ў той дзень, і да дзесяці гадзін вестка абляцела ўсю акругу. Яшчэ на досвітку міс Амелія выйшла ў двор і перарэзала вяроўку, на якой вісела баксёрская груша. Марвін Мэйсі сядзеў на ганку з двара і, заціснуўшы паміж каленямі бляшанку свінога тлушчу, старанна мазаў ім рукі і ногі. Ястраб з акрываўленым пер’ем праляцеў над горадам і зрабіў два кругі над домам міс Амеліі. З кафэ вынеслі сталы і паставілі іх на заднім ганку, такім чынам зала кафэ была вызвалена ад мэблі і падрыхтавана да бойкі. Усё сведчыла пра яе немінучасць. Міс Амелія і Марвін Мэйсі з’елі на абед па чатыры порцыі спецыяльна недаваранай свініны і ляглі, каб набрацца сілы. Марвін Мэйсі адпачываў у вялікім пакоі на другім паверсе, а міс Амелія выцягнулася на лаўцы ў канторы. Па яе бледным напружаным твары было відаць, як цяжка ёй вось так лайдачыць, але яна ўсё ж ляжала нерухома, нібыта нябожчыца, заплюшчыўшы вочы і склаўшы рукі на грудзях.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Балада пра сумнае кафэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Балада пра сумнае кафэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Балада пра сумнае кафэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Балада пра сумнае кафэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x