Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі двое маіх сяброў ды я прачыталі тыя паведамленні, у нас абудзіліся адначасна адвага і страх. Адвага — бо там, дзе такая жахлівая штурханіна, усё звычайна адбываецца прыгожа-дэмакратычна, і там, дзе няма месца, яго не трэба шукаць. Страх — гэта страх перад італьянскай арганізацыяй імпрэз такога кшталту, страх перад камітэтамі, што збіраюцца пра нас клапаціцца, страх перад чыгункай і цягнікамі, пра чатырохгадзінныя спазненні якіх «Сэнтынэла» ўмее разнесці славу. Усе чаканні несапраўдныя, усе італьянскія ўспаміны неяк адразу ж дома перамешваюцца, робяцца змрочнымі, ім нельга давяраць.

Яшчэ ў тую хвілю, калі мы заязджаем у чорную дзірку вакзала ў Брэшыі, дзе стаіць гэткі людскі лямант, што здаецца, нібыта гарыць зямля,— яшчэ тады мы сур'ёзна заклікаем адно аднаго: што б ні здарылася, мы павінны трымацца разам. Ці не едзем мы сюды з пэўнай варожасцю?

Мы выходзім з вагонаў; каламажка, што ледзьве трымаецца на колах, прымае нас да сябе; рамізнік у вельмі добрым гуморы; праз амаль пустыя вулачкі мы едзем на камітэцкі пляц, дзе знікае, як быццам бы яе і не было, наша ўнутраная азлобленасць; мы даведваемся пра ўсё, што нам трэба. Месца начлегу, куды нас адпраўляюць, здаецца нам на першы погляд самым брудным з тых, што мы калі-небудзь бачылі, але гэта ўжо нас залішне не злуе. Бруд, які ўжо так ці інакш ёсць, пра які болей не ідзе гаворкі; бруд, які болей не мяняецца, які зрабіўся дамашнім, які робіць чалавечае жыццё пэўным чынам больш трывалым і больш зямным; бруд, з якога да нас спяшаецца наш гаспадар — горды сам перад сабою, пакорлівы перад намі, які ўвесь час дакранаецца да локцяў; з рукамі (кожны палец — гэта камплімент), што пакідаюць на яго твары новыя і новыя цені, з суцэльнымі рухамі цела, якія мы пазней на аэрадроме пазнаем, напрыклад, па Габрыеле д'Анунцыа; хто, трэба спытацца, меў бы на душы штосьці супраць гэтага бруду?

Аэрадром знаходзіцца ў Мантэк яры; мясцовай вузкакалейкай, што вядзе ў Мантую, да яго можна дабрацца за няпоўную гадзіну. Гэтая вузкакалейка заняла сваё месца на агульнай праселачнай дарозе, па якой яе цягнікі сціпла рухаюцца, не вышэй і не ніжэй за іншы транспарт, паміж веласіпедыстамі, якія з амаль заплюшчанымі вачыма пагружаюцца ў дарожны пыл, паміж цалкам непрыдатных да перавозак каламажак усёй правінцыі пасажыры ўспрымаюць, колькі шмат іх трэба, а яны, нягледзячы на ўсё, яшчэ хуткія: таго немагчыма зразумець — і, часам, паміж небяспечных нярэдка аўтамабіляў, якія выпушчаныя на волю, хочуць літаральна імгненна паперакульвацца з іх сігналамі, якія на хуткасці робяцца зусім аднастайнымі.

Бывае, што нехта губляе надзею патрапіць гэтым дабітым цягніком на cirquito, канчаткова і беспаваротна. Але навокал людзі смяюцца, а людзі, што стаяць справа і злева, смяюцца проста ў цягнік. Я стаю на платформе, прыціснуты да чалавека-велікана, які, расставіўшы ногі, стаіць на буферах двух вагонаў пад душам з сажы ды пылу, што сыплюцца з вагонных столяў пры іх пагойдванні. Два разы цягнік спыняецца, каб прапусціць сустрэчны цягнік,— гэтак цярпліва і доўга, як быццам бы чакаючы адно выпадковай сустрэчы. Міма павольна праплывае некалькі вёсак; дзікія плакаты з апошняй аўтамабільнай імпрэзы мільгаюць сям-там на мурах; уся расліннасць па баках дарогі непазнавальная пад масляністай афарбоўкай з белага пылу.

Не здолеўшы ўжо рухацца далей, цягнік спыняецца канчаткова. Адначасна тармозіць цуг аўтамабіляў; праз пыл, што ўздымаецца ўгору, відно недалёка навокал, як развяваецца шмат маленькіх сцягоў; яшчэ нас затрымлівае статак кароў, які без парадку і супыну, накульгваючы на ўзгорыстай зямлі, літаральна ляціць на спыненыя аўтамабілі.

Мы прыехалі. Перад аэрадромам знаходзіцца яшчэ вялікі пляц з падазронымі драўлянымі дамкамі, на якіх мы чакалі ўбачыць іншыя надпісы, чым: «Гараж», «Буфет Grand International» і гэтак далей. Страшныя, растлусцелыя ў сваіх клетках жабракі працягваюць да нас рукі, упоперак дарогі; у спешцы спрабуем праз іх пераскочыць. Мы абганяем мноства людзей, а шмат хто абганяе нас. Мы паглядаем у паветра, дзеля якога ж тут усё і завязалася. Дзякуй Богу, яшчэ ніхто не лятае! Мы не ўхіляемся, але ніхто на нас не наязджае. Паміж сотняў павозак і за імі, насустрач нам скача італьянская кавалерыя. Парадак і няшчасныя выпадкі, здаецца, аднолькава немагчымыя.

Аднаго разу ў Брэшыі позна вечарам мы хацелі хутка трапіць на пэўную вулачку, што была, паводле нашых меркаванняў, у горадзе досыць аддаленая. Рамізнік патрабуе тры ліры, мы прапануем дзве. Рамізнік адмаўляецца ехаць і толькі па-сяброўску бярэцца распавесці нам якраз пра жахлівую адлегласць да тае вулачкі. Мы пачынаем саромецца нашай прапановы. Добра, няхай будуць тры ліры. Мы залазім у каламажку, тры павароты на кароткіх вулачках — і мы ўжо там, куды хацелі дабрацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x