Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што праўда, ён быў перашкодай невялікай — перашкодай, якая рабілася ўсё меншай ды меншай. Усе прызвычаіліся да тае асаблівасці, што ў цяперашнія часы існуе жаданне звярнуць увагу на галадамора і, прызвычаіўшыся, вынеслі яму прысуд. Ён мог сабе галадаць колькі захоча, і ён рабіў гэта, але нішто болей не магло яго ўратаваць: усе праходзілі міма. Паспрабуй вытлумачыць каму-небудзь майстэрства галадання! Хто гэтага не адчувае, таму давесці тое немагчыма. Прыгожыя надпісы зрабіліся брудныя і нечытэльныя; іх зрывалі, і нікому не прыходзіла ў галаву іх замяняць на іншыя; шыльдачка з лічбаю праведзеных дзён галадання, што напачатку рупна мянялася штодня, ужо даўно заставалася адна і тая самая, бо пасля першых тыдняў цыркавым служкам надакучыла нават гэтая невялікая праца; і гэтак вось галадамор хоць і галадаў далей, гэтак як ён марыў даўней, і тое яму ўдавалася рабіць без вялікіх цяжкасцей — менавіта гэта ён колісь і прадказваў,— але ніхто тых дзён не лічыў; ніхто, нават сам галадамор, не ведаў, які ўжо быў яго рэкордны вынік, — і на сэрцы ў яго было цяжка. I вось калі аднаго разу нейкі басяк-валацуга спыніўся каля клеткі, павесяліўся ад убачанай старой лічбы і загаварыў пра ашуканства, то гэта была ў тым сэнсе самая дурная хлусня, якую толькі маглі вынайсці абыякавасць ды прыроджаная зласлівасць, бо не галадамор жа займаўся ашуканствам — ён працаваў сумленна,— а свет ашукваў яго на ягоную заработную плату.

Але зноў прамінула многа дзён, і прыйшоў канец нават гэтаму. Аднаго разу нейкі наглядчык заўважыў клетку і спытаўся ў служак, навошта тут без усялякае карысці пакінулі клетку, якая яшчэ можа знайсці добры ўжытак, хоць у ёй цяпер адна гнілая салома. Ніхто не ведаў, што адказаць, аж пакуль нехта, дзякуючы шыльдачцы з лічбамі, не ўзгадаў пра галадамора. Тут пачалі прутамі раскопваць салому і ў ёй знайшлі галадамора. «Ты ўсё яшчэ галадаеш? — спытаў наглядчык.— Калі ты, урэшце, перастанеш?» — «Даруйце мне ўсе...» — прашаптаў галадамор, але толькі наглядчык, які трымаў вуха каля кратаў, зразумеў яго. «Вядома ж,— сказаў наглядчык і прыклаў сабе палец да лба, каб гэткім чынам прасігналізаваць персаналу пра галадамораў стан,— мы табе даруем».— «Я ўвесь час хацеў, каб вы захапляліся маім галаданнем»,— прамовіў галадамор. «Мы і захапляемся»,— адказаў спагадліва наглядчык. «Але вы не павінны захапляцца гэтым»,— сказаў галадамор. «Добра, раз так, дык мы і не захапляемся,— пагадзіўся наглядчык,— але чаму ж нам гэтым не захапляцца?» — «Бо я мушу галадаць, а іначай проста не магу»,— адказаў галадамор. «Ну, паглядзі ж ты,— прамовіў наглядчык,— а чаму ж ты не можаш іначай?» — «Бо я,— адказаў галадамор, потым крыху падняў маленькую галаву і загаварыў выстаўленымі, нібы для пацалунка, вуснамі проста ў вуха наглядчыку, каб той нічога не прапусціў — ...бо я не мог знайсці стравы, якая мне была б смачная. Калі б я яе знайшоў, павер, я не дамагаўся б сенсацыі, а наеўся б гэтак, як ты ды іншыя». Гэта былі апошнія словы, але ў ягоных пагаслых вачах усё яшчэ можна было прачытаць цвёрдую, хоць і пазбаўленую ўжо гордасці перакананасць, што ён галадае і надалей.

«Ну, а цяпер навядзіце парадак!» — сказаў наглядчык, і галадамора пахавалі разам з саломаю. А ў ягоную клетку запусцілі маладую пантэру. Нават для самых тупых было адчувальнай палёгкай, калі яны бачылі ў даўно пустой ужо клетцы гэтую дзікую жывёліну, як яна кідаецца туды і сюды. Пантэры хапала ўсяго. Харчаванне, што ёй было да смаку, прыносілі без доўгага роздуму наглядчыкі; ёй, здавалася, не хацелася нават свабоды; гэтае шляхетнае цела, аснашчанае ўсім, што трэба, у такой колькасці і памерах, што ледзь не лопалася шкура, здавалася, паўсюды насіла з сабою і свабоду, што знаходзілася быццам бы недзе ў ейных зубах; і радасць жыцця шугала з пашчы пантэры гэткім жарам, што гледачам было нялёгка трываць і супрацьстаяць яму. Але яны перамагалі сябе, цесна абступалі клетку і не хацелі ад яе адыходзіць.

1922

З ТВОРАЎ, АПУБЛІКАВАНЫХ У ПЕРЫЁДЫЦЫ

I НЕ ЎКЛЮЧАНЫХ У ЗБОРНІКІ

АЭРАПЛАНЫ Ў БРЭШЫІ

Гарадская газета «Сэнтынэла Брэш'яна» ад 9 верасня 1909 года паведамляе і шчаслівая з тае нагоды, што:

«У нас у Брэшыі збіраецца маса людзей, якой не было ніколі раней — нават з часоў вялікіх гонак аўтамабіляў; прыезджыя з Венецыі, Лігурыі, П’емонта, Тасканы, Рыма, ды аж да Неапаля, важнае спадарства з Францыі, Англіі, Амерыкі — усе таўкуцца на нашых плошчах, у нашых гатэлях, ва ўсіх кутках прыватных кватэр: усе цэны выдатна растуць; транспартных сродкаў не хапае на тое, каб даставіць гэтую масу на cirquito aereo [ 1 1 Cirquito aereo (італ.) — авіяцыйная пляцоўка. ]; рэстараны, што на аэрадроме, могуць цудоўна абслужыць дзве тысячы чалавек, але многім тысячам яны вымушаныя адмовіць, каб абараняць малыя буфеты, патрэбныя войскі; на танных месцах штодня стаіць па пяцьдзесят тысяч чалавек».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x