Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтак ён жыў шмат гадоў, з малымі рэгулярнымі перыядамі адпачынку, ва ўдаваным бляску, шанаваны светам, але, нягледзячы на гэта, найчасцей у змрочным настроі, яшчэ тым болей змрочным, што ніхто не ўмеў яго ўспрымаць сур'ёзна. Чым можна было яго суцешыць? Чаго ён мог яшчэ сабе жадаць? А калі часам знаходзілася добрая душа, якая спагадала яму і хацела растлумачыць, што прычынай яго засмучэнняў, мажліва, было галаданне, дык, і асабліва ў часе працяглай галадоўкі, магло здарыцца так, што галадамор адказваў выбухам раз’юшанасці і, выклікаючы ва ўсіх жах, пачынаў, нібы звер, трэсці кратамі клеткі. Але на такія выпадкі імпрэсарыо меў сродак пакарання, ужываны ім з ахвотаю. Ён прабачаў за ўсё галадамору перад сабранай публікай і дадаваў, што толькі выкліканая голадам, і ў прынцыпе сытым людзям не зразумелая, узбуджальнасць можа апраўдаць галадаморавы паводзіны; а потым, у сувязі з гэтым, пераходзіў да сцвярджэння галадамора, тлумачанага гэткім самым чынам, нібыта ён мог бы галадаць яшчэ куды даўжэй, чым цяпер; ён хваліў высокія памкненні, добрую волю, вялікую самаахвярнасць, якія, вядома, былі ў гэтым сцвярджэнні, але спрабаваў потым досыць прымітыўным спосабам абвергнуць тое сцвярджэнне, паказваючы фатаграфіі, што адначасова былі ў продажы, бо на фотакартках можна было ўбачыць галадамора на саракавы дзень галадання, у ложку, выпетранага, ледзь жывога ад схуднення. Гэтага, добра вядомага галадамору, перакручвання праўды, якое, аднак, зноў і зноў кроіла яму сэрца, было яму зашмат. Тое, што было вынікам дачаснага спынення галадання, паказвалася тут у якасці прычыны! Змагацца з гэтай дурнотай, з гэтым светам дурноты было проста немажліва. Усё яшчэ верачы ў добрае, ён прагна прыслухоўваўся каля кратаў клеткі да таго, што гаварыў імпрэсарыо, але калі з'яўляліся фатаграфіі, ён адпускаў краты і, уздыхнуўшы, валіўся назад, у салому, а супакоеная публіка магла зноў падыходзіць і разглядаць яго.

Калі сведкі гэткіх сцэн вярталіся да іх у думках праз пару гадоў, яны часцяком не разумелі саміх сябе. Бо тым часам надышоў згаданы ўжо пералом; гэта адбылося амаль што раптоўна і магло мець глыбейшыя прычыны, але каму ж была справа да таго, каб іх вышукваць; ва ўсякім разе, аднойчы распешчанага галадамора пакінуў натоўп, які шукаў сабе забаў і пачаў хадзіць на іншыя паказы ды спектаклі. Яшчэ раз імпрэсарыо паімчаўся з ім праз палову Еўропы, каб паглядзець, ці дзе-небудзь не засталося ранейшае цікавасці; усё марна; быццам бы ў выніку патаемнай змовы паўсюдна ўзнікла нежаданне глядзець на паказы-галаданні. Натуральна, што ў сапраўднасці гэта не магло ўзнікнуць гэтак раптоўна, і цяпер запознена прыгадваліся пэўныя сімптомы, якія ў свой час у эйфарыі поспехаў належным чынам не браліся пад увагу і змагацца з якімі цяпер ужо было запозна. Хоць было зразумела, што калі-небудзь час галаданняў надыдзе зноў, але тым, хто жыве, усцешыцца тут не было чым. Што павінен быў зараз рабіць галадамор? Той, у гонар якога трыумфавалі тысячы, не мог паказвацца ў будках на маленькіх кірмашах, а каб набыць іншую прафесію, галадамор быў не толькі занадта стары, але, найперш, занадта фанатычна адданы галаданню. Гэтак ён развітаўся з імпрэсарыо, таварышам бяспрыкладнай кар'еры, і пайшоў на кантракт з вялікім цыркам; каб паберагчы свае ўражлівыя нервы, ён нават не паглядзеў на ўмовы кантракта.

Вялікі цырк, са сваёй незлічонай колькасцю людзей, што ўзаемна дапаўняюць і замяняюць адно аднаго, з безліччу розных жывёл і прылад, можа ў кожную хвілю патрабаваць кожнага артыста — таксама галадамора,— натуральна, што пры адпаведных сціплых прэтэнзіях; а, зрэшты, у гэтым канкрэтным выпадку на кантракт бралі не толькі самаго галадамора, але і яго слыннае імя; ну, і нават пры асаблівай якасці гэтага мастацтва, якое не паніжала свайго ўзроўню з узростам, нельга было нават сказаць, што акцер, які адслужыў сваё і не можа болей дасягнуць вяршыняў свайго ўмельства, хацеў бы схавацца на спакойнай пасадзе ў цырку; наадварот, галадамор запэўніў, што ён — і гэта было зусім праўдападобна — умее галадаць, як і даўней; ён нават сцвярджаў, што, калі яму будзе дазволена,— а такія абяцанні яму далі адразу,— ён якраз толькі цяпер па-сапраўднаму здзівіць свет; гэтае сцвярджэнне, зрэшты, калі браць пад увагу пануючыя ў той час настроі, пра што галадамор у запале легка забываўся, выклікалі ў спецыялістаў адно ўсмешку.

Па сутнасці, аднак, і галадамор не страціў адчування рэчаіснасці ды палічыў цалкам натуральным тое, што клетку з ім не паставілі пасярэдзіне манежа як галоўны нумар праграмы, а размясцілі звонку, зрэшты, у добра даступным для ўсіх месцы, непадалёк ад стайняў. Вялікія, у яркіх колерах абмаляваныя надпісы абрамлялі клетку, абвяшчаючы пра тое, што там можна ўбачыць. I калі ў перапынках асноўнага паказу публіка ціснулася да стайняў, каб паглядзець на жывел, амаль немагчыма было абмінуць, не ўбачыць галадамора, не затрымацца на хвіліну ля яго; каля ягонай клеткі затрымліваліся б і даўжэй, калі б тыя, што ціснулі ззаду ў цесным праходзе, не разумеючы прычыны гэтай затрымкі на дарозе да жаданай стайні, не перашкаджалі больш працягламу і спакайнейшаму назіранню. У гэтым была і прычына, з якой галадамор дрыжаў перад тымі наведваннямі, якіх ён жа і прагнуў як мэты свайго жыцця. Напачатку ён ледзьве мог дачакацца антракту, у захапленні паказваўся перад натоўпам, што ціснуўся да ягонай клеткі, аж пакуль занадта хутка — нават самы ўпарты, амаль свядомы самападман не мог супрацьстаяць уласнаму рэальнаму досведу,— пакуль ён хутка не пераканаўся, што ў натоўпе, паводле намераў, былі амаль выключна тыя, хто збіраўся наведаць стайню. I гэты выгляд здалёку быў яшчэ самы што ні ёсць прыгожы. Бо калі ўжо да галадамора праціскаліся наведнікі, вакол яго адразу ж пачыналіся крыкі і лаянка груп, што ўтвараліся нанова; тых, якія — ад іх ён меў больш непрыемнае ўражанне — хацелі яго лепей разгледзець, не з разуменнем, а дзеля капрызу і праз сваю ўпартасць; і тых другіх, што перадусім хацелі прабрацца да стайні. Але калі вялікая таўханіна сканчвалася, тады прыходзілі тыя, хто спазніўся: ім, уласна, ужо ніхто не перашкаджаў затрымлівацца, колькі яны хацелі; яны праходзілі, робячы вялікія крокі, паўз яго, амаль не гледзячы па баках, каб паспець да жывёл. І не надта часта надараўся шчаслівы выпадак, што прыходзіў бацька сям'і са сваімі дзецьмі, паказваў пальцам на галадамора, падрабязна тлумачачы, што тут да чаго; апавядаў пра даўнія гады, калі ён сам браў удзел у падобных, але непараўнальна грандыёзнейшых спектаклях; і тады дзеці, хоць яшчэ нічога не разумеючы з прычыны недастатковай падрыхтоўкі школай і жыццём — што было ім галаданне? — але ўсё-такі выдавалі ў бляску сваіх дапытлівых вачэй штосьці з новых, наступных, больш міласэрных часоў. А мажліва — часам гаварыў сам сабе галадамор,— усё крыху было б лепш, калі б яго размясцілі не гэтак блізка каля стайняў. Праз гэта людзям была дадзеная магчымасць занадта лёгка рабіць выбар, не кажучы ўжо аб тым, што дух, што ішоў ад стайні, неспакойныя паводзіны жывёл уначы, пераносы побач з клеткай кавалкаў сырога мяса для драпежнікаў, крыкі ў час кармленняў моцна яму дакучалі і ўвесь час уздзейнічалі на яго прыгнятальна. Але ён не наважваўся звяртацца са скаргамі ў дырэкцыю: усё ж такі дзякуючы жывёлам ён меў безліч наведнікаў, сярод якіх калі-нікалі мог знаходзіцца і нехта, прызначаны асабіста для яго; і хто ведае, куды б яго запраторылі, калі б ён пажадаў нагадаць пра сваё існаванне і тым самым, таксама пра тое, што ён, калі выказацца дакладна, быў адно перашкодаю на дарозе да стайняў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x