Франц Кафка - Прысуд
Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Прысуд
- Автор:
- Издательство:Мастацкая літаратура
- Жанр:
- Год:1996
- Город:Мінск
- ISBN:5-340-01368-5
- Рейтинг книги:3 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 60
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
1921/22
ГАЛАДАМОР
У апошнія дзесяцігоддзі цікавасць да галадамораў моцна паменшала. Калі раней наладжванне гэтага кшталту паказаў за свой кошт добра акуплялася, цяпер гэта зрабілася зусім немажлівым. Былі іншыя часіны. Тады галадаморам займаўся ўвесь горад; кожны новы дзень голаду падвышаў зацікаўленасць; кожны хацеў убачыць галадамора хоць бы раз штодня; пазней з'яўляліся абаненты, якія цэлымі днямі сядзелі перад маленькай клеткай з кратамі; паказы адбываліся таксама ўначы, дзеля мацнейшага ўражання — пры святле паходні; у пагодныя дні клетку выносілі на двор і тады галадамора паказвалі найперш дзецям; у той час як для дарослых ён часта ўяўляў сабою не больш чым забаву, у якой яны бралі ўдзел, бо гэткая была мода, дык дзеці, здзіўляючыся, з разяўленымі ратамі, трымаючы дзеля бяспекі адно аднаго за рукі, глядзелі, як ён, бледны, у чорным трыко, з рэбрамі, што моцна выпіналіся, пагарджаючы нават крэслам, сядзеў на раскіданай саломе і, часам ветліва кланяючыся, з вымушанай усмешкай адказваў на пытанні, выстаўляў таксама руку да пляча цераз краты, каб можна было навобмацак адчуць ягоную хударлявасць; але пасля ён зноўку зусім замыкаўся ў сабе, не турбаваўся ні пра кога, не зважаў нават на гэткае важнае для яго біццё гадзінніка, які быў адзінай мэбляй у клетцы, а толькі глядзеў перад сабою амаль заплюшчанымі вачыма і час ад часу трохі адпіваў вады з маленечкай шклянкі, каб толькі памачыць сабе губы.
Апроч гледачоў, што ўвесь час мяняліся, тут былі таксама пастаянныя, абраныя публікай, наглядчыкі, паводле дзіўнага збегу акалічнасцей — звычайна разнікі, якія, заўсёды трое адначасова, мелі заданне пільнаваць галадамора ўдзень і ўначы, каб ён нейкім патаемным спосабам не пад'еў. Але гэта была проста фармальнасць, прыдуманая дзеля супакаення масаў, бо далучаныя да таямніцы добра бачылі, што ў час галадання галадамор ні пры якіх абставінах, нават пад прымусам, не з’еў бы ні крошкі: павага да свайго мастацтва забараняла яму рабіць гэта. Вядома, не кожны наглядчык мог тое ўцяміць; часам знаходзіліся начныя групы нагляду, якія адбывалі варту надта нядбайна, наўмысна сядалі разам у аддаленым куце за карты, заглыбляючыся ў гульню так, каб, відавочна, даць магчымасць галадамору крыху падсілкавацца з нейкіх патаемных прыпасаў, што, на іх думку, павінны былі існаваць. Ні ад чаго галадамору не было гэтак прыкра, як ад такіх наглядчыкаў; яны даводзілі яго да роспачы, рабілі галаданне вельмі цяжкім для яго; здаралася, ён пераадольваў сваю слабіну і ў часе гэткага нагляду спяваў так доўга, пакуль мог вытрываць, дэманструючы тым людзям, як несправядліва яны яго падазраюць. Але гэта мала дапамагала, яны толькі дзівіліся з ягонага спрыту, што ён, нават спяваючы, мог есці. Набагата прыемнейшыя былі яму наглядчыкі, што сядалі каля самай клеткі і, не задавальняючыся цьмяным начным асвятленнем залы, настаўлялі на яго электрычныя кішэнныя ліхтарыкі, якія ім выдаваў імпрэсарыо. Яркае святло зусім яму не перашкаджала, бо спаць ён наогул не мог, а трошкі падрамаць — такая магчымасць у яго была заўсёды: пры любым асвятленні і ў любы час, таксама ў перапоўненай шумнай зале. Ён заўсёды быў гатовы з вялікай ахвотаю правесці з гэткімі наглядчыкамі цэлую ноч без сну; ён быў гатовы з імі жартаваць, расказваць гісторыі са свайго вандроўнага жыцця, потым слухаць іхнія аповеды — усё што заўгодна, каб толькі не даваць ім заснуць, каб увесь час магчы дэманстраваць ім, што ў ягонай клетцы ніякай ежы няма і што ён галадае так, як не здолеў бы ніхто з іх. Але самы шчаслівы ён быў тады, калі надыходзіла раніца і ім за ягоны кошт прыносілі шчодры сняданак, на які гэтыя людзі накідаліся з апетытам здаровых мужчын, што правялі без сну ўтомна-цяжкую ноч. Што праўда, былі людзі, якія нават у гэтым сняданку хацелі бачыць некарэктны сродак уплыву на наглядчыкаў, але гэта было ўжо занадта, і калі ў іх пыталіся, ці згодныя яны дзяжурыць усю ноч без наступнага снедання — а толькі дзеля справы,— дык яны адмаўляліся, застаючыся, аднак, са сваімі падазрэннямі.
Падазрэнні тыя належалі, зрэшты, да падазрэнняў, якія ўвогуле немажліва адлучыць ад самога галадання. Бо ніхто ж не быў у стане праводзіць каля галадамора ўсе дні і ўсе ночы, без пярэрвы, у якасці наглядчыкаў; значыць, ніхто не мог пацвердзіць з уласнага досведу, ці напраўду галаданне было бесперапыннае і бездакорнае; толькі сам галадамор мог ведаць гэта, толькі ён мог быць адначасна і сведкам, зусім задаволеным сваім галаданнем. Ён, аднак,— зноў-такі з іншай прычыны,— ніколі не быў задаволены; мажліва, што зусім і не ў выніку галадання ён схуднеў так, што пэўныя людзі, на свой жаль, мусілі трымацца падалей ад гэтага паказу, бо не маглі трываць ягонага выгляду — можа, ён так схуднеў ад незадаволенасці самім сабою. Бо ён жа адзін ведаў — і, апроч яго, таго не ведаў нават ніхто з далучаных да таямніцы,— як лёгка было галадаць. Гэта была самая лёгкая рэч на свеце. I ён таксама гэтага не хаваў, але яму не верылі, а, у самым лепшым выпадку, лічылі яго чалавекам сціплым, ды найчасцей прагным да самарэкламы, а то і проста ашуканцам, якому галаданне ідзе лёгка, бо ён здолеў яго сабе гэткім зрабіць, і які мае яшчэ нахабства напалову прызнаваць гэта. Усё тое ён мусіў трываць і з цягам часу да ўсяго прывык; але заўсёды знутры яго грызла незадаволенасць і яшчэ ні разу, пасля нейкага перыяду галадання — гэтае сведчанне трэба яму прад'явіць — ён добраахвотна не выходзіў з клеткі. За самы вялікі час галадання імпрэсарыо вызначыў сорак дзен і даўжэй ніколі галадаць яму не дазваляў, нават у сталіцах свету,— і правільна рабіў. Як паказваў досвед, прыкладна сорак дзен, больш ці менш, магчыма, з дапамогай паступовага ўзмацнення рэкламнай кампаніі ўсё болей узбуджаць цікавасць горада; пасля, аднак, публіка заўсёды падводзіла, заўважалася значнае змяншэнне колькасці наведнікаў; натуральна, з гэтага пункту погляду існавала невялікая розніца паміж асобнымі гарадамі і краінамі, але за правіла лічыліся сорак дзен — як найдаўжэйшы тэрмін. Гэткім чынам, потым, на саракавы дзень, адчыняліся дзверы аздобленай кветкамі клеткі, натхненая публіка запаўняла амфітэатр, граў вайсковы аркестр, два лекары заходзілі ў клетку, каб зрабіць у галадамора неабходныя замеры; праз мегафон зале паведамляліся вынікі, і, на заканчэнне, выходзілі дзве дамы, усцешаныя тым, што жэрабя выбрала якраз іх, і хацелі вывесці галадамора з клеткі, сысці на некалькі прыступак уніз — туды, дзе на маленькім століку стаяў старанна падабраны, згодна з рэкамендацыямі для хворых, абед. I ў гэтай хвілі галадамор заўсёды пачынаў бараніцца. Хоць ён яшчэ і клаў добраахвотна свае кашчавыя рукі ў прыязна працягнутыя яму насустрач далоні нахіленых у ягоны бок дам, але ўставаць ён не жадаў. Чаму перапыняцца якраз цяпер, пасля сарака дзен? Ён вытрымаў бы гэта яшчэ доўга, бясконца доўга; чаму перапыняцца якраз цяпер, калі яму галадалася найлепей, хоць, уласна, найлепей дагэтуль яму яшчэ і не галадалася? Чаму яго хацелі гвалтам пазбавіць славы найлепшага галадамора ўсіх часоў, якім ён, відаць, ужо быў; а таксама пазбавіць магчымасці пераўзысці самога сябе аж да неспасцігальных вяршыняў, бо для сваіх здольнасцей галадаць ён не адчуваў ніякіх межаў? Чаму гэты натоўп, які ўдаваў з сябе захапленне ім, меў так мала цярплівасці ў дачыненні да яго; калі ён вытрымліваў далейшае галаданне, дык чаму яны не маглі вытрымаць? Ён таксама быў змораны, сядзеў сабе, добра ўладзіўшыся ў саломе, а зараз мусіў выпроствацца на ўвесь свой рост і ісці да яды, сама думка пра якую выклікала ў ім млосць, і ён з цяжкасцю падаўляў яе ў сабе, толькі зважаючы на прысутнасць дам. I ён уздымаў позірк угору, глядзеў у вочы гэткім на выгляд дружалюбным, але ў сапраўднасці такім жорсткім, дамам і трос галавою, занадта цяжкаю — як на такую слабую шыю. Але потым адбывалася тое, што адбывалася заўсёды. Прыходзіў імпрэсарыо, моўчкі ўздымаў — музыка заглушыла б любыя словы — рукі над галадаморам, быццам бы запрашаючы нябёсы паглядзець на сваё стварэнне, што было тут, на саломе; на свайго, вартага шкадавання, пакутніка, якім галадамор, зрэшты, па сутнасці і быў,— адно што зусім у іншым сэнсе. Імпрэсарыо браў галадамора за тонкую талію, імкнучыся сваёй перабольшанай асцярожлівасцю зрабіць праўдападобным уражанне, з якой далікатнай і крохкай рэччу ён мае тут справу; потым ён перадаваў яго,— незаўважна для іншых вачэй патрасаючы галадаморам, так што ў яго само сабою пачыналі бязладна матляцца ногі і тулава,— тым дамам, якія стаялі ўжо смяртэльна спалатнелыя. Цяпер галадамор дазваляў рабіць з сабою ўсё што заўгодна; галава была апушчаная на грудзі; гэта выглядала, быццам бы ён скруціўся ў клубок і трымае сябе невытлумачальным чынам; цела было зусім выпетранае; ногі, праз інстынкт самазахавання, моцна прыціскаліся адна да аднае ў каленях, але яшчэ шоргалі па зямлі гэтак, быццам бы яна была несапраўдная, а сапраўдную яны толькі шукалі; а ўвесь — зрэшты, невялікі — цяжар цела ляжаў на адной з дам, якая, шукаючы дапамогі, задыханая (гэтак ёй той ганаровы абавязак зусім не ўяўляўся), напачатку выцягвала як найболей уперад шыю, каб абараніць хоць бы твар ад дотыку галадамора; але потым, калі ёй гэта не ўдавалася, а больш шчаслівая кампаньёнка не прыходзіла ёй на дапамогу ды задавольвалася тым, што з дрыжаннем несла галадамораву руку перад сабою, потым тая дама выбухвала плачам сярод захопленага смеху залы, і яе мусіў замяняць служка, які ўжо даўно стаяў побач напагатове. Пасля надыходзіў час яды: імпрэсарыо сілай укладаў галадамору ў рот нешта ад прыгатаванага абеду, калі галадамор знаходзіўся ў падобным да непрытомнасці паўсне; усё гэта адбывалася сярод вясёлай балбатні, якая мела на мэце адвярнуць увагу ад галадаморавага стану; потым яшчэ падымаўся тост у гонар публікі, які галадамор быццам бы нашэптваў імпрэсарыо; аркестр падмацоўваў усё гэта вялікім тушам; людзі пачыналі разыходзіцца, і ніхто не меў права застацца незадаволеным з прычыны ўбачанага — ніхто, толькі сам галадамор, адзін толькі ён.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Прысуд»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.