Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Спакой, які я здабыў сабе ў коле гэтых людзей, стрымліваў мяне найперш ад любых спроб уцячы. Гледзячы на ўсё сённяшнімі вачыма, я не магу падавіць уражанне, быццам бы я тады самае меншае прадчуваў, што знайду пасля нейкае выйсце, калі схачу жыць, але прадчуваў і тое, што гэтага выйсця немагчыма было здабыць праз уцёкі. Цяпер я ўжо і не ведаю, ці былі тыя ўцёкі ўвогуле мажлівыя, але мяркую, што сапраўды: для малпы ўцёкі павінны быць заўсёды мажлівыя. З маімі сённяшнімі зубамі я мушу быць асцярожны, раскусваючы звычайны арэх, але тады з часам мне б, напэўна, удалося прагрызці замок у дзвярах. Я гэтага не зрабіў. А што я мог бы праз гэта здабыць? Варта мне было б толькі высунуць галаву, як мяне б ізноў схапілі і зачынілі ў яшчэ горшай клетцы, або я непрыкметна ўцёк бы да іншых звяроў, напрыклад, да ўдаваў, што былі насупраць мяне, і быў бы задушаны ў іхніх абдоймах, або мне б удалося прабрацца крадком на верхнюю палубу і выскачыць цераз борт, і потым я нейкую хвілю пагайдаўся б на паверхні акіяна і ўтапіўся б. Роспачныя ўчынкі. Гэтак па-чалавечы я не рахаваў, але пад уплывам майго атачэння паводзіў сябе так, як быццам бы напраўду рахаваў.

Я не рахаваў, але назіраў зусім, відаць, спакойна. Бачыў, як гэтыя людзі ходзяць туды-сюды — увесь час тыя самыя твары, тыя самыя рухі; часцяком мне здавалася, што гэта ўвогуле быў адзін чалавек. Гэтак вось той чалавек альбо тыя людзі хадзілі бесперашкодна. I перада мною пачала прабліскваць высокая мэта. Ніхто мне не абяцаў, што, калі я зраблюся гэткі, як яны, клетка адчыніцца. Ніколі не даюцца абяцанні, якіх, на першы погляд, немагчыма выканаць. Але калі штосьці здзяйсняецца, тыя абяцанні потым з’яўляюцца менавіта там, дзе іх раней дарэмна шукалі. Значыцца, у тых людзей не было нічога такога, што моцна б мяне прыцягвала. Быў бы я прыхільнікам вышэйзгаданай свабоды, то я аддаў бы, вядома, перавагу акіяну перад выйсцем, якое прапаноўвалі мне змрочныя позіркі тых людзей. Ва ўсякім разе, аднак, я працяглы час назіраў за імі яшчэ задоўга перад тым, як пачаў думаць пра гэткія рэчы; ды, уласна, тыя нагрувашчаныя адно на адно назіранні і павярнулі мяне ў пэўным накірунку.

Гэта было так лёгка — імітаваць людзей. Пляваць я навучыўся ўжо ў першыя дні. Тады мы плявалі адно аднаму ў твар; розніца была толькі ў тым, што я потым свой твар аблізваў дачыста, а яны не. Піпку неўзабаве я курыў нібы стары; а калі я яшчэ пальцам прыціскаў галоўку піпкі, увесь народ сярэдняй палубы аж заходзіўся ад радасці; вось толькі розніцы паміж пустой і набітай піпкай я доўгі час не разумеў.

Найбольш турбот мне прынесла бутэлька гарэлкі. Я пакутаваў ад яе паху, з усяе сілы спрабаваў сябе прымусіць, але прайшлі тыдні, пакуль я пераадолеў сябе. Цікава, што гэтае ўнутранае змаганне тыя людзі ўспрымалі ўва мне як нешта больш сур’ёзнае, чым усё астатняе. Я не магу адрозніць тых людзей, нават ва ўспамінах; але сярод іх быў адзін, што вяртаўся заўсёды, сам альбо з таварышамі, удзень або ўначы, у самыя розныя гадзіны сутак; ён спыняўся з бутэлькаю насупраць мяне і праводзіў са мною заняткі. Ён мяне не разумеў; хацеў разгадаць загадку майго існавання. Ён павольна адкаркоўваў бутэльку і пасля глядзеў на мяне, спраўджваючы, ці я зразумеў; прызнаюся, што я глядзеў на яго заўжды з дзікай, з таропкай увагаю; ніводзін чалавечы настаўнік не знойдзе гэткага вучня-чалавека на ўсім зямным шары; калі бутэлька была адкаркаваная, ён падносіў яе да рота; я праводзіў яе змесціва позіркам аж да самага горла; ён ківае мне галавой, задаволены мною, і прыкладае бутэльку да губ; я, захоплены тым, што паступова пачынаю разумець усё, з піскам драпаюся па баках і ўверсе, дзе пападзе; ён цешыцца, прыпадае да бутэлькі і робіць глыток; я ў роспачнай нецярплівасці пачынаю рабіць так, як ён, загаджваю сваю клетку, што зноў-такі цешыць яго; і цяпер, адсунуўшы далёка ад сябе бутэльку, а потым падняўшы яе ўгору, ён адным махам выпівае змесціва, адхіліўшыся падкрэслена-павучальна назад. Я, стомлены ад надта вялікай цягі, не магу болей сачыць за ім і застаюся вяла вісець на кратах, у той час як ён заканчвае тэарэтычную лекцыю, гладзячы сябе па жываце і ўсміхаючыся.

Толькі цяпер пачынаюцца практычныя заняткі. Ці я не занадта стомлены тэорыяй? Напэўна, занадта стомлены. Гэта закранае мой лёс. Нягледзячы на гэта, я так, як умею, хапаюся за бутэльку, якую ён мне падае; я адкаркоўваю яе дрыготкімі рукамі; поспех паступова надае мне новыя сілы; я падымаю пляшку і ўжо амаль не адрозніваюся ад майго ўзору; прыстаўляю яе да рота і — адкідаю яе з гідлівасцю; хоць яна пустая і толькі пах напаўняе яе, я шпурляю бутэльку на зямлю. Гэта выклікае смутак у майго настаўніка і большы смутак у мяне самога; ні яго, ні сябе я не змушаю змірыцца з тым, што не магу выдатна гладзіць сябе па жываце і пры гэтым усміхацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x