Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля гэтых стрэлаў я прачнуўся — і вось тут паступова пачынаюцца мае ўласныя ўспаміны — у клетцы на сярэдняй палубе гагенбэкаўскага парахода. Гэта не была клетка з кратаў, якая мае тры сцяны: хутчэй там былі тры сцяны, прымацаваныя да нейкай скрыні, а скрыня ўтварала якраз чацвёртую сцяну. Уся спаруда была занадта нізкая, каб там было магчыма ўстаць ды выпрастацца, і занадта вузкая, каб сесці. Таму я напалову прысядаў з сагнутымі і вечна дрыготкімі каленьмі; і яшчэ я быў павернуты да скрыні тварам, бо напачатку, відаць, нікога не хацеў бачыць і ўвесь час прагнуў заставацца ў цямрэчы, а ззаду прэнты клеткі ўціналіся мне ў цела. Прынята лічыць, што гэткае абыходжанне з дзікімі звярамі ў самы першы перыяд карыснае; і сёння, паводле майго ўласнага досведу, я не магу адмаўляць, што гэта, з чалавечага пункту погляду, так у сапраўднасці і ёсць.

Але тады я пра гэта не думаў. Першы раз у жыцці я знаходзіўся ў тупіковым становішчы; прынамсі, перад сабою я выйсця не бачыў; проста перада мною была скрыня — моцна збітыя, адна з адной, дошкі. Праўда, паміж гэтымі дошкамі была шчыліна; убачыўшы, я прывітаў яе шчаслівым дурнаватым выццём, але праз яе немагчыма было высунуць нават хвост; і, нават ужыўшы ўсю сілу малпы, гэтую шчыліну пашырыць не ўдавалася.

Як мне казалі пазней, я нібыта рабіў вельмі мала шуму, з чаго была зробленая выснова, што я альбо неўзабаве здохну, альбо, калі мне ўдасца перажыць крытычны момант, буду вельмі добра паддавацца дрэсіроўцы. Гэты час я перажыў. Глухаватае ўсхліпванне, балючае вышукванне блох, стомленае лізанне какосавага арэха, стуканне галавою аб сцяну клеткі, высоўванне языка, калі нехта набліжаўся,— вось тое, чым я найперш займаўся ў маім новым жыцці. Ва ўсім гэтым, аднак, адно адчуванне: няма выйсця. Вядома, я не магу сёння чалавечымі словамі апісаць тое, што я тады адчуваў як малпа, і, у выніку, абмалёўваю гэта; але паколькі не магу болей адшукаць старой малпінай праўды, яна, несумненна, знаходзіцца ў тым кірунку, у які імкнецца маё апісанне.

Дагэтуль я меў столькі выйсцяў, а цяпер — аніводнага. Мяне злавілі. Калі б мяне прыкавалі, мая свабода праз гэта не зменшылася б. Чаму так? Паабгрызай сабе пазногці хоць да крыві, а прычыны не знойдзеш. Уцісніся спінаю ў краты, хоць бы яны амаль перацялі цябе напалам, а прычыны не знойдзеш. У мяне не было выйсця, але я павінен быў яго сабе стварыць, бо без яго няможна было жыць. Застаючыся пры гэтай сцяне скрыні, я б непазбежна здох. Але ў Гагенбэка малпаў трымаюць пры сцяне — ну, што ж, я пераставаў быць малпаю. Яснае, прыгожае разуменне, якое павінна было неяк выдумацца брухам, бо малпы ж думаюць брухам.

Баюся, што будзе недакладна зразумета, што я маю на ўвазе пад выйсцем. Я ўжываю гэтае слова ў ягоным самым звычайным і поўным сэнсе. Я наўмысна не гавару: «Свабода». Я не вяду гаворку пра тое вялікае пачуццё ўсебаковай вольнасці. Будучы малпаю, магчыма, я яго зведаў і таксама пазнаёміўся з людзьмі, якія па ім сумуюць. Але што да мяне, дык я не патрабаваў свабоды ні тады, ні сёння. Дарэчы будзе заўважыць: гэтай свабодай людзі занадта часта самі сябе ашукваюць. I таксама, як свабода лічыцца адным з самых узнёслых паняццяў, дык і адпаведны ёй самападман гэтаксама належыць да самых узнёслых. Часцяком, перад выступам, я бачыў у тых вар'етэ якіх-небудзь двух артыстаў — як яны рабілі трукі на трапецыях, высока пад столлю. Яны ўзляталі ўгору, гайдаліся, падскоквалі, кідаліся адзін аднаму на рукі; адзін аднаго падымаў, трымаючы зубамі за валасы. «I гэта таксама чалавечая свабода,— думаў я сам сабе,— гэты апанаваны асобаю рух». О, здзек са святой прыроды! Ніводная пабудова не вытрывала б пад напорам малпінага смеху, калі перад вачыма было гэткае.

Не, свабоды я не хацеў. Адно толькі выйсце: направа, налева, куды заўгодна; у мяне не было іншых патрабаванняў, хай бы нават гэтае выйсце было ілюзіяй; патрабаванне было невялікае, не большая была і ілюзія. Наперад, наперад! Толькі не трэба стаяць з паднятымі рукамі, прыціснуўшыся да сцяны скрыні.

Сёння я выразна бачу: без самага вялікага ўнутранага спакою я ніколі б не выбраўся. I напраўду, за ўсё, што са мною сталася, я ўдзячны, мажліва, спакою, які ў першыя дні ахапіў мяне там, на параходзе. А за спакой, у першую чаргу, я ўдзячны экіпажу парахода.

Нягледзячы на ўсё, гэта добрыя людзі. Яшчэ сёння я ўзгадваю водгулле ад іх цяжкіх крокаў, якія тады адбіваліся рэхам у маім паўсне. Яны мелі звычку брацца за ўсё надзвычай марудна. Калі нехта хацеў працерці сабе вочы, ён узнімаў руку, нібы нейкі вялікі цяжар. Іхнія жарты былі грубыя, але ішлі ад душы. Іхні смех заўсёды перамешваўся з кашлем, што гучаў небяспечна, але не быў пагрозлівы. У роце ў іх заўсёды было нешта, каб сплюнуць, і ім было ўсё роўна, куды сплёўваць. Яны заўсёды скардзіліся, што на іх пераскокваюць мае блохі, але ўсё-такі яны ніколі за гэта на мяне па-сур'ёзнаму не злаваліся, бо ведалі ж, што блохі пачуваюцца ў маёй поўсці вельмі добра і любяць скакаць; з гэтым тыя людзі мірыліся. Калі яны былі вольныя ад службы, дык некаторыя сядалі паўколам каля мяне, амаль не размаўляючы, а толькі абменьваючыся паміж сабою нейкімі гарлавымі выгукамі; яны, расцягнуўшыся на скрынях, палілі піпкі, ляпалі сябе па каленях за найменшым маім рухам; раз-пораз нехта браў у рукі кій і казытаў мяне там, дзе мне было прыемна. Калі б мяне сёння запрасілі падарожнічаць на тым параходзе, я, вядома ж, адхіліў бы гэтую прапанову; але гэтаксама відавочна, што пасля падарожжа на сярэдняй палубе парахода ў мяне засталіся не адны брыдкія ўспаміны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x