Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нарэшце звініць званок каля дзвярэй Вэзэвай канторы, занадта моцна, як на дзвярны званок,— праз увесь горад, да самага неба,— і Вэзэ, рупны начны працаўнік, выходзіць, яшчэ зусім нябачны на гэтай вуліцы, апавяшчаючы пра сябе толькі гэтым званком — ён выходзіць з дому; брук адлічвае яго спакойныя крокі.

Палада высоўваецца далёка з акна; ён не можа дазволіць сабе нешта прапусціць. Спадарыня Вэзэ зачыняе дзверы, супакоеная гучаннем званка; рыпіць яе акно. Шмар, аднак, укленчвае; не маючы ў гэтай хвілі ніякіх іншых слабасцей, ён толькі прыціскаецца далоньмі і тварам да камянёў; калі ўсё дранцвее ад холаду, Шмар пачынае палаць агнём.

Якраз на мяжы дзвюх вуліц Вэзэ спыняецца і адно сваім кійком абапіраецца на брук процілеглага завулка. Нейкае дзівацтва. Яго прывабіла начное неба, цёмны блакіт і золата. Ён машынальна глядзіць на яго, машынальна пагладжвае сабе валасы пад прыўзнятым капелюшом; нішто там не рухаецца так, каб прадказаць яму яго найбліжэйшую будучыню; усё застаецца на сваім бессэнсоўным, неспасціжным месцы. Яно само па сабе разумна — тое, што Вэзэ ідзе далей, але ж ён ідзе проста на Шмараў нож.

«Вэзэ! — крычыць Шмар, стоячы на дыбачках, выцягнуўшы руку і выставіўшы нож вастрыём наперад.— Вэзэ! Дарэмна цябе чакае Юлія!» I ў шыю з правага боку, і ў шыю з левага боку, і трэці раз, глыбока ў жывот, коле Шмар. Водныя пацукі, калі іх працінаюць вастрыём, выдаюць з сябе гукі, падобныя да тых, што пачуліся ад Вэзэ.

«Зроблена! — крычыць Шмар і шпурляе ножык, непатрэбны цяпер скрываўлены баласт, у фасад супрацьлеглага дома.— Мілата забойства! Палёгка, акрыленасць праз праліццё чужой крыві! Вэзэ, стары начны цень, сябар, таварыш па кухлю піва, вось і ты сцякаеш увесь, сочышся ў цёмны вулічны грунт. Чаму ты не проста пухір, напоўнены крывёю: каб я мог на цябе ўсесціся і каб ты бясследна знік? Не ўсё спраўджваецца, не ўсе залатыя мары выспелі, твае цяжкія рэшткі ляжаць вось тут, і ім ужо нічога не зробіць штуршок нагою. Што значыць маўклівае пытанне, якое ты ставіш праз гэта?»

Палада, здушыўшы ў сваім целе ўсю атруту, стаіць у дзвярах дома, якія адчыняюцца сваімі дзвюма палавінкамі. «Шмар! Шмар! Усё заўважана, усё ўбачана». Палада і Шмар вывучаюць адзін аднаго паглядамі. Паладзе ўжо таго досыць, а Шмар не можа спыніцца.

Спадарыня Вэзэ, аточаная з двух бакоў натоўпам людзей, з тварам, што зусім пастарэў ад жаху, спяшаецца сюды. Футра расхінаецца, яна падае на Вэзэ; цела ў начной кашулі належыць яму, футра, што распасціраецца над абаімі, нібы дзірван на магіле, належыць натоўпу.

Шмар, з цяжкасцю душачы ў сабе жаданне званітаваць, утыкаецца ротам у плячо паліцыянта, які жвава вядзе яго прэч.

1917(?)

СОН

Ёзэф К. сніў:

Быў прыгожы дзень, і К. хацеў выйсці на шпацыр. Але не паспеў ён зрабіць і два крокі, як апынуўся на могілках. Там былі надта штучныя, нязручна-павіхлястыя дарожкі, ды ён ляцеў гэткаю дарогаю, нібы яго нёс паток вады, і постаць яго непахісна лунала. Ужо здалёк ён паклаў вока на свежанасыпаны надмагільны курганок, каля якога яму захацелася спыніцца. Гэты курганок амаль што яго заварожваў, і дабрацца да яго, здавалася, ён мог не вельмі скора. Часам, аднак, ён той курганок ледзьве бачыў, бо ён быў затулены сцягамі, палотнішчы якіх развіваліся і моцна лапацелі адно аб адно; сцяганосцаў не было відаць, але стваралася ўражанне, нібыта там пануе нейкая ўрачыстая святочнасць.

Калі яго позірк быў яшчэ скіраваны ўдалеч, ён раптам убачыў каля дарожкі, побач з сабою, ды ўжо амаль у сябе за спінаю, гэткі самы курганок. Ён імкліва скочыў у траву. У той момант, калі ён адштурхоўваўся ад дарожкі, яна памчалася далей, таму ён захістаўся і ўпаў на калені якраз каля самага курганка. Двое мужчын стаялі ззаду за магілаю, трымаючы паміж сабою ў паветры надмагільны камень; як толькі паявіўся К., яны ўваткнулі камень у зямлю, і ён стаяў ужо нібы ўмураваны. Тут жа з кустоў выйшаў трэці чалавек, і К. пазнаў у ім знаёмага мастака. Гэты чалавек меў на сабе адно штаны і дрэнна зашпіленую кашулю, на галаве — аксамітную шапку з брылём, у руцэ — звычайны аловак, якім ён, яшчэ падыходзячы, выпісваў у паветры фігуры.

З гэтым алоўкам мастак цяпер нацэліўся на той самы камень; камень быў надта высокі, і яму зусім не трэба было нагінацца, ды нахіліцца ўперад ён быў змушаны, бо курганок, на які ён не хацеў наступаць, аддзяляў яго ад каменя. Гэтак ён стаяў на дыбачках, абапіраючыся левай рукою аб пляскаты камень. Праз асаблівы спрыт яму ўдавалася простым алоўкам наносіць на камень залатыя літары; ён напісаў: «Тут ляжыць...» Кожная літара атрымлівалася выразная і прыгожая, глыбока ўрэзаная ў чысцюткім золаце ў камень. Напісаўшы тыя два словы, ён азірнуўся на К.; той, прагна чакаючы працягу надпісу, амаль не зважаў на мастака, а ўтаропіўся адно на камень. I праўда, чалавек з алоўкам узяўся пісаць далей, але нічога не выходзіла: нешта яму замінала; ён апусціў аловак і зноў павярнуўся да К. Цяпер К. таксама паглядзеў на мастака і заўважыў, што той быў моцна збянтэжаны, але не хацеў гаварыць чаму. Уся яго ранейшая жвавасць папросту знікла. К. праз гэта таксама збянтэжыўся; яны абмяняліся бездапаможнымі позіркамі; існавала агіднае непаразуменне, якое ніхто не мог развязаць. Тут яшчэ, зусім не ў пару, пачаў званіць у недалёкай каплічцы званочак, але мастак махнуў узнятаю рукою, і званочак сціх. Праз нейкую хвілю ён, аднак, пачаў вызвоньваць ізноў, гэтым разам зусім ціха і без асаблівага ўздзеяння збоку, рэзка абарваўшыся ў канцы; здавалася, што ён проста спраўджваў сваё гучанне. К. вельмі засмуціўся з прычыны таго становішча, у якім апынуўся мастак, і заплакаў; ён яшчэ доўга ўсхліпваў, апусціўшы вочы ў выцягнутыя наперад далоні. Мастак вычакаў, пакуль К. супакоіцца, і нарэшце — бо не меў іншага выйсця — наважыўся пісаць далей. Першая маленькая рыска, якую ён вывеў, была для К. збавеннем; але мастак, відавочна, рабіў гэтак, пераадольваючы сябе; і літары не былі ўжо гэткія прыгожыя: здаецца, перш за ўсё бракавала золата; блякла і няроўна выглядалі далейшыя літары; толькі адна з іх, самая першая, атрымалася надта вялікая; гэта было Ё, ужо амаль дамаляванае да канца — і тут мастак раз'юшана тупнуў нагой па курганку,— гэтак моцна, што з-пад яго бота пырснула зямля. Нарэшце К. яго зразумеў; адгаворваць часу ў яго ўжо не было; з усяе сілы ён уцяўся пальцамі ў рыхлую зямлю, якая паддавалася амаль без супраціўлення; здавалася, што ўсё ўжо як след падрыхтавана; адно дзеля выгляду быў насыпаны тонкі слой зямлі, за якім перад вачыма паўстала вялікая яма са стромымі сценамі; падштурхнуты прыемна-лёгкай плынню ў спіну, К. з'ехаў у яе. I калі яго ўнізе, яшчэ са скіраваным угору позіркам, прыняла непранікальная ўжо глыбіня — тады ўверсе па надмагільным камені прабегла выведзенае літарамі з надзвычайна прыгожымі аздобамі ягонае імя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x