Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зачараваны ўбачаным, ён прачнуўся.

1914/15

ДАКЛАД У АКАДЭМІI

Вельмішаноўныя спадары акадэмікі!

Вы робіце мне вялікі гонар, заклікаючы мяне выступіць перад Акадэміяй з дакладам пра маё мінулае малпы.

На жаль, я не магу задаволіць гэты ваш запыт так, як ён быў сфармуляваны. Амаль што пяць год аддзяляюць мяне ад майго жыцця як малпы — час, мажліва, невялікі ў календары, але бясконца доўгі, калі яго праводзіш, гойсаючы туды і сюды, як я гэта рабіў, сям-там, маючы ў свіце выбітных людзей, добрыя парады, воплескі і аркестравую музыку, але, па сутнасці, зусім адзін, бо ўся світа, каб мець поўнае ўяўленне, трымалася воддаль ад бар'ера. Дасягнуць гэтага было б немагчыма, калі б я ўпарта трымаўся за сваё паходжанне ды ўспаміны маладосці. Якраз адмова ад усялякай упартасці была найвышэйшай запаведдзю, якую я выпрацаваў для сябе; я, вольная малпа, паддаўся гэтаму ярму. Праз гэта, аднак, мае ўспаміны сціраліся ўсё болей і болей. Калі напачатку я мог яшчэ вярнуцца, пры ўмове, што людзі гэтага захацелі б, цераз вялікую браму, якую неба ўтварае над зямлею, дык адначасна з маім прыспешваным пугаю развіццём гэтая брама рабілася ўсё ніжэйшая ды вузейшая; у людскім свеце мне было ўсё лепей і лепей, і я адчуваў сябе ўсё больш знітаваным з ім; шторм, які наляцеў на мяне з маёй мінуўшчыны, сцішваўся; сёння гэта адно невялікі скразняк, што халадзіць мне пяты, дзірка ўдалечыні, праз якую дзьме паветра і праз якую я сам колісь сюды прыбыў, зрабілася гэткай маленькаю, што калі б увогуле мне хапіла сілы і волі пабегчы туды назад, я здзёр бы скуру са свайго цела, хочучы прарвацца праз яе. Шчыра кажучы — хоць я ахвотна ўжываю вобразы для паказу тых рэчаў,— шчыра кажучы, ваша малпіна існаванне, спадарства, калі вы маеце нешта такое ў сваім мінулым, не можа быць ад вас больш адлеглым, чым маё — ад мяне. Яно, аднак, казыча ў пяткі кожнаму, хто ходзіць тут па зямлі: як малому шымпанзэ, гэтак і вялікаму Ахілу.

У самым абмежаваным сэнсе я ўсё-такі магу адказаць на ваш запыт і раблю гэта нават з вялікай радасцю. Першае, чаму я навучыўся, было падаванне рукі; падаванне рукі сведчыць пра шчырасць; хай сабе цяпер, калі я знаходжуся ў росквіце маёй кар’еры, таму першаму падаванню рукі спадарожнічае шчырае слова. Акадэміі яно не прынясе нічога істотнага і застанецца надта далёка ад таго, што ад мяне патрабуецца і чаго я, пры ўсім сваім жаданні, не здолею расказаць, ва ўсякім разе яно пакажа шлях, якім былая малпа прабралася ў людскі свет і сябе там сцвердзіла. Ды я, вядома ж, не наважыўся б расказаць нават пра тое, што будзе, калі б не быў цалкам упэўнены ў сабе і калі б мая пазіцыя на ўсіх вялікіх сцэнах вар'етэ цывілізаванага свету не ўзмацнілася настолькі, што яе немагчыма было пахіснуць.

Паходжу я з Залатога Берага. Пра тое, як мяне там злавілі, я павінен даведвацца з чужых крыніц інфармацыі. «Паляўнічая экспедыцыя фірмы «Гагенбэк» — з яе кіраўніком, дарэчы, з таго часу я апаражніў не адну бутэльку добрага чырвонага віна — залягла аднаго разу напагатове ў прыбярэжным зарасніку, калі я ўвечары ішоў разам з усім статкам на вадапой. Пачуўся залп: дзве кулі трапілі ў аднаго толькі мяне.

Адна трапіла ў шчаку; рана была лёгкая, але на шчацэ ў мяне застаўся вялікі чырвоны шнар без поўсці, праз які я атрымаў брыдкую і зусім-зусім не адпаведную, прыдуманую нейкай малпаю мянушку — Чырвоны Пётра, як быццам бы я толькі гэтым чырвоным шнарам на шчацэ адрозніваўся ад дрэсіраванага малпечага стварэння Пётры, што нядаўна здохла і было там-сям вядомае. Ну, пра гэта так, між іншым.

Другая куля трапіла ніжэй сцягна. Гэта была цяжкая рана, і яна вінаватая ў тым, што я і сёння накульгваю. Апошнім часам я чытаў у артыкуле аднаго з дзесятка тысяч тых сабак-ганчакоў, што выпушчаныя супраць мяне ў газетах, быццам бы мая малпечая натура яшчэ не зусім падаўленая; а доказам гэтага нібыта ёсць факт, што калі прыходзяць наведнікі, я з асаблівай ахвотаю сцягваю з сябе нагавіцы, каб прадэманстраваць той след ад кулі. Трэба было гэтаму фацэту адзін за адным паадстрэльваць усе пальцы на руцэ, якою ён гэта напісаў. Што да мяне, дык я змагу здымаць нагавіцы перад кожным, перад кім мне гэта будзе даспадобы; там ніхто нічога болей не ўбачыць, акрамя дагледжанай поўсці і шнара — падбярэм дзеля гэтай канкрэтнай мэты канкрэтнае слова, якое, аднак, не павінна быць кепска зразуметае,— шнара ад падступнага стрэлу. Усё ляжыць як на далоні, няма тут чаго хаваць; калі сцвярджаецца праўда, нават найбуйнейшы мысляр адкідае самыя вытанчаныя манеры. Іншая рэч, калі б той пісака зняў з сябе нагавіцы перад наведнікамі: гэта, відавочна, выглядала б зусім іначай; і тое, што ён гэтага не робіць, можна лічыць прыкметай розуму. Але ж тады няхай ён са сваёй вытанчанай тактоўнасцю пакіне і мяне ў спакоі!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x