Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трэці сын таксама прыгожы; але гэта не тая прыгажосць, што мне падабаецца. Гэта — прыгажосць спевака; дрыготкі рот, мройлівае вока; галава, якая дзеля фону патрабуе драпіроўкі, каб сябе найвыразнейшым чынам паказаць; надмерна выпуклыя грудзі; рукі, што лёгка ўздымаюцца ўгору і яшчэ лягчэй спадаюць уніз; ногі, што крыўляюцца, бо не могуць насіць цела. I, па-за гэтым: тон ягонага голасу не поўны: нейкую хвілю ўводзіць у зман; прымушае знаўцу настаўляць вушы, але вельмі хутка той голас выдыхаецца. I ўсё-такі, беручы ўвогуле, усё заахвочвае да таго, каб выстаўляць гэтага сына напаказ; але я з большай ахвотай трымаю яго ў схованцы; ён сам таксама не навязваецца, але не таму, што ведае свае хібы, а праз сваю сціпласць. I таксама ён пачувае сябе чужаніцам у нашым часе; быццам бы ён сапраўды належыць да нашай сям'і, але, апроч таго, яшчэ і да іншай, якую ён назаўсёды страціў: ён часта бывае невясёлы, і нішто не можа вывесці яго з гэтага стану.

Мой чацвёрты сын, можа, самы таварыскі з усіх. Сапраўднае дзіця свайго часу, ён усім зразумелы і з усімі на агульнай глебе; кожны імкнецца, на знак згоды, кіўнуць яму галавой. Мажліва, праз гэта ўсеагульнае прызнанне надае ягонай натуры пэўную лёгкасць, ягоным рухам — пэўную разняволенасць, ягоным меркаванням — пэўную бестурботнасць. Сёе-тое з ягоных выказванняў людзі з ахвотай паўтаралі б, але толькі сёе-тое, бо, калі паглядзець увогуле, дык ён зноў-такі хварэе на залішнюю легкаважнасць. Ён нібы той скакун, што лёгка адштурхоўваецца, быццам ластаўка ляціць, рассякаючы паветра, але канец палёту мае бязрадасны: прызямляецца ў пыльнай пустэчы як вялікае Нішто.

Вось такія думкі атручваюць мне ўцеху ад выгляду гэтага сына.

Пяты сын мілы і добры; абяцаў нашмат меней, чым атрымалася; быў такі нязначны і непрыкметны, што чалавек у ягонай прысутнасці пачуваў сябе самотна, але ў рэшце рэшт усё-такі заслужыў пэўны аўтарытэт. Калі б у мяне спыталіся, як гэта адбылося, я наўрад ці здолеў бы адказаць. Цнатлівасць, відаць, лягчэй за ўсё прадзіраецца праз шалёны вір складнікаў гэтага свету, а ён якраз і ёсць цнатлівы. Можа, нават занадта. Прызнаюся: мне не па сабе, калі яго хваляць перада мною. Такія пахвалы папросту робяцца нечым занадта лёгкім, калі хваляць кагосьці, хто ў гэткай ступені відавочна заслужыў пахвалы, як мой сын.

Мой шосты сын — прынамсі, як здаецца на першы погляд — мысліць глыбей за ўсіх. Ён схільны да песімізму, але адначасова балбатун. Таму яго нялёгка раскусіць. Калі ён прайграе, яго ахоплівае неадольны смутак; калі дасягае перавагу, бароніць яе балбатнёю. I ўсё ж я не адмаўляю ягонай нейкай самазабыўнай палкасці; у ясны дзень ён часта прабіваецца праз свае думкі, нібы ў сне. Не будучы хворым — здароўе ў яго хутчэй выдатнае,— ён часам хістаецца, асабліва ў прыцемку, але дапамогі не патрабуе, не падае. Можа, у гэтым вінавата яго фізічнае развіццё; ён занадта вялікі, як на свой узрост. Гэта робіць яго непрыгожым у цэлым, нягледзячы на кідкія ў сваёй прыгажосці асобныя часткі цела — напрыклад рукі ды ногі. Непрыгожы, зрэшты, у яго і лоб: нейкі зморшчаны сваёй скураю ды будовай костак.

Сёмы сын належыць мне, мажліва, больш за ўсіх астатніх. Свет не ўмее яго цаніць; ягонага своеасаблівага спосабу жартаваць гэты свет не разумее. Я яго не пераацэньваю: ведаю, што ён не надта значная асоба; і калі б свет не меў іншай віны, апроч тае, што не ўмее як след ацаніць яго, ён быў бы па-ранейшаму бездакорны. Але ў сямейным коле я не здолеў бы абысціся без гэтага сына. Ён прыносіць як непакой, так і глыбокую павагу да традыцыі; і абедзве гэтыя рэчы ён злучае — прынамсі, як я гэта адчуваю — у непарушнае цэлае. Ён, аднак, сам не ведае, што яму з гэтым цэлым рабіць; але гэтая яго здольнасць надае столькі аптымізму, нараджае такія спадзяванні; я хацеў бы, каб ён меў дзяцей і каб ягоныя дзеці мелі дзяцей таксама. На жаль, здаецца, што гэтае жаданне не споўніцца. Задаволены сабою — я яго, папраўдзе, разумею, хоць гэтая яго задаволенасць зусім непажаданая і цалкам ідзе насупор меркаванням і ацэнкам яго атачэння,— ён ходзіць сам сабе па свеце, не забівае сабе галаву дзяўчатамі і, усё адно, заўсёды ёсць і застанецца ў добрым гуморы.

Мой восьмы сын — гэта мой вечны боль, і я не ведаю, у чым тут, уласна кажучы, прычына. Ён глядзіць на мяне чужымі вачыма, хоць я адчуваю сябе ўсё-такі па-бацькоўску цесна прывязаным да яго. Час ужо шмат што паправіў, але раней я часам пачынаў дрыжаць пры адной толькі думцы пра яго. Ён ідзе сваёю дарогай, парваўшы ўсе сувязі са мною; і са сваім цвёрдым чэрапам, са сваім маленькім целам атлета,— толькі ногі хлопчыкам ён меў досыць слабыя, але гэта магло тым часам змяніцца ў лепшы бок,— ён напэўна будзе мець поспех усюды, дзе яму будзе даспадобы. Нярэдка ўва мне ўзнікала жаданне паклікаць яго назад, спытацца, як ён маецца ў сапраўднасці, чаму ён так аддаліўся ад бацькі і якія, уласна кажучы, у яго намеры; але цяпер ён гэтак далёка і гэтулькі ўжо часу прамінула, што няхай яно застанецца так, як ёсць. Чую, што ён, адзіны з усіх маіх сыноў, носіць бараду; як на чалавека з гэткім малым ростам гэта, натуральна, не выглядае прыгожа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x