Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З іншага боку, аднак, не выклікае ніякага сумневу, што, напрыклад, восьмы інжынер непараўнальна больш, чым астатнія, знаходзіцца пры справе. Ён павінен сам да ўсяго дакрануцца, усё памацаць і абстукаць малаточкам, які ён дастае з кішэні, дзе малаток ляжыць увесь час. Сяды-тады ён, нягледзячы на сваю элегантную вопратку, укленчвае проста ў брудзе, абстуквае зямлю пад нагамі, а пасля, на хаду, сцены альбо столь у сябе над галавою. Аднаго разу ён лёг, выцягнуўшыся на ўвесь рост, і ціха там ляжаў; мы ўжо былі падумалі, што здарылася няшчасце; але потым, крыху пайграўшы цягліцамі свайго прыгожага цела, ён рэзка ўстаў. Значыцца, ён зноўку рабіў толькі дослед. Нам здаецца, што мы ўжо ведаем нашую капальню ды яе камяні, але нам незразумела, што гэты інжынер увесь час тут гэтак вывучае.

Дзевяты пхае перад сабою нешта накшталт дзіцячага вазка, у якім ляжаць вымяральныя прылады. Надзвычай каштоўныя прылады, глыбока ўпакаваныя ў вату. Гэты вазок, уласна кажучы, павінен быў бы пхаць служка, але рабіць гэта яму не даверылі; тут патрэбны быў інжынер; ды, як відаць, ён робіць гэта з ахвотаю. Ён, напэўна, тут самы маладзейшы; мажліва, ён не разбіраецца ва ўсіх тых прыладах, але яго позірк увесь час скіраваны на іх; праз гэта для яго ледзь не ўзнікае небяспека ўткнуцца вазком у сцяну.

Але тут ёсць яшчэ адзін інжынер, што ідзе побач з вазком ды засцерагае яго. Гэты, відавочна, дасканала разбіраецца ва ўсёй тэхніцы і выглядае так, што быццам бы ён і ёсць яе сапраўдны захавальнік. Час ад часу, не спыняючы вазка, ён выцягвае з якой-небудзь прылады нейкую частку, аглядае яе, раскручвае або ўкручвае, трасе або пастуквае па ёй, прыстаўляе да вуха або прыслухоўваецца, потым, нарэшце, часцей за ўсё калі вазок спыняецца, з вялікай асцярожнасцю кладзе маленькі, амаль нябачны здалёк прадмет назад, у вазок. У звычках гэтага інжынера ёсць крыху тыранства, але гэтае тыранства — толькі ў імя гэтай тэхнікі. Ужо за дзесяць крокаў ад вазка, падпарадкоўваючыся маўкліваму ўказанню пальцам, мы павінны адыходзіцца ўбок, саступаць дарогу нават там, дзе няма куды саступаць.

За гэтымі двума спадарамі ідзе нічым не заняты служка. Інжынеры — што зусім натуральна для высокаадукаваных людзей — ужо даўно забыліся на ўсялякую пыху; затое служка, здаецца, усю яе сканцэнтраваў у сабе. Адна рука за спінаю, другая пагладжвае залатыя гузікі спераду або абмацвае тонкае сукно ліўрэі; вось гэтак ідучы, ён раздае то налева, то направа кіўкі галавою, быццам бы мы яго павіталі, а ён нам адказвае; альбо нібыта ён мяркуе, што мы павіталіся, але ён са сваёй вышыні не можа таго спраўдзіць. Натуральна, што мы яго і не віталі, ды ягоны пагляд змушае паверыць, што гэта нешта такое надзвычайнае — быць служкам у канцылярыі дырэкцыі капальні. Хоць мы і смяёмся яму ў спіну, але, паколькі нават удар грымотаў не прымусіў бы яго павярнуцца назад, ён усё ж застаецца ў нашым усведамленні як нешта таемна-незразумелае.

Сёння працуецца куды як слабей; занадта вялікі быў перапынак; такі візіт адганяе ўсе думкі аб працы. Занадта яно прываблівае — глядзець у спіны спадарам інжынерам, якія знікаюць у цемры штольні. Ды і нашая змена ўжо хутка заканчваецца: мы не зможам паназіраць за іх вяртаннем.

1917

СУСЕДНЯЯ ВЁСКА

Мой дзядуля любіў гаварыць: «Жыццё наўздзіў кароткае. Цяпер, калі ўспамінаю пра яго, усё сціскаецца ды збягаецца — гэтак, што я, напрыклад, ледзьве магу ўцяміць, як малады чалавек можа наважыцца конна паехаць у суседнюю акругу і не баяцца, што, не беручы нават пад увагу магчымыя нешчаслівыя выпадкі, ужо і часу звычайнага жыцця, якое працякае шчасліва, зусім не хопіць на гэткую паездку вярхом».

ІМПЕРАТАРСКАЕ ПАСЛАННЕ

Імператар — гэтак кажуць — паслаў табе, асобнаму, вартаму жалю падданаму, ценю, які дробязна ўцёк у найдалейшую далеч,— якраз табе са сваёй смяротнай пасцелі імператар накіраваў сваё пасланне. Пасланцу ён загадаў укленчыць каля ложка і прашаптаў сваё пасланне яму проста ў вуха; ён быў так зацікаўлены ў тым пасланні, што запатрабаваў, каб пасланец паўторна пераказаў яго яму ў вуха. Кіўнуўшы галавою, імператар пацвердзіў, што пераказана было слушна. I перад усімі сведкамі сваёй смерці — усе сцены-перашкоды зносяцца, а на шырокіх вонкавых сходах, якія вядуць угару, колам стаяць найвышэйшыя асобы імперыі,— перад імі ўсімі ён адправіў свайго пасланца. Пасланец адразу ж рушыў у дарогу; і вось ён, каржакаваты, нястомны чалавек, выцягваючы па чарзе то адну, то другую руку, цярэбіць сабе дарогу цераз натоўп; калі яго затрымліваюць, ён паказвае сабе на грудзі, дзе нанесены знак Сонца, і яму ўдаецца прасоўвацца наперад лягчэй, чым каму-кольвечы іншаму. Ды натоўп такі вялікі; котлішчы гэтых людзей цягнуцца да бясконцасці. Калі б перад ім адкрылася вольная прастора, як бы ён паляцеў, і, відаць, неўзабаве ты пачуў бы выдатны гук ад стуку ягоных кулакоў па тваіх дзвярах. Але замест гэтага: якія марныя яго намаганні; ён усё яшчэ шчэміцца цераз пакоі самага ўнутранага палаца; яму іх ніколі не адолець; і калі б яму гэта ўдалося, нічога б не атрымалася: ён мусіў бы прабівацца па сходах уніз; а калі б яму ўдалося, з таго ўсё адно нічога не атрымалася б: ён павінен быў бы прабівацца ўніз па сходах; а калі б яму тое ўдалося, усё адно б нічога не выйшла: трэба было б перасякаць двары, а пасля іх — другі палац з пакоямі, размешчанымі па перыметры; а потым ізноў розныя лесвіцы ды двары, і яшчэ адзін палац — і гэтак далей, праз тысячагоддзі. А калі б ён нарэшце — ды гэта ніколі, ніколі не можа адбыцца,— калі б ён нарэшце вырваўся з самай апошняй знешняй брамы, толькі тады б перад ім паўстаў горад з рэзідэнцыяй, цэнтр сусвету, насыпаны даверху ягонымі ападкамі. Ніхто і ніколі не прабярэцца сюды — і, найперш, з пасланнем ад нябожчыка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x