Франц Кафка - Прысуд
Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Прысуд
- Автор:
- Издательство:Мастацкая літаратура
- Жанр:
- Год:1996
- Город:Мінск
- ISBN:5-340-01368-5
- Рейтинг книги:3 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 60
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
1917(?)
СТАРЫ ЛІСТ
Здаецца, што ў справе абароны нашай айчыны зроблена шмат упушчэнняў. Дагэтуль мы асабліва не турбаваліся пра тое і рабілі сваю працу, але падзеі апошняга часу прычыняюць нам клопат.
У мяне шавецкая майстэрня на плошчы, што насупраць кайзеравага палаца. Як толькі я на досвітку адчыняю сваю краму, то бачу, што вуліцы ў месцах, дзе яны выходзяць на плошчу, усе занятыя ўзброенымі людзьмі. Але гэта не нашыя жаўнеры, а, відавочна, качэўнікі з поўначы.
Незразумелым мне спосабам яны прабраліся ў самую сталіцу, якая, між іншым, знаходзіцца досыць далёка ад дзяржаўнай мяжы. Ва ўсякім разе, яны — тут, і мне падаецца, што іх з кожным днём большае.
У адпаведнасці са сваімі звычкамі яны разбіваюць лагер пад адкрытым небам, бо жылыя дамы выклікаюць у іх агіду. Яны займаюцца тым, што востраць мячы ды стрэлы, практыкуюцца конна. З гэтай ціхай плошчы, што заўсёды баязліва ўтрымлівалася ў чысціні, яны зрабілі сапраўдную стайню. Хоць калі-нікалі мы і спрабуем выскокваць з нашых крамаў ды прыбіраць, прынамсі, самае паскуднае смецце, але гэта адбываецца ўсё радзей, бо намаганні тыя марныя, і, апроч таго, яны прыводзяць да небяспекі трапіць пад капыты дзікіх мустангаў альбо атрымаць шнар ад пугі качэўніка.
Размаўляць з імі няма ніякай магчымасці. Нашай мовы яны не ведаюць, а сваёй жа ў іх практычна няма.
Паміж сабою яны паразумяваюцца падобна як тыя галкі. Увесь час чуцён гэты галчын лямант. Наш лад жыцця, наш рыштунак ім не зразумелыя, і ставяцца яны да гэтага таксама абыякава. У выніку яны не прымаюць і таго, каб тлумачыцца знакамі. Ты можаш скруціць сабе сківіцу або павыкручваць рукі з суставаў, але ж яны цябе не разумеюць і ніколі не зразумеюць. Часцяком яны строяць грымасы: тады круцяцца бялкі іхніх вачэй, з рота прэ пена; але гэтым яны нічога не хочуць ні сказаць, ні каго-небудзь напалохаць; яны так робяць, бо ў іх гэткая звычка. Тое, што ім патрэбна, яны бяруць. Нельга сказаць, што яны ўжываюць сілу. Калі яны хочуць за нешта ўчапіцца, усе адступаюць убок, дазваляючы ім рабіць усё, што захочуць.
Гэтаксама і з маіх запасаў яны прыхапілі пэўныя добрыя рэчы. Але я не магу на тое скардзіцца, калі, прыкладам, параўнаю, што яны робяць з разніком. Не паспее ён прынесці свой тавар, як качэўнікі ўсё дарэшты вырываюць у яго з рук і праглынаюць. Іхнія коні таксама жаруць мяса; нярэдка бывае так, што вершнік ляжыць побач з канём і абое яны ядуць адзін і той жа кавалак мяса, кожны са свайго боку. Разнік — чалавек палахлівы і не наважваецца спыніць пастаўку мяса. Мы, аднак, разумеем гэта, складваемся грашыма і дапамагаем яму. Калі б качэўнікі не атрымлівалі мяса, хто ведае, што магло б прыйсці ім у галаву; але хто ведае, што ім яшчэ прыйдзе ў галаву, нават калі штодня яны будуць атрымліваць тое мяса!
Урэшце разнік прыдумаў, што можа хоць бы не траціць сілу на забіванне жывёлы, і раніцай прывеў жывога вала. Гэтага ён болей рабіць не павінен. Я, відаць, цэлую гадзіну плазам праляжаў на падлозе, ускінуўшы на сябе ўсю сваю адзежу, усе коўдры ды падушкі, каб толькі не чуць, як раве вол, на якога з усіх бакоў накінуліся качэўнікі, ірвучы зубамі проста з цела кавалкі цёплага мяса.
Цішыня трывала ўжо досыць доўга, перш чым я наважыўся выйсці з крамы: нібы п'яніцы вакол віннае бочкі, ляжалі яны вакол рэштак вала.
Якраз тады мне падалося, што ў акне палаца я ўбачыў самаго кайзера; у гэтыя знешнія пакоі не заходзіць болей ніхто; кайзер увесь час жыве ва ўнутраным садзе; гэтым разам, аднак,— як мне, прынамсі, падалося,— ён стаяў каля аднаго з вокнаў і, нахіліўшы галаву, назіраў за тым, што адбываецца насупраць ягонага палаца.
«Што будзе? — пытаемся мы адзін у аднаго.— Як доўга нам цярпець гэты цяжар ды пакуты? Кайзераў палац прывабіў качэўнікаў, але не ўмее іх прагнаць. Брама застаецца зачыненаю; варта, што даўней урачыста заступала на пост і здавала яго, сядзіць за закрачанымі вокнамі. Нам, рамеснікам і гандлярам, даверана справа ратавання айчыны, але з гэтай задачай мы справіцца не можам, і ніколі ж не хваліліся, што мы на гэта здольныя. Гэта — непаразуменне, і мы гінем праз яго».
1917
ПЕРАД ЗАКОНАМ
Перад законам стаіць вартаўнік-прыдзвернік. Да яго прыязджае чалавек-вясковец і просіць дазволу ўвайсці ў закон. Ды вартаўнік кажа, што ў гэтай хвілі ён не можа даць яму такі дазвол. Чалавек раздумвае, а потым пытаецца, ці будзе яму магчымасць увайсці пазней. «Гэта мажліва,— адказвае вартаўнік,— але зараз — не». Паколькі брама перад уваходам у закон, як заўсёды, стаіць адчыненая, а вартаўнік адыходзіць убок, чалавек нахіляецца, каб цераз браму зазірнуць усярэдзіну. Заўважыўшы гэта, вартаўнік пачынае смяяцца і кажа: «Калі гэта цябе так вабіць, паспрабуй увайсці, не зважаючы на маю забарону. Але памятай: я моцны. Я ж вартаўнік толькі найніжэйшага рангу. А на ўваходзе ў кожную залу стаяць вартаўнікі, адзін мацнейшы за другога. I вытрываць, калі на мяне глядзіць трэці вартаўнік, не магу нават я». Гэткіх цяжкасцей вясковец не чакаў; закон павінен быць даступны кожнаму і ў любы час, думае ён, але, уважлівей разгледзеўшы вартаўніка ў кажусе, яго вялікі спічасты нос і доўгую, чорную, рэдкую татарскую бараду, ён вырашае, што будзе лепей пачакаць, пакуль яму не дазволяць увайсці. Вартаўнік падае яму зэдлік і дазваляе сесці збоку каля брамы. Чалавек сядзіць там дні і гады. Ён прыкладае шмат намаганняў, каб яго пусцілі ўсярэдзіну, натамляе вартаўніка сваімі просьбамі. Часам вартаўнік учыняе яму невялікія допыты: распытвае пра яго радзіму і шмат пра што іншае, ды задае гэтыя пытанні абыякава — гэтак, як задаюць вялікія паны, а напрыканцы кожны раз паўтарае, што пускаць яго яшчэ рана. Чалавек, які сябе для гэтага падарожжа добра забяспечыў, аддае ўсё, нават самае каштоўнае, спрабуючы падкупіць вартаўніка. Той, хоць усё і прымае, але кажа пры гэтым: «Бяру гэта ўсё толькі таму, каб ты быў спакойны, што нічога не прапусціў». На працягу доўгіх гадоў чалавек амаль несупынна назірае за вартаўніком. Ён ужо забыўся пра астатніх ахоўнікаў і ўяўляе сабе гэтага першага вартаўніка як адзіную перашкоду на ягоным шляху да закону. Чалавек праклінае нешчаслівы збег акалічнасцей у першыя гады нястрымана і голасна, а пазней, моцна пастарэўшы, адно буркае сам сабе пад нос. Ён ужо зусім здзяцінеў і паколькі, дзякуючы шматгадовым назіранням за вартаўніком, пазнае ўжо нават блох на каўняры яго кажуха, упрошвае тых блох прыйсці яму на дапамогу і палепшыць настрой вартаўніка. Нарэшце зрок вяскоўца слабее, і ён ужо не ведае, ці гэта вакол яго і праўда зрабілася цямней, ці яму проста здраджваюць вочы. Але ён, відаць, цяпер добра бачыць у цемры бляск, што няспынна прабіваецца з-за брамы закону. Жыць яму ўжо застаецца нядоўга. Перад яго смерцю досвед усяго гэтага часу цалкам збіраецца ў ягонай галаве ў адно пытанне, якога ён яшчэ не задаваў вартаўніку. Ён ківае вартаўніку галавою, бо ўжо не можа выпрастаць сваё здранцвелае цела. Вартаўнік змушаны нахіліцца нізка да яго, бо розніца паміж імі ў росце надта павялічылася не на карысць вяскоўца. «Што ты яшчэ хочаш ведаць? — пытаецца вартаўнік.— Ты ж зусім ненаедны».— «Усе ж прагнуць закону,— адказвае чалавек,— як жа сталася, што за гэтыя доўгія гады ніхто, апроч мяне, не намагаўся ўвайсці туды?» Вартаўнік адчувае, што чалавек дажывае свае апошнія хвілі, і, каб яшчэ прабіцца да ягонага знакомага слыху, крычыць: «Гэты ўваход быў прызначаны для нікога, акрамя цябе,— толькі для цябе. Цяпер я сыходжу і яго зачыняю».
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Прысуд»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.