Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

1914

ШАКАЛЫ I АРАБЫ

Мы спыніліся ў аазісе. Мае спадарожнікі спалі. Высокі сівы араб прайшоў каля мяне: ён прывёў вярблюдаў і пайшоў на падрыхтаванае да сну месца. Я паваліўся спінаю на траву; хацелася спаць, ды я не мог; жаласнае скавытанне шакала чулася ўдалечыні; я зноў сеў вертыкальна ў траве. I тое, што было далёка, раптам зрабілася блізкім. Выццё шакалаў наўкол мяне; зіхоткія, блякла-залацістыя вочы; хударлявыя целы; рухі правільныя і жвавыя, нібы пад ударамі пугі.

Адзін паявіўся ззаду, пратачыўся пад пахаю шчыльна да мяне, як быццам бы яму была патрэбная мая цеплыня; пасля ён стаў перада мною і загаварыў амаль што вочы ў вочы:

«Я самы стары шакал у наваколлі. Я шчаслівы з тае прычыны, што яшчэ тут магу цябе вітаць. Я ўжо амаль быў страціў надзею, бо мы чакаем цябе бясконца доўга; мая маці чакала, і яе маці, і ўсе іхнія мацяркі — аж да прамаці ўсіх шакалаў. Вер гэтаму!»

«Гэта мяне дзівіць,— адказаў я, забыўшыся запаліць драўляную тычку, загадзя падрыхтаваную, каб дымам адганяць шакалаў,— мяне дзівіць, калі я гэта чую. Я зусім выпадкова трапіў сюды з далёкай поўначы і накоратка тут затрымаўся. Чаго вам, аднак, трэба, шакалы?»

I — быццам бы ўзбадзёраныя гэтым, магчыма, занадта прыязным зваротам да сябе — шакалы шчыльней мяне абступілі, дыхаючы рэзка, з шыпеннем.

«Мы ведаем,— пачаў гаварыць самы старэйшы,— мы ведаем, што ты прыбыў з поўначы; якраз на гэтым грунтуюцца нашыя спадзяванні. Там ёсць разуменне, якога немагчыма знайсці тут, сярод арабаў. Ведаеш, з гэтай халоднай пыхі не выб'еш ні іскрынкі разумення. Яны забіваюць жывёл і ядуць іх, а на падла не звяртаюць увагі».

«Не гавары гэтак голасна,— прамовіў я,— паблізу спяць арабы».

«Ты сапраўды чужак,— сказаў шакал,— іначай ты б ведаў, што яшчэ ніколі ў гісторыі існавання свету шакал араба не баяўся. Нам — іх баяцца? Хіба мы і так не асуджаныя на няшчасце быць сасланымі да гэтага народа?»

«Мажліва, мажліва,— заўважыў я.— Я не раблю высноў наконт рэчаў, гэткіх для мяне далёкіх; гэта, здаецца, вельмі даўняя спрэчка; сутнасць тут, відаць, у крыві; толькі крывёю яна, можа, і закончыцца».

«Ты вельмі разумны,— сказаў стары шакал, і ўсе пачалі дыхаць яшчэ мацней, распаленымі лёгкімі, хоць тыя звяры і стаялі спакойна; рэзкі пах, які можна было трываць часам толькі сцяўшы зубы, ішоў з разяўленых ратоў,— ты вельмі разумны. Тое, што ты гаворыш, адпавядае нашай старой навуцы. Значыць, мы забяром у іх іхнюю кроў — і спрэчцы будзе канец».

«О! — сказаў я больш рэзка, чым хацеў.— Яны ж будуць бараніцца і са сваімі стрэльбамі пакладуць усю вашу зграю».

«Ты нас не разумееш,— сказаў стары шакал,— з-за сваіх чалавечых звычак, што засталіся і ў жыхароў далёкай поўначы. Забіваць мы іх не будзем. Каб нас адмыць, не хопіць вады ў Ніле. Мы ўцякаем ужо ад аднаго выгляду вашага жывога цела да чысцейшага паветра, у пустэльню, якая таму і ёсць наша радзіма».

I ўсе шакалы з наваколля, да якіх між тым далучыліся і многія з тых, што прыбеглі здалёк, апусцілі галовы, хаваючы іх паміж пярэдніх лап, нібыта хочучы схаваць гэтак сваю агіду, якая была гэткая жахлівая, што я, зрабіўшы высокі скачок, лепей бы ўцёк з іхняга кола.

«Дык што вы збіраецеся рабіць?» — спытаўся я і хацеў быў падняцца, ды не здолеў: двое маладых звяроў ззаду моцна ўчапіліся зубамі ў маю камізэльку і кашулю; я не мог крануцца з месца. «Яны трымаюць твой шлейф,— сур'ёзна растлумачыў стары шакал,— доказ павагі да цябе».— «Няхай яны пусцяць мяне!» — ускрыкнуў я, паварочваючыся то да старога, то да маладых шакалаў. «Вядома ж, яны гэта зробяць,— сказаў стары шакал,— калі ты запатрабуеш. Але гэта зойме нейкі час, бо яны, як у нас прынята, уцяліся вельмі моцна і павінны цяпер расціскаць сківіцы павольна. Ты ж выслухай тым часам нашу просьбу».— «Вашыя паводзіны не перапоўнілі мяне чуласцю»,— заўважыў я. «Не злуйся за нашую няўклюднасць,— сказаў ён, упершыню пераходзячы ў нашай размове на больш жаласлівы тон свайго натуральнага голасу,— мы бедныя жывёлы; у нас ёсць адно нашыя сківіцы. На ўсё, што мы хочам зрабіць, на добрае і ліхое, у нас ёсць адны толькі сківіцы».— «I чаго ж ты хочаш?» — спытаўся я, толькі трошкі палагаднеўшы.

«О гаспадар! — ускрыкнуў ён, а ўсе шакалы пры гэтым завылі, і мне здаля падалося, што гэта была нейкая мелодыя.— Ты павінен пакласці канец спрэчцы, якая дзеліць гэты свет напалам. Такім, як ты ёсць, нашыя продкі паказвалі таго, хто гэта зробіць. Ад арабаў нам патрэбны мір, паветра, якім можна дыхаць; бачыць ва ўсе бакі, аж да далягляда, ачышчаныя ад іх абшары; не чуць, як раве баран, якога коле араб; усе гэтыя істоты павінны спакойна спруцянець; мы бесперашкодна вып'ем з іх усю кроў, ачысцім іх да касцей. Мы прагнем чысціні, аднае толькі чысціні,— тут яны ўсе або заплакалі, або пачалі ўсхліпваць,— і як ты можаш трываць іх на гэтым свеце, ты, шляхетнае сэрца, салодкае нутро? Бруд — іхняя белізна; бруд — іхняя чарната; жахлівыя іхнія бароды; бачачы разрэз іх вачэй, трэба плявацца, а калі яны падымаюць рукі, іхнія падпахі выглядаюць нібы пякельныя ямы. Таму, о гаспадар, таму, о дарагі гаспадар, з дапамогаю тваіх усемагутных рук гэтымі нажніцамі папераразай ім горлы!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x