Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзевяты мой сын вельмі зграбны і валодае тым салодкім паглядам, што прызначаецца жанчынам. Гэткім салодкім, што пры нагодзе можа спакусіць і мяне — мяне, які ж добра ведае, што будзе літаральна досыць мокрай губкі, каб ушчэнт сцерці гэты незямны глянец. Асаблівае ў гэтым хлопцу, аднак, тое, што ён не імкнецца нікога спакушаць; яму хапіла б таго, каб усё сваё жыццё праляжаць на канапе, марнатраўна абводзячы сваімі вачыма столь альбо яшчэ ахвотней дазваляючы ім адпачываць пад апушчанымі павекамі. Калі мой сын займае гэтую ўлюбёную сваю пазіцыю, тады ён ахвотна размаўляе і не гаворыць кепска; яго мова сціслая і выразная; але толькі ў вузкіх межах; калі ён іх пераступае — чаго праз іх вузкасць ніяк не магчыма ўнікнуць,— яго мова робіцца зусім пустою. Лепш за ўсё тады было б даць яму знак, каб ён перастаў гаварыць, калі б можна было спадзявацца, што яго вочы, поўныя сну, заўважаць гэта.

Мой дзесяты сын лічыцца паводле характару двурушным. Гэтай заганы я не хачу адмаўляць зусім, гэтаксама як і яе цалкам пацвярджаць. Пэўным застаецца тое, што калі нехта бачыць яго, як ён ідзе — з урачыстасцю, якая далёка перасягае ягоны ўзрост, у заўсёды шчыльна зашпіленым сурдуце, у старым, але надзвычай старанна вычышчаным чорным капелюшы, з нерухомым тварам, з крыху выстаўленым падбародкам, з павекамі, што цяжкім скляпеннем атачаюць вочы, з двума пальцамі, якія ён часам трымае перад ротам,— хто яго такім бачыць, той думае: вось гэта двурушнік без усялякай мяжы! Але толькі паслухайце яго, калі ён гаворыць! З розумам, абдумана, сцісла, са зласлівай жвавасцю касуючы пытанні; у дзіўнай, само сабою зразумелай і радаснай згодзе з цэлым светам, у згодзе, якая неабходным чынам робіць цвердай шыю і змушае падняць галаву. Шмат хто з тых, якія лічаць сябе вельмі разумнымі людзьмі і якія з гэтай прычыны, як яны самі думаюць, адчуваюць, што іх адштурхоўвае яго знешні выгляд, былі моцна завабленыя яго словам. Але ёсць такія людзі, якіх ягоны выгляд пакідае абыякавымі, але якім ягонае слова здаецца аблудным. Я, як бацька, не хачу тут нічога вырашаць, але мушу прызнаць, што тыя апошнія даюць, ва ўсякім разе, больш вартую ўвагі ацэнку, чым першыя.

Мой адзінаццаты сын далікатны і, напэўна, найслабейшы з маіх сыноў; але гэта тая слабасць, якая ўводзіць у зман; часам — а менавіта калі трэба — ён умее быць моцным і рашучым, нават калі ў падмурку таго нейкім чынам і ляжыць слабасць. Ды гэта не тая слабасць, якой трэба было б саромецца, гэта нешта такое, што здаецца слабасцю толькі на гэтай нашай зямлі. Бо ці не слабасцю выглядае, прыкладам, гатоўнасць да палёту: гэта ж і ваганне, і няпэўнасць, і трапятанне крыламі? Нешта падобнае, уласна, дэманструе мой сын. Бацьку гэтыя якасці, натуральна, не радуюць; яны відавочна вядуць да разбурэння сям’і. Часам ён глядзіць на мяне, нібыта хочучы сказаць: «Я вазьму цябе з сабою, бацька». Пасля я думаю сабе: «Ты быў бы апошні, каму я мог бы даверыцца». А ягоны позірк, здаецца, зноўку гаворыць: «I няхай я буду, прынамсі, той апошні».

Вось такія мае адзінаццаць сыноў.

1917(?)

БРАТАЗАБОЙСТВА

Даказана, што забойства адбывалася наступным чынам:

Шмар, забойца, каля дзевятай увечары з'явіўся ў ясным месяцавым святле на рагу тае вуліцы, дзе Вэзэ, ахвяра, паварочваў з вуліцы, на якой знаходзілася яго кантора, у завулак, дзе ён жыў.

Халадэча, пранізлівае начное паветра. Але Шмар надзеў адно тонкую блакітную вопратку; камізэлька была, акрамя таго, расшпіленая. Ён не адчуваў холаду, бо ён увесь час рухаўся. Сваю забойчую прыладу — напалову штых, напалову кухонны нож — ён вельмі моцна трымаў у руках, напагатове. Разглядаў нож пры святле месяца; лязо бліскала; Шмару было таго недастаткова: ён пачаў джвыгаць нажом па камянях бруку так, што ляцелі іскры; можа, пашкадаваўшы пра гэта і каб выправіць шкоду, ён пачаў вадзіць ім, нібы смычком, па падэшве свайго бота; і гэтак, стоячы на адной назе, схіліўшыся наперад, ён прыслухоўваўся адначасна да звону нажа каля абцаса і да таго, што адбываецца на таямнічай бакавой вулачцы.

Чаму ўсё гэта трываў звычайны абывацель Палада, назіраючы за тым, што адбывалася, са свайго акна на трэцім паверсе? Разбярыся ў чалавечай прыродзе! З паднятым каўняром, шлафрок падперазаны шырокім пасам, матляючы галавою, гэты чалавек паглядаў на ўсё зверху.

А на пяць дамоў далей, па дыяганалі ад яго, спадарыня Вэзэ, накінуўшы лісінае футра на начную кашулю, выглядвала свайго мужа, які сёння незвычайна пазніўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x