Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як толькі ён апынуўся ў сваім пакоі, дзверы былі паспешліва зачыненыя на засаўку і на замок. Рыгор так перапужаўся ад нечаканага ляскату за сабою, што пад ім падкасіліся ножкі. Гэта сястра так паспяшалася. Яна ўжо стаяла напагатове і чакала, а потым борзда падскочыла. Рыгор яе нават не чуў, а яна, паварочваючы ключ у замку, крыкнула быцькам: «Нарэшце!»

«А што цяпер?» — спытаўся Рыгор у самога сябе і агледзеўся. Неўзабаве ён для сябе адкрыў, што ўжо ўвогуле не можа варушыцца. Гэта яго зусім не здзівіла: хутчэй яму здавалася ненатуральным тое, што ён дагэтуль сапраўды яшчэ мог рухацца на гэтых танюткіх ножках. У астатнім ён адчуваў сябе параўнальна ўтульна. Што праўда, ён адчуваў ва ўсім целе боль, але яму здавалася, што гэты боль слабеў і слабеў, а нарэшце і зусім сціх. Ён ужо нават не адчуваў у сваёй спіне яблык, што тым часам зусім згніў, і запаленыя тканкі вакол яго. Пра сваю сям'ю ён зноў думаў узрушана і з любоўю. Думка пра тое, што ён павінен знікнуць, умацавалася ў ім ці не болей, чым у сястры. У гэтым стане бесклапотнага і спакойнага роздуму ён заставаўся аж да таго часу, калі гадзіннік на вежы прабіў тры ночы. Ён яшчэ перажыў першыя промні раніцы, што пачыналася там, за вокнамі. Потым ягоная галава мімаволі нізка апусцілася, і з ягоных ноздраў ціха выйшаў яго апошні ўздых.

Калі з самае раніцы прыйшла прыслуга — хоць яе прасілі пазбягаць таго, яна ў спешцы ляпала ўсімі дзвярамі так моцна, што ў кватэры пасля яе прыходу немажліва ўжо было спаць спакойна,— калі яна тае раніцы прыйшла, дык напачатку, пры звычайным сваім кароткім наведванні, не заўважыла нічога асаблівага. Прыслуга падумала сабе, што ён наўмысна ляжыць гэтак нерухома і ўдае з сябе пакрыўджанага; яна была перакананая, што ён мае ўвесь магчымы розум. Выпадкова ў яе руках была мятла, і яна паспрабавала з парога паказытаць ёю Рыгора. Калі з гэтага нічога не атрымалася, яна пачала злавацца, пхнула яго наперад нагою і толькі калі зрушыла яго з месца без усялякага супраціву, гэта прыцягнула яе ўвагу. Калі ж неўзабаве яна даведалася пра сапраўдны стан рэчаў, вочы ў яе акругліліся і яна голасна загукала ў цемру: «Паглядзіце, ну; яно здохла! Ляжыць во, здохлае зусім!»

Спадарыня і спадар Замзы падскочылі ў сваім ложку і, седзячы, намагаліся пераадолець жах, які на іх нагнала прыслуга; толькі праз нейкую хвілю яны зразумелі, пра што яна ім гаварыла. А потым яны абое, кожны са свайго боку, паспешліва злезлі з ложка, спадар Замза накінуў сабе на плечы коўдру, а спадарыня Замза выбегла ў адной начной кашулі: гэтак яны ўвайшлі ў Рыгораў пакой. Між тым таксама адчыніліся дзверы ў гасцёўню, дзе ад часу, калі ў іх пасяліліся кватаранты, спала Грэта: яна была зусім ужо апранутая, нібыта і не спала зусім; здавалася, што яе бледны твар пацвярджаў гэта.

«Памер?» — спытала спадарыня Замза і няўпэўнена паглядзела на прыслугу, хоць магла ж і сама праверыць ды нават і без таго пераканацца ў гэтым. «Думаю, што так»,— адказала прыслуга і, дзеля доказу, адпіхнула мятлою Рыгораў труп яшчэ далей убок. Спадарыня Замза памкнулася была затрымаць мятлу, але не зрабіла гэтага. «Ну,— сказаў спадар Замза,— цяпер мы можам падзякаваць Богу». Ён перажагнаўся, і тры жанчыны зрабілі гэта таксама, паводле яго прыкладу. Грэта, што не зводзіла з трупа вачэй, прамовіла: «Паглядзіце вось, які ён быў худы. Бо ён жа так доўга нічога не еў. Як прыносілі яму ежу, так яе і забіралі назад». I сапраўды Рыгорава цела было зусім плоскае і высахлае; гэта можна было пасапраўднаму разгледзець толькі цяпер, калі ён не падымаўся на сваіх ножках і нішто іншае не адцягвала позірку.

«Хадзі, Грэта, да нас на хвіліначку»,— вымавіла спадарыня Замза, і Грэта, па-ранейшаму азіраючыся на труп, пайшла ўслед за бацькамі ў спальню. Прыслуга зачыніла дзверы і шырока расчыніла акно. Хоць яшчэ было зусім рана, свежае паветра патыхала ўжо летам. Быў ужо канец сакавіка.

Са свайго пакоя выйшлі тры кватаранты; яны здзіўлена азіраліся ў пошуках сняданку: пра іх проста забыліся. «Дзе снеданне?» — буркнуў, пытаючыся ў прыслугі, сярэдні з паноў. Але яна прыклала палец да вуснаў, а потым паспешліва моўчкі падала ім знак, каб зайшлі ў Рыгораў пакой. Яны ўвайшлі туды і з рукамі, засунутымі ў кішэні сваіх трохі паношаных сурдутаў, сталі ў цяпер ужо зусім пасвятлелым пакоі вакол Рыгоравага цела.

Тут адчыніліся дзверы спальні і паявіўся спадар Замза ў сваёй ліўрэі; з аднаго боку ў яго ішла жонка, з другога — дачка. Усе былі крыху заплаканыя; Грэта раз-пораз прыціскалася да бацькавага пляча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x