Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дні і ночы Рыгор праводзіў амаль без сну. Часам ён думаў пра тое, што, калі дзверы адчыняцца наступным разам, ён зноў, зусім як даўней, возьме справы сям'і ў свае рукі; у ягоных думках пасля доўгага часу зноў паяўляліся шэф і выканаўчы дырэктар, дробныя службоўцы фірмы і вучні-практыканты, малазразумелы служка, двое ці трое сяброў з іншых фірмаў, пакаёўка з правінцыяльнага гатэля; мілы, мімалётны ўспамін: касірка з капялюшнай крамы, вакол якой ён завіхаўся доўга, але занадта павольна,— вось жа ўсе яны з'яўляліся ўперамешку з чужакамі або ўжо забытымі асобамі; але, замест таго каб дапамагчы яму і ягонай сям'і, усе яны выяўлялі сваю непрыступнасць; і ён быў рады, калі яны знікалі. Потым у Рыгора зусім знікала ахвота клапаціцца пра сям'ю; яго перапаўняла толькі злосць з прычыны кепскага дагляду, і хоць ён не здольны быў сабе ўявіць нічога, што магло б выклікаць у яго апетыт, усё-такі ён складаў планы, як патрапіць у кладоўку і ўзяць там тое, што яму — хай сабе ён і не адчуваў голаду — так ці іначай належала. Сястра, ужо болей не раздумваючы, чым зрабіць асаблівую прыемнасць Рыгору, у вялікай спешцы, перш чым уранні ды ў абед пабегчы ў краму, упіхвала нагою ў Рыгораў пакой якое-небудзь едзіва, каб увечары, не зважаючы, ці яго толькі пакаштавалі, ці — што бывала найчасцей — пакінулі некранутым, вымесці яго адным узмахам мяцёлкі. Прыбіраць пакой, якім яна цяпер займалася толькі ўвечары, хутчэй ужо было проста немагчыма. Уздоўж сцен цягнуліся палоскі бруду, там і сям ляжалі купкі пылу і смецця. Напачатку Рыгор, калі сястра ўваходзіла, займаў пазіцыю ў падобным, найбольш красамоўнага выгляду, куце, каб сваёю паставай неяк выказаць ёй папрок. Але ён мог бы стаяць там цэлымі тыднямі, а сястра не зрабілася б лепшая; яна, гэтаксама як ён, добра бачыла бруд, але для сябе якраз вырашыла, што будзе пакідаць яго. Пры гэтым яна з новай для яе ўразлівасцю, якую набыла, урэшце, і ўся сям'я, пільнавала за тым, каб прыбіранне ў Рыгоравым пакоі заўсёды заставалася яе справаю. Аднаго разу маці занялася вялікай прыборкаю ў тым пакоі; гэта ёй удалося зрабіць з дапамогаю некалькіх кублаў вады,— ад той вялікай вільготнасці Рыгору, аднак, таксама зрабілася крыўдна, і ён выцягнуўся, зацяты і нерухомы, на канапе,— але затое кары маці пазбегнуць не здолела. Бо як толькі сястра ўвечары заўважыла змяненні ў Рыгоравым пакоі, яна тут жа, моцна ўзятая за жывое, пабегла ў гасцёўню і, хоць маці ўмольна ўзняла рукі, выбухнула спазматычным плачам, да чаго бацька і маці — бацьку, натуральна, спалохам паднялі з крэсла — прыглядаліся збянтэжана і бездапаможна; пасля пачаліся сваркі паміж сабою: бацька, з правага боку, рабіў папрокі маці за тое, што яна не пакінула сястры прыборку ў Рыгоравым пакоі; з другога боку ён крычаў на сястру, што ёй больш ніколі не будзе дазволена прыбіраць той пакой, у гэты час маці спрабавала зацягнуць у спальню бацьку, які ад хвалявання ўжо не мог валодаць сабою; а сястра, агаломшаная ад стогнаў, барабаніла сваімі маленькімі кулачкамі аб стол; Рыгор жа моцна шыпеў ад злосці, што нікому не прыйшло ў галаву зачыніць дзверы і ўберагчы яго ад гэтага відовішча і ад гэтага вэрхалу.

Але нават калі сястры, стомленай сваёй прафесійнай працай, надакучыла клапаціцца пра Рыгора гэтак, як даўней, дык маці зусім не была абавязаная замяшчаць яе, а, нягледзячы на гэта, Рыгор мог не быць занядбаны. Бо цяпер жа тут была прыслуга. Гэтая старая ўдава, якая за сваё доўгае жыццё, дзякуючы моцным касцям, перажыла самае горшае, не адчувала ніякай агіды да Рыгора. Без усялякай цікаўнасці аднойчы яна выпадкова адчыніла дзверы ў Рыгораў пакой і здзіўлена спынілася, сашчапіўшы рукі на жываце, у той час як Рыгор, страшэнна збянтэжаны, пачаў бегаць туды і сюды, хоць яго ніхто не гнаў. З таго часу яна ніколі не ўпускала магчымасці ўранні і ўвечары мімаходзь прыадчыніць дзверы і зазірнуць да Рыгора. Напачатку яна клікала яго да сябе словамі, якія, відаць, лічыла прыязнымі: «Хадзі сюды, стары жучок-гнаевічок!» альбо: «Паглядзіце во на старога жука-гнаевіка!» На гэткія звароты Рыгор ніяк не адказваў, а сядзеў нерухома на сваім месцы, як быццам бы ўвогуле ніхто не адчыняў дзвярэй. Увогуле трэба было не дазваляць прыслузе без усякай патрэбы перашкаджаць яму, калі толькі ёй таго захочацца, а лепей загадаць ёй штодня прыбіраць у ягоным пакоі! Аднойчы з самае раніцы — па шыбах лупіў моцны дождж, гэта, магчыма, ужо быў знак надыходу вясны,— калі прыслуга зноў пачала свае размовы-зачэпкі, Рыгор адчуў такое раздражненне, што павярнуўся да яе — зрэшты, вельмі павольна і ледзьве трымаючыся на ножках, але быццам бы збіраючыся ісці ў атаку. Ды прыслуга, замест таго каб напалохацца, толькі падняла ўгору крэсла, што стаяла паблізу дзвярэй; і калі яна там застыла з раскрытым ротам, выразна быў відзён яе намер закрыць рот толькі тады, калі крэсла, што яна трымала ў руцэ, абрынецца на Рыгораву спіну. «Ну што, далей ніяк?» — спыталася прыслуга, калі Рыгор зноў ад яе адвярнуўся, і спакойна паставіла крэсла назад у кут.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x