Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Слухаючы гэтыя матчыны словы, Рыгор уцяміў, што немажлівасць таго непасрэднага звароту, спалучаная з ягоным аднастайным жыццём сярод сямейнікаў, павінна была на працягу гэтых двух месяцаў замуціць ягоны розум, бо іначай немагчыма было сабе растлумачыць, што ён быў здольны сур'ёзна жадаць, каб усе пакінулі яго пакой. Ці ён напраўду меў ахвоту змяніць цеплы, утульна абсталяваны атрыманай у спадчыну мэбляй пакой на дзірку, у якой ён бы бесперашкодна мог поўзаць у розныя бакі, аднак адначасна хутка і цалкам забыўся б пра сваё чалавечае мінулае? Ён жа ўжо быў зусім блізкі да таго, каб забыцца, але даўно не чуты голас маці скалануў ягоны розум. Нічога не павінна было перамяшчацца, усё трэба было пакінуць на месцы, ён не мог абысціся без добрага ўплыву мэблі на сваё самаадчуванне, а калі мэбля перашкаджала яму бессэнсоўна поўзаць, гэта зусім не шкодзіла, а давала вялікія перавагі.

На жаль, сястра, аднак, мела іншую думку: яна, не зусім беспадстаўна, прывыкла пры абмеркаванні Рыгоравага становішча выступаць перад бацькамі ў якасці кампетэнтнай асобы; гэтак і цяпер матчына парада была для сястры дастатковай нагодай, каб дамагацца вынасу не толькі куфэрка ды пісьмовага стала, але і ўсяе мэблі, за выключэннем нязменнай і патрэбнай канапы. Гэта, натуральна, была не толькі дзіцячая ўпартасць і так нечакана апошнім часам з цяжкасцю здабытая ўпэўненасць у сабе, якая падштурхоўвала яе да такога рашэння; яна і праўда бачыла, што Рыгору трэба шмат месца, каб поўзаць, а мэблю — наколькі магчыма было заўважыць — ён зусім ніяк не выкарыстоўваў. Мажліва, сваю ролю тут адыгрывалі таксама летуценныя схільнасці дзяўчат гэтага ўзросту, якія шукаюць пры выпадку задавальнення і якія спакушалі цяпер Грэту, і яна ўяўляла сабе Рыгораў стан яшчэ больш жахлівым і хацела пасля яшчэ больш, чым дагэтуль, клапаціцца пра яго. Бо ў пакой, дзе Рыгор адзін быў валадаром усіх пустых сцен, ніхто, апроч Грэты, ніколі, напэўна, не наважыўся б заходзіць.

Гэтак вось яна не дазволіла маці змяніць першапачатковае сваё рашэнне; зрэшты, здавалася, што ў гэтым пакоі тая адчувала сябе неспакойна і няўпэўнена і хутка змоўкла ды пачала ў меру сваіх сіл дапамагаць сястры перасоўваць куфэрак. Ну, без куфэрка Рыгор сяк-так мог яшчэ абысціся, але пісьмовы стол павінен быў застацца на месцы. I як толькі жанчыны разам з куфэркам — у які яны, вохкаючы, упіраліся — пакінулі пакой, Рыгор высунуў галаву з-пад канапы, каб паглядзець, як па магчымасці асцярожна і абачліва ўмяшацца. На тую бяду, якраз маці вярнулася першая, у той час як Грэта ў суседнім пакоі, абшчапіўшы абедзвюма рукамі куфэрак, спрабавала адна пхаць яго то ў адзін, то ў другі бок і не магла, натуральна, скрануць з месца. А маці не прывыкла да Рыгоравага выгляду, ад якога магла б дастаць хваробу, і Рыгор, напалоханы, памкнуўся назад, аж пад другі канец канапы, але не мог ужо запабегчы таму, што прасцірадла спераду трохі пасунулася. Гэтага было досыць, каб звярнуць матчыну ўвагу. Яна спынілася, з хвілю пастаяла на месцы, а потым вярнулася да Грэты.

Хоць Рыгор увесь час казаў сам сабе, што не адбываецца нічога надзвычайнага, а толькі перастаўляецца сякая-такая мэбля, але ён мусіў прызнаць, што гэтае хаджэнне жанчын туды і сюды, іхнія ціхія перашэптванні паміж сабою, шкрэбанне мэблі па падлозе ўздзейнічае на яго як вялікі, з усіх бакоў мацаваны пярэпалах; і, падцягваючы ножкі, тулячы да тулава галаву і прыціскаючыся моцна ўсім целам да падлогі, Рыгор мусіў шчыра сабе сказаць, што доўга ён усяго гэтага не стрывае. Яны выносілі ўсё з яго пакоя, забіралі ўсё, што было яму дарагім; куфэрак, дзе ляжаў лобзік і іншы рыштунак, яны ўжо прыбралі; цяпер яны ўжо трэслі пісьмовы стол, моцна ўкапаны ў падлогу; стол, за якім ён рабіў свае заданні, будучы студэнтам гандлёвага інстытута, гімназістам, ды нават вучнем пачатковай школы,— і тут ён ужо напраўду не меў часу раздумваць пра добрыя памкненні жанчын, на існаванне якіх, зрэшты, ён амаль зусім быў забыўся, бо, стомленыя, яны працавалі ўжо моўчкі і чутно было толькі тупаценне іх ног.

I ён нарэшце выскачыў — жанчыны ў суседнім пакоі якраз стаялі, абапершыся на стол, каб крыху адсапціся,— і, чатыры разы памяняўшы накірунак свайго бегу, сапраўды не ведаў, што ратаваць у першую чаргу; тут раптоўна ягоны позірк спыніўся на карціне з паннай, апранутай у футра; карціна гэтая вісела, зрэшты, на пустой ужо сцяне. Ён хутка папоўз угару і прыціснуўся да шкла, якое яго затрымала і халадок якога ён з прыемнасцю адчуў сваім разгарачаным брухам. Прынамсі, гэтай карціны, якую Рыгор цяпер цалкам затуліў сваім целам, ужо, вядома, ніхто не забярэ. Ён павярнуў галаву ў бок гасцёўні, каб назіраць за жанчынамі, калі яны будуць вяртацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x