Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хоць, аднак, Рыгор нічога не мог уведаць непасрэдна, сёе-тое ён падслухоўваў з суседніх пакояў і як толькі чуў галасы, адразу ж бег да адпаведных дзвярэй. Напачатку не было ніводнай размовы, якая б нейкім чынам, хоць прыхавана, не датычылася яго. Два дні пры кожнай ядзе адбываліся, ён чуў гэта, нарады, як цяпер належыць сябе паводзіць; але і ў прамежках паміж сняданкамі, абедамі і вячэрамі размовы ішлі на тую самую тэму, бо заўсёды самае малое два сямейнікі былі ў доме, бо, напэўна, ніхто не хацеў заставацца адзін і ні ў якім выпадку ўсе адначасна не маглі пакінуць кватэру.

Таксама і пакаёўка адразу ж у першы дзень — не было цалкам зразумела, што і колькі яна ведала пра тое, што адбылося,— укленчыўшы, прасіла маці без затрымкі звольніць яе; і калі праз чвэрць гадзіны яна развітвалася з домам, дык са слязьмі ў вачах дзякавала за звальненне, як за найвялікшае дабрадзейства, зробленае тут у дачыненні да яе; хоць ніхто ад яе таго не патрабаваў, пакаёўка дала страшэнную клятву, што нікому не скажа ні слоўца.

Гэткім чынам цяпер сястра разам з маці павінны былі гатаваць ежу; што праўда, гэта не нарабіла ім вялікага клопату, бо ніхто амаль нічога не еў. Рыгор раз за разам чуў, як адзін дарэмна намаўляў другога што-небудзь з'есці і не атрымліваў іншага адказу, акрамя як: «Дзякуй, мне ўжо досыць» або нешта падобнае. Піць гэтаксама, відаць, нічога не пілі. Часцяком сястра пыталася ў бацькі, ці не хацеў бы ён выпіць піва, і шчыра прапаноўвала прынесці яго сама, а калі бацька маўчаў, яна казала, каб не даваць яму задумвацца, што магла б паслаць па піва дворнічыху; але бацька нарэшце гаварыў сваё вялікае «НЕ» — і болей пра гэта размоў не вялося.

Ужо на працягу першага дня бацька абмаляваў, як маці, так і сястры, усю маёмасную сітуацыю і перспектывы на будучыню. Ён раз-пораз падымаўся з-за стала і прыносіў з малой вертгаймаўскай касы, што пяць год таму была ўратаваная са збанкрутаванай тады бацькавай фірмы, якую-небудзь даведку або нейкія нататкі. Было чуваць, як ён адчыняў складаны замок, а выцягнуўшы тое, што шукаў, зноў яго зачыняў. Гэтыя бацькавы тлумачэнні былі часткова першай суцяшальнай навіною, якую Рыгор здолеў пачуць за час свайго палону. Ён раней думаў, што бацьку з тае фірмы нічога не засталося; прынамсі, бацька ніколі адваротнага не казаў, а Рыгор, зрэшты, і не пытаўся ў яго пра тое. Рыгор меў тады толькі адзін клопат: зрабіць усё, каб сям’я як найхутчэй забылася пра фінансавыя няшчасці, якія зрабілі становішча ўсіх цалкам безнадзейным. I ён з незвычайным проста запалам узяўся быў тады за працу і літаральна назаўтра з дробнага гандляра-службоўца ператварыўся ў коміваяжора, які, натуральна, меў зусім іншыя магчымасці зарабляць грошы і поспехі ў працы якога адразу ж у форме платы за камерцыйныя паслугі ператвараліся ў гатоўку; а яе можна было пакласці дома на стол перад агаломшанай і ашчасліўленай сям'ёю. Гэта былі цудоўныя часіны, яны ніколі пасля не паўтараліся — прынамсі, у гэткім сваім бляску,— хоць Рыгор пазней зарабляў грошай столькі, што меў магчымасць аплачваць выдаткі ўсёй сям’і і сапраўды іх аплачваў. Да гэтага папросту ўсе прывыклі — як сям’я, так і Рыгор,— грошы бралі ў яго з удзячнасцю, а ён ахвотна іх прыносіў і аддаваў, але тае асаблівае цеплыні пры гэтым ужо не стваралася. Яшчэ ўсё-такі блізкая заставалася Рыгору яго сястра; і ў яго існаваў патаемны план праз год паслаць яе,— бо яна, у адрозненне ад Рыгора, вельмі любіла музыку і ўмела кранальна-прыгожа граць на скрыпцы,— на вучобу ў кансерваторыю, якіх бы вялікіх грошай гэта ні каштавала, хоць іх і трэба было б зарабляць ужо іншым спосабам. Часцяком, пад час непрацяглых Рыгоравых вяртанняў у горад, у размовах з сястрою часта згадвалася пра кансерваторыю, але заўсёды толькі як пра цудоўную мару, ажыццявіць якую не было чаго і думаць; а бацькі нават з неахвотаю слухалі гэтыя бязвінныя згадкі; Рыгор, аднак, думаў пра гэта вельмі пэўна і меў намер урачыста абвясціць пра гэта ў перадкалядны вечар, на Куццю.

Гэткія, у сённяшнім ягоным стане абсалютна бескарысныя, думкі мітусіліся ў ягонай галаве, калі ён, выпрастаўшыся, прыклейваўся да дзвярэй і прыслухоўваўся. Часам ад агульнай стомленасці ён ужо не мог слухаць і, страціўшы пільнасць, стукаўся галавою аб дзверы, але тут жа падымаў яе і трымаў высока, бо нават да таго слабага стуку, што даносіўся, усе за сцяною прыслухоўваліся і адразу ж сцішваліся. «Што ён там зноў вытварае?» — казаў праз нейкую хвілю бацька, відавочна, павярнуўшыся да дзвярэй; і толькі пасля гэтага перарваная размова паступова завязвалася зноў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x