Франц Кафка - Прысуд

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Кафка - Прысуд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прысуд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прысуд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік малой прозы "Прысуд" аўстрыйскага пісьменніка Ф. Кафка (1883-1924) увайшлі яго найлепшыя творы, у якіх па-мастацку адлюстраваны пэўныя аб’ектыўныя жыццёвыя працэсы, з’явы і канфлікты рэчаіснасці пачатку XX стагоддзя.

Прысуд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прысуд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

II

Толькі ў вечаровым сутонні Рыгор абудзіўся са свайго цяжкага сну, падобнага да непрытомнасці. Ён, вядома, крыху пазней прачнуўся б і так, бо адчуваў, што дастаткова адпачыў і выспаўся, але яму падалося, што пабудзілі яго нечыя лёгкія крокі і асцярожнае зачыньванне дзвярэй, што вялі ў пярэдні пакой. Святло вулічных электрычных ліхтароў блякла адбівалася сям-там на столі і на верхніх частках мэблі, але ўнізе, вакол Рыгора, было цёмна. Павольна, мацаючы нязграбна сваімі шчупальцамі, якія ён цяпер толькі вучыўся па-сапраўднаму цаніць, ён пасунуўся да дзвярэй, каб паглядзець, што ж там адбылося. Яго левы бок здаваўся яму суцэльным вялікім шнарам, які непрыемна смылеў, і ён мусіў літаральна кульгаць на двух шэрагах сваіх ножак. Зрэшты, адна з ножак была сур’ёзна параненая пад час ранішніх здарэнняў — гэта быў амаль цуд, што толькі адна,— і, нібы мёртвая, цягнулася па падлозе.

Толькі каля дзвярэй ён заўважыў, што, уласна, яго так туды вабіла: гэта быў пах нейкага едзіва. Бо там стаяла поўная міска з салодкім малаком, у якім плавалі кавалачкі белага хлеба. Ад радасці ён ледзьве не засмяяўся — бо быў галодны яшчэ болей, як уранні — і мала што не з вачыма ўлез галавою ў малако. Але неўзабаве, расчараваны, ён выцягнуў яе адтуль; не толькі таму, што яму з-за параненага левага бока было цяжка есці,— а есці ён мог толькі калі з сапеннем дапамагаў сабе ўсім тулавам,— але і таму, што малако, якое раней увогуле было ягоным улюбеным напоем і якое сястра, вядома ж, з тае прычыны яму і паставіла, цяпер было Рыгору зусім не смачнае; ён амаль з агідаю адвярнуўся ад міскі і адпоўз на сярэдзіну пакоя.

У гасцеўні, як Рыгор мог бачыць праз шчыліну ў дзвярах, была запаленая газоўка, але калі звычайна гэтаю парою бацька голасна чытаў маці, а часам таксама і сястры, вячэрнюю газету, дык цяпер не было чуваць ніводнага гуку. Мажліва, гэтае чытанне, пра якое яму сястра ўвесь час расказвала і пісала ў лістах, апошнім часам увогуле не практыкавалася. Але навокал таксама панавала ціша, хоць кватэра, напэўна ж, не была пустая. «Якое ж, аднак, ціхае жыццё вяла наша сям'я»,— падумаў Рыгор і, пільна ўглядаючыся ў цемру, адчуў вялікі гонар з тае прычыны, што гэта ён здолеў стварыць бацькам і сястры такое жыццё ў гэткай цудоўнай кватэры. Але што будзе, калі зараз увесь гэты спакой, увесь дабрабыт, усё задавальненне так жахліва скончацца?

Каб не цвяліць сябе такімі думкамі, Рыгор пачаў рухацца — поўзаць туды-сюды па падлозе.

Раз на працягу доўгага вечара крыху прыадчыніліся адны бакавыя дзверы, другі раз іншыя, але яны тут жа зноў зачыняліся; нехта, відаць, меў патрэбу зайсці, але надта баяўся. Рыгор спыніўся каля самых дзвярэй у гасцёўню, самым рашучым чынам жадаючы заахвоціць поўнага сумненняў наведніка ўвайсці або, прынамсі, даведацца, хто ён такі; але дзверы ўжо болей не адчыняліся, і Рыгорава чаканне было дарэмным. Раніцай, калі дзверы былі зачыненыя на замок, усе хацелі ўвайсці да яго, цяпер жа, калі ён адчыніў адны дзверы, а іншыя, відавочна, паадчынялі ўдзень, ніхто болей не прыходзіў, а ключы цяпер ужо былі ў замочнай шчыліне з другога боку.

Толькі позна ўначы святло ў гасцёўні патушылі, і цяпер лёгка можна было пераканацца, што бацькі і сястра ўвесь гэты час не спалі, бо, як добра было чуваць, усе трое на дыбачках цяпер аддаляліся ад дзвярэй. Таму да раніцы, напэўна, ніхто да Рыгора не павінен быў зайсці: гэткім чынам у яго было шмат часу спакойна абдумаць, як зараз уладкаваць сваё жыццё. Але высокі пусты пакой, у якім ён змушаны быў плазам ляжаць на падлозе, палохаў яго; хоць ён не ведаў, з якой прычыны: у гэтым пакоі ён жа пражыў пяць гадоў. I Рыгор паўсвядома павярнуўся ў іншы бок і не без пачуцця сораму паспяшаўся пад канапу, дзе, нягледзячы на тое, што яму крыху прыціснула спіну, а галаву немагчыма было падняць, ён адчуў сябе вельмі ўтульна і шкадаваў толькі, што тулава ягонае было занадта шырокае, каб цалкам змясціцца пад канапаю.

Там Рыгор заставаўся цэлую ноч; яе ён правёў часткова ў паўсне, з якога яго раз-пораз гвалтоўна вырывала адчуванне голаду, а часткова ў турботах і невыразных спадзяваннях, якія, аднак, усе прыводзілі да высновы, што ён пакуль павінен паводзіць сябе спакойна і цярплівасцю ды самай вялікай абачлівасцю зрабіць так, каб сям'я магла трываць тыя нязручнасці і непрыемнасці, што нёс з сабою ягоны цяперашні стан.

Ужо вельмі рана назаўтра — была яшчэ амаль што ноч — Рыгор меў нагоду спраўдзіць моц свайго толькі што прынятага рашэння, калі сястра, амаль зусім апранутая, адчыніла дзверы з пярэдняга пакоя і з напружаным тварам зазірнула да яго. Яна ўбачыла Рыгора не адразу, але калі згледзела яго пад канапаю — недзе ж ён, о Божа, павінен быў знаходзіцца: не мог жа, урэшце, вылецець прэч! — спалохалася так моцна, што, не могучы авалодаць сабой, зноў гучна зачыніла дзверы з другога боку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прысуд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прысуд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прысуд»

Обсуждение, отзывы о книге «Прысуд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x