• Пожаловаться

Алесь Камароўскі: Пенальці

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Камароўскі: Пенальці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Пенальці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пенальці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Алесь Камароўскі: другие книги автора


Кто написал Пенальці? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пенальці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пенальці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У невялікім зальчыку стаяў накрыты стол з каньякамі, гарэлкамі, рознымі прыкускамі.

— Ну, міласціва прашу! А то выгаладаліся з дарогі, — па-гаспадарску сеў за стол Громаў.

Акрамя Івана Аўдзеевіча, селі на шырокія лавы яшчэ трое. Нікога з іх ён не ведаў. Ды і нашто гэта? Сёння вып'юць яны, а заўтра адсудзіць ён і з'едзе на год, а то і назаўсёды.

Громаў наліў у чаркі маскоўскай 'Тжэлкі", падняў сваю:

— Дарагія мае, харошыя! Давайце вып'ем за дружбу, за тую дружбу, якая ў кожнай нагодзе памагала б і падтрымлівала б.

Гарэлка пайшла лёгка. Запітая таматным сокам, нават не запяршыла ў гарачым горле. Відэлец паімкнуўся падчапіць што-небудзь для прыкускі, але, нерашуча спыніўся: ад застольнага багацця разбягаліся вочы. На двух шырокіх талерках чырванела асятрына, ружавелі скрылі паляндвіцы, тоўстымі чорнымі каўбасамі дымілася крывянка, у глыбокіх чашках стаяла ікра чорная і чырвоная...

— Бяры-бяры, смялей... — Громаў падчапіў кавалак балыка і цалкам закінуў у шырокую пашчу. — Яшчэ юшка будзе і шашлыкі.

— Дзякуй, Мікалай Антонавіч. Я вазьму.

Трое маўчалі, толькі спраўна ўпляталі застольныя прысмакі.

Громаў зноў наліў:

— Ну, Іван Аўдзеевіч, другі кілішак давай за тваю восеньскую пуцёўку на Канары. Крыштальны завод памог выдзеліць.

Іван Аўдзеевіч аж не паверыў вушам, але адбіў звон падстаўленай чары:

— Дзякуй вялікі, Мікалай Антонавіч... Я ўсё зраблю...

Трэцюю паднялі за дзяўчат, як сказаў Громаў, за чмяліх, за любоў. Потым чары згубілі лік і ён цьмяна помніў, як піў юшку і еў шашлык, п'яна паўтараў адно і тое ж:

— Ды я іх заўтра... Заўтра я іх... Падай мне хоць зборную Бразіліі, я сплаўлю і яе.

Потым, захмялелы, з некім цалаваўся, і не помніў, як вялі яго наверх, асцярожна палажылі ў пасцель. Пасля да яго зайшла голая незнаёмка, горача выцалоўвала ўсе часцінкі цела, нешта шаптала і катурхала, але ён заснуў.

Назаўтра пасля перамогі гаспадароў поля шыкоўная "Волга" звезла Івана Аўдзеевіча, абкладзенага пакункамі і падарункамі, у Мінск.

* * *

Дзед Міхась вымыў рукі, выцер іх ручніком:

— Касцёр сам датлее, ачахне, а я вам сваё багацце хачу паказаць.

Віка з Вадзікам таксама падняліся, спаласнулі рукі.

Дзед адкрыў шырокую прыбудоўку за хатай, запрасіў маладых:

— Я — цясляр і сталяр, а пра лепшае не мар. Песню пра сябе такую склаў. Гэтым і жыву. Давесак да маёй пенсіі. Раблю людзям судзіны, бочкі, а хто і дзяжу ці ражку закажа. Бывае, і кубел папросяць зрабіць, сала ж трэба недзе пакласці. А жанкі фаскі і кадоўбчыкі любяць заказваць. У іх добра грыбы саліць. Нядаўна ў Вераб'я бура ліпу заваліла, то я выкупіў яе. Хлопцы бензапілой парэзалі. З яе кадоўбчыкі выйдуць — закачайся! Праўда, марокі многа: усю сэрцавіну трэба выдзеўбці, каб толькі абалонь засталася, ды і дно падагнаць — справа не лёгкая. Ды і што яно лёгка. Бочку дубовую зрабіць — намучышся колькі: клёпкі падагнаць так трэба, каб нідзе шчылінкі не было, дно паставіць і абручы нацягнуць. Каб пасля ні адна гаспадыня не зганіла. А гэта вось — на сцяне і на паліцах — мае памочнікі.

Дзед Міхась расказваў, а Віка дзівілася, колькі трэба ўсякага інструменту для сталярнага рамяства. На варштаце ляжалі розныя сякеры, малыя і вялікія. Тут жа мясціліся калун і склюд для расколвання калодак і вычэсвання брусоў. На сцяне віселі пілы лучковыя, піла-нажоўка і піла-белачка. На паліцы ляжалі фуганак і рубанак, шархебель, паўкруглая калёўка і баран з двума ручкамі. На другой сцяне ад акна віселі скобля і струг, розныя свярдзёлкі, вугольнікі і лінейкі. А дзед паказваў, браў у рукі той ці іншы інструмент, быццам па-сапраўднаму рабіў работу.

— Бачыце, колькі загатовак у мяне нарыхтавана,

— дзед Максім паказаў на прыслоненыя да сцяны розных памераў драўляныя кавалкі. — Кожнае дрэва сваю душу і характар мае. Адно — мяккае, другое

— цвёрдае. Запалкі, напрыклад, з асіны і топаля робяць. Яны добра колюцца. А вось добры паркет з дуба і ясеня атрымліваецца. Гэты вось аловак, якім я лініі адзначаю, робяць з кедра ці ядлоўца. Сасна смаловая на палубы караблёў ішла. А хаты з яе — як званы. Каб лазню зрабіць, лепшага за асіну матэрыялу не знойдзеш. Бяроза і бук для прыкладаў зброі ідуць: яны цвёрдыя і не трэскаюцца. Мая баба некалі галаўны боль пад бярозай лячыла: пастаіць паўгадзіны пад ёй, ствол пагладзіць — лёгка адразу стане. Ды і я, калі моташна, нездаровіцца, іду пад крону дуба, шурпаты ствол рукамі пешчу. Як бачьш праходзіць слабасць. Дуб сілу дае.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пенальці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пенальці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пенальці»

Обсуждение, отзывы о книге «Пенальці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.